Томас Гобс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Томас Гобс

Томас Гобс (анг. Thomas Hobbes; 5 красавіка 1588, Малмсберы — 4 снежня 1679, Хардуік) — англійскі філосаф-матэрыяліст, аўтар тэорыі грамадскай дамовы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў графстве Глостэршыр, у сям'і, якая не адрознівалася глыбокай адукаванасцю, запальчывага парафіяльнага святара, з-за сваркі з суседнім вікарыем каля дзьвярэй храма страціў працу. Выхоўваўся заможным дзядзькам. Добра ведаў антычную літаратуру і класічныя мовы. У пятнаццаць гадоў ён паступіў у Оксфардскі ўніверсітэт, які скончыў у 1608 годзе.

У 1610 годзе стаў настаўнікам лорда Гардвіка з арыстакратычнай сям'і Уільяма Кавендыша (пасля графа Дэваншырскага). Да канца жыцця заставаўся звязаных са сваім вучнем, які стаў яго заступнікам. Дзякуючы яму пазнаёміўся з Бэнам Джонсанам, Фрэнсісам Бэканам, Гербертам Чарберсі і іншымі выдатнымі людзьмі. Пасля смерці графа Деваншырскага быў настаўнікам яго сына, падарожнічаў з ім па Італіі (дзе ў 1636 годзе наведаў Галілеа Галілея) і ў 1637 годзе вярнуўся ў Англію.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

На фарміраванне поглядаў Т.Гобса значны ўплыў аказалі Ф. Бэкан, Г. Галілей, П. Гасендзі, Р. Дэкарт, І. Кеплер, з якімі ён быў асабіста знаёмы. Прырода ў вучэнні Т.Гобса — сукупнасць аб'етгыўна існуючых фізічных цел, што розняцца велічынёй, фігурай, размяшчэннем у прасторы і рухам, які ўяўляецца як чыста механічнае перамяшчэнне матэрыяльнага аб'екта і атаясамліваецца з усімі іншымі формамі руху. Пачуццёвыя якасці ён разглядаў не як уласцівасці саміх рэчаў, а як формы іх успрымання. У сацыяльнай філасофіі зыходзіў з пастулата аб антыграмадскай, ці эгаістычнай, агрэсіўнай прыродзе чалавека. Таму ў грамадстве і дзяржаве Т.Гобс бачыў перш за ўсё сродак пазнання прычын грамадзянскіх войнаў і іх пераадолення, забеспячэння ўсеагульнага міру і бяспекі. Т.Гобс абгрунтоўваў дагаворную тэорыю ўзнікнення дзяржавы з дадзяржаўных формаў існавання людзей, калі індывіды жылі раз'яднана ў стане пастаяннай «вайны ўсіх супраць усіх». У сваім этычным вучэнні развіваў ідэі пра супадзенне грамадзянскіх абавязкаў і маральнага доўгу, прыродных законаў маралі і грамадзянскіх дабрачыннасцей.

Асноўныя працы: філасофская трылогія «Асновы філасофіі» — «Пра грамадзяніна» (1642), «Пра цела» (1655), «Пра чалавека» (1658); «Левіяфан, або Матэрыя, форма і ўлада дзяржавы царкоўнай і грамадзянскай» (1651).