Перайсці да зместу

Навасёлкі (Гарадзішчанскі сельсавет, Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:36, 22 снежня 2022, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Вёска
Навасёлкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 45 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225328
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204812063
Навасёлкі на карце Беларусі ±
Навасёлкі (Гарадзішчанскі сельсавет, Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Навасёлкі (Гарадзішчанскі сельсавет, Баранавіцкі раён)
Навасёлкі (Гарадзішчанскі сельсавет, Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Навасёлкі (Гарадзішчанскі сельсавет, Баранавіцкі раён)

Навасёлкі[1] (трансліт.: Navasiolki, руск.: Новосёлки) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 20 км на поўнач ад Баранавічаў, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральныя.

У 1909 годзе ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне.

З 1939 года ў складзе БССР.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У баі за вёску 5 ліпеня 1944 года вызначыўся старшы сяржант Я. М. Сулейменаў. На чале групы байцоў ён падпоўз да пазіцыі праціўніка і закідаў гранатамі ўчастак абароны гітлераўцаў, вымусіў іх адступіць, чым садзейнічаў выхаду з акружэння 200 савецкім воінаў. За гэты подзвіг Сулейменаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

З Навасёлкамі аб’яднаны суседнія хутары Очкава і Чорны Луг і в. Льнянікі.

  • 28 двароў, 198 жыхароў (1909)
  • 22 двары, 136 жыхароў (1921)
  • 182 жыхары (1959)
  • 121 жыхар (1970)
  • 34 двары, 35 жыхароў (1998)
  • 28 гаспадарак, 54 жыхары (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)