Перайсці да зместу

Усташы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 12:11, 22 верасня 2015, аўтар Vitaut89 (размовы | уклад) (дапаўненне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Усташы (харв.: Ustaše, у перакладзе — паўсталыя або паўстанцы) — харвацкі фашысцкі рух, заснаваны Антэ Павелічам у 1929 г. у Італіі.

Усташы і стварэнне Незалежнай Дзяржавы Харватыя

[правіць | правіць зыходнік]

28 мая 1941 Мусаліні паведаміў Гітлеру аб тым, што ён падтрымлівае ідэю падзелу Югаславіі і стварэння незалежнай Харватыі. Пасля гэтага Мусаліні асабіста запрасіў А. Павеліча ў Рым для кансультацый. Праз некалькі дзён былі мабілізаваны ўсе італьянскія ўсташы. Былі адноўлены трэніровачныя лагеры ў Італіі. Прыкладна 300 байцоў былі апранутыя ў італьянскае палявое абмундзіраванне шэра-ахоўнага колеру. На галаўных уборах яны насілі спецыяльна вырабленыя латуневыя усташскія кукарды, а на пятліцах, па італьянскаму ўзоры, нашыўкі нацыянальных колераў Харватыі. Па распараджэнні Мусаліні, усташам была перададзена радыёстанцыя, якая з вечара 28 сакавіка пачала вяшчанне на Харватыю пад назвай «Радыё Велебіт» (па назве горнага масіва, дзе хаваліся ў 1932 годзе удзельнікі Лікскага паўстання). 5 красавіка напярэдадні ўварвання гітлераўскіх войскаў у Югаславію, А. Павеліч звярнуўся па радыё да харвацкага народа з заклікам да ўсеагульнага паўстання і стварэнню Незалежнай дзяржавы Харватыя (Nezavisna drzava Hrvatska, НДХ)[1].

Зноскі