BMW E53

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
BMW X5 (E53)
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 5‑дзв. красовер (5‑месн.)
5-хутк. МКПП
6-хутк. МКПП
5-хутк. АКПП
6-хутк. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4667 мм
Шырыня: 1872 мм
Вышыня: 1715 мм
Колавая база: 2820 мм
Каляіна пярэдняя: 1576 мм
Каляіна задняя: 1576 мм
На рынку
 
Пераемнік
Infobox-jv-flechesd.png
Пераемнік
Звязаныя: E39
Сегмент: J-сегмент
Іншае
Дызайнер: Крыстафер Чэпман
Крыс Бэнгл(англ.) бел.

BMW X5 — сярэднеразмерны красовер ад нямецкага аўтавытворцы BMW. Аўтамабіль быў прадстаўлены ў 1999 годзе на аўтасалоне ў Дэтройце. Літара «Х» азначае, што аўтамабіль мае поўны прывад, а лічба «5» — што базай паслужыла 5-я серыя (BMW E39), аднак X5 карацей E39, але пры гэтым вышэй і шырэй. Кузаў Е53 нагадвае BMW E46 Touring. Машына прыстасаваная для язды па ўсіх тыпах дарожнага пакрыцця, гэтым яна абавязана вялікаму клірансу і пастаяннаму прываду на ўсе колы.

BMW Х5 Е53 быў распрацаваны ў той час, калі BMW Group ўжо належаў брэнд Land Rover і  таму ён мае шмат агульных кампанентаў і канструкцыю з Range Rover L322, у прыватнасці сістэму Hill Descent і Off Road, а таксама рухавік і электронныя сістэмы ад BMW E39. У адрозненне ад Range Rover, першы X5 быў распрацаваны ў якасці спартыўнага аўтамабіля, і яго пазадарожныя магчымасці значна менш, чым у Land Rover.

Машына выпускалася на заводзе ў горадзе Спартанберг, Паўднёвая Караліна (ЗША), як для амерыканскага, так і для еўрапейскага рынку. У ЗША продаж стартаваў у 1999 годзе, а ў Еўропе ў 2000. Разам са з’яўленнем малодшага брата (X3) у 2003 годзе быў абноўлены і X5. Машына атрымала новыя пярэднія фары і заднія ліхтары, краты радыятара і злёгку зменены капот і новыя рухавікі 4.4 л (valvetronic ад BMW E65/66) і дызельны 3.0 л 218 к. с.

У 2006 годзе вытворчасць машыны ў кузаве E53 была спынена ў сувязі з пастаноўкай на канвеер наступнага пакалення E70, якое паступіла ў продаж у ЗША зімой 2006/2007, а ў Еўропе вясной 2007 года.

Версія 4.6 is[правіць | правіць зыходнік]

У 2001 годзе баварцы пабудавалі прататып BMW X5 Le Mans з 6-літровым маторам ад спорт-прататыпа BMW V12 LMR. У чэрвені таго ж года знакаміты гоншчык Ханс-Йоахім Штук усталяваў на гэтым аўтамабілі рэкорд хуткасці для гэтага класа машын, разагнаўшы X5 Le Mans да 311 км/г на Нюрбургрінг. Неўзабаве пачалася вытворчасць красовера BMW X5 4.6is, створанага па матывах машыны-рэкардсмена.

Ад іншых версій BMW X5 4.6is адрозніваецца наяўнасцю спойлераў пад пярэднім і заднім бамперамі, заніжаным падвескай і коламі дыяметрам 20 цаляў (спераду — 275/40, ззаду — 315/35).

Рухавікі[правіць | правіць зыходнік]

На рынак машына была выведзена з двума рухавікамі:

  • Радны 6-цыліндравы аб'ёмам 3 літра і магутнасцю 231 к. с. (170 кВт) — BMW X5 3.0i.
  • V8 M62TU аб'ёмам 4.4 літра і магутнасцю 286 к. с. (210 кВт) — BMW X5 4.4i.

У 2001 г. да іх дадалі яшчэ два матора:

  • 3-літровы дызель M57 з сістэмай Common Rail магутнасцю 184 к. с. (135 кВт) — BMW X5 3.0d
  • V8 аб'ёмам 4.6 літра і магутнасцю 347 к. с. (255 кВт) — BMW X5 4.6is.

У 2003 пры правядзенні фэйсліфцінга былі замененыя маторы V8 4.4i і дызельны 3.0d.

  • Магутнасць абноўленага дызельнага рухавіка 218 к. с. (160 кВт) пры тым жа аб'ёме 3 літра.
  • Бензінавы V8 N62 4.4 літра магутнасцю 320 к. с. (235 кВт).

У 2004 годзе матор 4.6is быў заменены на 4.8is магутнасцю 360 к. с. (265 кВт) — BMW X5 4.8is.

Мадэль Аб'ём (см3) Тып

рухавіка

Максімальная магутнасць

кВт(к.с.) пры аб/хв.

Круцільны момант

(Нм пры аб/хв.)

Максімальная

хуткасць(км/г)

Гады выпуску
Бензінавыя
3.0 i 2.979 L6 170(231) пры 5.900 300 / 3500 202 (2000-2006)
4.4 i 4.398 V8 210(286) пры 5.400 440 / 3600 206 (1999-2004)
4.4 i 4.398 V8 235(320) пры 6.100 440 / 3600 240 (2004-2006)
4.6 is 4.619 V8 255(347) пры 5.700 480 / 3700 240 (2002-2004)
4.8 is 4.799 V8 265(360) пры 6.200 500 / 3500 246 (2004-2006)
Дызельныя
3.0 d 2.926 L6 135(184) пры 4.000 390 / 1750 200 (2000-2003)
3.0 d 2.993 L6 160(218) пры 4.000 420 / 2000 210 (2003-2006)

Каробка перадач[правіць | правіць зыходнік]

На BMW Х5 Е53 усталёўвалася 5-ступеньчатая механічная, 5-ступеньчатая аўтаматычная, 6-ступеньчатая аўтаматычная і 6-ступеньчатая механічная каробка перадач.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Коллектив авторов. Руководство по ремонту и эксплуатации BMW Х5 (E53). Модели с 1999 по 2006 год выпуска. — Днепропетровск: Издательство Монолит, 2011. — 354 с. — (Золотая серия). — ISBN 978-617-537-054-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]