Перайсці да зместу

Віцебская ГЭС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:20, 7 лістапада 2023, аўтар Maksim L. (размовы | уклад) (арфаграфія)
Віцебская ГЭС
Віцебская ГЭС у лістападзе 2023 года.
Віцебская ГЭС у лістападзе 2023 года.
Краіна
Месцазнаходжанне Бібіраўка, Віцебскі раён
Вадаём Дзвіна[2]
Уласнік РУП «Віцебскэнерга»
Статус дзейнічае
Год пачатку будаўніцтва 2013
Гады ўводу агрэгатаў 2016-2017
Увод у эксплуатацыю 31 ліпеня 2017[3]
Арганізацыя, якая эксплуатуе Віцебскэнерга[d][1]
Электрычная магутнасць, МВт 40 мегават[2]
Віцебская ГЭС (Беларусь)
Віцебская ГЭС
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віцебская ГЭС — гідраэлектрастанцыя на Дзвіне ў Беларусі. Уведзена ў эксплуатацыю 31 ліпеня 2017 года. Вызначаная магутнасць — 40 МВт, планаваная гадавая выпрацоўка электраэнергіі — 138 млн кВт*гадз[4]. Наймагутнейшая гідраэлектрастанцыя ў Беларусі.

Асноўныя аб’екты:

  • гідравузел з чатырох гідраагрэгатаў вызначанай магутнасцю 10 МВт кожны
  • вадасховішча, плаціна і суднаходны шлюз
  • схема выдачы магутнасці ў энергасістэму з РП-110кВ.

Будаўніцтва

Рэалізацыя інвестпраекта «Будаўніцтва Віцебскай ГЭС на рацэ Заходняя Дзвіна Віцебскай вобласці» пачалася ў чэрвені 2013 года. Генеральным падрадчыкам будаўніцтва была «Кітайская нацыянальная карпарацыя па электраабсталяванні» (CNEEC). Абслугоўваннем аб’екта на этапе будаўніцтва сумесна са спецыялістамі РУП «Віцебскэнерга» займаліся прадстаўнікі кампаніі CNEEC, чыё абсталяванне ўсталявана на ГЭС. Агулам на аб’екце было задзейнічана больш за дзясятак праектных, будаўнічых і электратэхнічных арганізацый.

Мясцовыя жыхары былі незадаволены будаўніцтвам ГЭС. У 2015 годзе на месцы будаўніцтва ГЭС знеслі маёмасць садаводчага таварыства.[5]

Экалогія

Віцебская ГЭС дазволіць ашчаджаць каля 42,6 тыс. т.у.п. штогод, што скараціць выкіды парніковых газаў на 71,2 тон штогод, таксічных газаў — на 236 тон штогод.

Зноскі

  1. Наша Ніва — 2016. — ISSN 1819-1614; 1819-1630 Праверана 12 чэрвеня 2024.
  2. а б в ЗвяздаВыдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 140 (27750). — С. 2. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X Праверана 12 чэрвеня 2024.
  3. Беларускае тэлеграфнае агенцтва — 2021. Праверана 12 чэрвеня 2024.
  4. Завершено строительство Витебской ГЭС — самой мощной в стране Архівавана 10 кастрычніка 2017.
  5. Под Витебском бунтуют дачники(нявызн.). www.dyjalog.info. Праверана 6 лістапада 2023.

Літаратура