Перайсці да зместу

Вуліца Маякоўскага (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:58, 8 красавіка 2024, аўтар Андрэй Берастоўскі (размовы | уклад) (Цікавыя факты)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Вуліца Маякоўскага
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі
Працягласць 3,9
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Леніна,
Пралетарская,
Інстытут культуры
Назва ў гонар Уладзіміра Маякоўскага
Паркі Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Маякоўскага — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска, якая злучае цэнтр горада з паўднёвай часткай (мікрараён Лошыца, раён камвольнага камбіната). Названа ў гонар паэта Уладзіміра Маякоўскага.

Транспарт прадстаўлены аўтобусамі, якія ідуць з Лошыцы, Чыжоўкі і Гатава, тралейбусамі і чыгуначнай станцыяй Мінск-Паўднёвы.

Вуліца Маякоўскага э’яўляецца працягам вуліцы Свярдлова (ад скрыжавання з вуліцай Аранскай), за мостам цераз раку Лошыцу працягваецца Ігуменскім трактам. Менш чым у кіламетры заходней вуліцы праходзіць чыгуначная лінія на Асіповічы, на якой знаходзіцца станцыя Мінск-Паўднёвы. Даўжыня — 3,9 км[1].

Вуліца размешчана на месцы старога гандлёвага гасцінца. У XVI—XVII насіла назву Лошыцкай дарогі, пазней была вядомая як Ігуменскі тракт, з 1923 года — Чэрвеньскі тракт[2]. Праходзіла праз гістарычнае прадмесце Серабранка (сучасны аднайменны мікрараён размяшчаецца паўднёва-усходней). Пазней была пераназвана ў гонар Уладзіміра Маякоўскага, які неаднаразова бываў у Мінску.

Забудова вуліцы пераважна шматпавярховая. З 1950-х паходзіць забудова пасёлка пры камвольным камбінаце, у 1967 годзе пачата будаўніцтва мікрараёна Маякоўскага-1 (архітэктары У. Марцьянаш, С. Баткоўскі, У. Мінькін і інш.)[2], у 2000-я гады актыўна забудоўваюцца паўночны і цэнтральны ўчасткі вуліцы, дзе захаваўся прыватны сектар. У паўднёва-усходняй частцы вуліцы размяшчаецца Лошыцкі парк.

У 2009—2011 гадах вялася рэканструкцыя вуліцы, пасля якой яна на ўсім працягу стала васьміпалоснай, а напружанае скрыжаванне з вуліцай Дзянісаўскай было заменена шляхаправодам[3]. У 2017 годзе пачалося будаўніцтва шляхаправода ў пачатку вуліцы на скрыжаванні з вуліцай Аранскай.

Славутасці вуліцы

[правіць | правіць зыходнік]
Палац культуры тэкстыльшчыкаў

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі