Акадэмізм
Акадэмізм (фр.: académisme) — кірунак у еўрапейскім жывапісе XVII—XIX стагоддзяў. Акадэмізм вырас на прытрымліванні вонкавых форм класічнага мастацтва. Паслядоўнікі характарызавалі гэты стыль як развагу над формай мастацтва старажытнага антычнага свету і Адраджэння.
Акадэмізм дапамагаў кампаноўцы аб'ектаў у мастацкім утварэнні, увасабляў у сабе традыцыі антычнага мастацтва, у якіх ідэалізаваны выява натуры, кампенсуючы пры гэтым норму прыгажосці.
Да прадстаўнікоў акадэмізму адносяць Жана Энгра, Аляксандра Кабанеля, Вільяма Бугеро ў Францыі і Фёдара Бруні, Аляксандра Іванава, Карла Брулова ў Расіі.
Паняцце акадэмізму ў наш час атрымала дадатковае значэнне і стала выкарыстоўвацца для апісання прац мастакоў, якія маюць сістэматычную адукацыю ў вобласці візуальных мастацтваў і класічныя навыкі стварэння твораў высокага тэхнічнага ўзроўня. Тэрмін «акадэмізм» цяпер часта адносіцца да апісання будовы кампазіцыі і тэхнікі выканання, а не да сюжэту мастацкага твора. У шырокім сэнсе панятак тлумачыцца і як любая кананізацыя, ператварэнне ў бясспрэчную норму ідэалаў мастацтва папярэдніх гістарычных эпох.
У апошнія гады ў заходняй Еўропе і ЗША ўзрасла цікавасць да акадэмічнага жывапісу XIX стагоддзя і да яе развіцця ў XX стагоддзі.
Мастакі — акадэмісты
[правіць | правіць зыходнік]- Жан Энгр
- Поль Дэларош
- Аляксандр Кабанель
- Уільям Бугеро
- Эжэн дэ Блаас
- Поль Жамен
- Жан Жэром
- Жуль Басцьен-Лепаж
- Ганс Макарт
- Марк Глейр
- Фёдар Бруні
- Карл Брулоў
- Аляксандр Іванаў
- Цімафей Неф
- Канстанцін Макоўскі
- Генрых Семірадскі
- Эмілі Дэжо
Галерэя акадэмізму
[правіць | правіць зыходнік]-
«Продаж рабыні»,
Жан Жэром
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Art and the Academy in the Nineteenth Century. (2000). Denis, Rafael Cordoso & Trodd, Colin (Eds). Rutgers University Press. ISBN 0-8135-2795-3
- L'Art-Pompier. (1998). Lécharny, Louis-Marie, Que sais-je?, Presses Universitaires de France. ISBN 2-13-049341-6
- L'Art pompier: immagini, significati, presenze dell'altro Ottocento francese (1860-1890). (1997). Luderin, Pierpaolo, Pocket library of studies in art, Olschki. ISBN 88-222-4559-8
- G. Planche, Études sur l’école française, Paris 1855
- A. Celebonovic, Peinture kitsch ou réalisme bourgeois, Paris 1974
- Ph. Jullian, Le nu 1900, Paris 1976
- Ph. Jullian, Les Orientalistes. La vision de l’Orient par les peintres européens au XIX siècle, Fribourg 1977
- M. Thévoz, L’académisme et ses fantasmes, Paris 1980
- J. Harding, Les peintres pompiers. La peinture académique en France de 1830 à 1880, Paris 1980
- J. Laurent, Art et pouvoir en France de 1973 à 1981. Histoire d’une démission artistique, Saint-Étienne 1982
- N. Pevsner, Le accademie d’arte, Torino 1982
- P. Valéry, Scritti sull'arte, Milano 1984
- J. Thuillier, Peut-on parler d'une peinture «pompier»?, Paris 1984
- Ph. Grunchec, Le concours d’esquisses peintes, 1816-1863, Paris 1986
- C. Ritzenthaller, L’École des Beaux-Arts: les Pompiers, Paris 1987
- M. Haddad, La divine et l'impure. Le nu au XIXe siècle, Paris 1990
- G. Néret, L’érotisme en peinture, Paris 1990
- P. Luderin, L'art pompier. Immagini, significati, presenze dell'altro Ottocento francese (1860-1890), Firenze 1997 ISBN 88-222-4559-8
- L. M. Lecharny, L’art pompier, Paris 1998 ISBN 2-13-049341-6
- Молева Н. Белютин Э. «Педагогическая система Академии художеств 18 века» (Петербургской), М, «Искусство», 1956
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Rehs Galleries
- Academic art Academic art Movement
- Dahesh Museum, NY foremost museum on Academic Art
- James Panero, "The new old school"
- Art Renewal Center Самы вялікі музей анлайн акадэмічнага жывапісу