BMW X5

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
BMW X5 xDrive 50i
[[Выява:
BMW-X5-F15 Front
|300px|BMW X5 xDrive 50i]]
Агульныя даныя
Вытворца: BMW
Выпуск: 2013—ц.ч.
Зборка: Германія
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4886 мм
Шырыня: 1938 мм
Вышыня: 1762 мм
Колавая база: 2933 мм
Іншае
Аб'ём бака: 85 л

BMW X5 — заднепрывадны або паўнапрывадны красовер класа "люкс" ад нямецкага аўтавытворцы BMW. Вытворца класіфікуе яго як SAV (Sport Activity Vehicle). Упершыню аўтамабіль быў выпушчаны ў 1999 годзе. З таго часу было прадстаўлена 3 пакалення BMW X5:

  • 1 пакаленне (E53) — 1999—2006
  • 2 пакаленне (E70) — 2006—2013
  • 3 пакаленне (F15) — 2013 — ц.ч.

Першае пакаленне 1999—2006[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабіль першага пакалення выпускаўся ў амерыканскім Спартанбурге. Ён абсталёўваўся сістэмай поўнага прывада, якая пераразмяркоўвае крутоўны момант паміж заднімі і пярэднімі восямі ў суадносінах 62:38. Базавым для BMW X5 быў 3-літровы матор магутнасцю 225 к. с. У 2002 годзе была прадстаўлена версія X5 4.6is з 347-моцным V8. Таксама аўтамабіль эксплуатаваў бензінавы матор на 4,4 л і трохлітровы турбадызель. Пасля рэстайлінгу 2004 года аўтамабіль крыху змяніўся знешне, і набыў новую сістэму поўнага прывада xDrive, якая аўтаматычна перадавала да 100% круцільнага моманту на любую з восяў, у залежнасці ад умоў руху.

Другое пакаленне 2006—2013[правіць | правіць зыходнік]

Трэццяе пакаленне 2013—[правіць | правіць зыходнік]

Базавая мадэль BMW X5 абсталявана 3.0-літровым шасціцыліндровым бензінавым рухавіком на 306 к. с. і 400 Нм. Дзякуючы яму і аўтаматычнай каробке перадач на восем прыступак, разгон адбываецца за 6.5 секунд. Выдатак паліва знаходзіцца на ўзроўні 8.5 л/100км ў змяшаным цыкле. Больш магутная мадэль уяўляе сабой аўтамабіль з бензінавым 4.4-літровым V8 рухавіком на 450 к. с. і 650 Нм. Разгон у гэтым выпадку адбываецца за 5.0 секунд. Выдатак паліва складае 10.5 л / 100км у змяшаным цыкле. Каробка аўтаматычная, прывад на ўсе колы.

Самым сціплым сярод дызельных стаў 2.0-літровы чатырохцыліндравы сілавы агрэгат на 218 к. с. і 450 Нм. Да сотні аўтамабіль разганяецца за 8.2 секунд, расход паліва роўны 5.6 л/100км у змяшаным цыкле. Прывад на заднія колы, каробка «8-Steptronic». Больш магутнасці, а менавіта 258 к. с. і 560 Нм, прапануе 3.0-літровы шасціцыліндравы рухавік. З ім красовер разганяецца за 6.9 секунд, выдаткоўвая 6.2 л/100км у змяшаным цыкле. Яшчэ адзін 3.0-літровы матор, але ў версіі на 313 к. с. і 630 Нм, гарантуе разгон за 6.1 секунд. Выдатак паліва не перавышае 6.4 л/100км у змяшаным цыкле. Каробка перадач аўтаматычная, прывад поўны. Верхнюю пазіцыю займае 3.0-літровы шасціцыліндравы сілавы агрэгат на 381 к. с. і 740 Нм. Дзякуючы яму X5 разганяецца за 5.3 секунд, спажываючы 6.7 л/100км у змяшаным цыкле. Прывад традыцыйна поўны, каробка, як заўсёды, аўтамат. Як альтэрнатыву і ў падтрымку сучаснай плыні па абароне навакольнага асяроддзя BMW прадставіла падключаемы гібрыд з 2.0-літровым чатырохцыліндравым рухавіком і электрычным маторам.[1]

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі краш-тэсту BMW X5 2017 года ад страхавога інстытута дарожнай бяспекі (IIHS)[2]:

Франтальны ўдар з

сярэднім перакрыццем

З боку Прадухіленне

лабавога сутыкнення

Фары галаўнога

святла

Добра Добра Надзвычай добра Здавальняюча

Агляд мадэлі[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным адрозненнем BMW X5 трэцяга пакалення з'яўляецца наяўнасць задняга прывада, паколькі раней усе мадыфікацыі гэтага аўтамабіля былі паўнапрываднымі.

Зноскі