BMW i8

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
BMW i8
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 2014—цяперашні час
Зборка: Flag of Germany.svg ФРГ
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. купэ (4‑месн.)
8 ст. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4689 мм
Шырыня: 1942 мм
Вышыня: 1297 мм
Клірэнс: 117 мм
Колавая база: 2800 мм
Каляіна пярэдняя: 1644 мм
Каляіна задняя: 1721 мм
Маса: 1485 кг
Поўная маса: 1870 кг
Іншае
Грузападымальнасць: 385 кг
Аб'ём бака: 30 л

BMW Vision Efficient Dynamics, BMW i8 — аўтамабіль кампаніі BMW. Канцэпт-кар быў прадстаўлены ў 2009 годзе, першы серыйны ўзор — на Франкфурцкім аўтасалоне ў верасні 2013 года[1].

Дызайн[правіць | правіць зыходнік]

BMW Vision Efficient Dynamics ўяўляе сабой паўнапрываднае двухдзвернае купэ. Шасі і падвеска зробленыя з алюмінія, дах і дзверы выкананы з полікарбаната. Каэфіцыент аэрадынамічнага супраціўлення 0,26.

Прыборная панэль размешчана на цэнтральным Head-up дысплеі і ветраной шыбе. Такое спалучэнне стварае ўражанне трохмернай прасторы. Найбольш важная інфармацыя, такая як паказанні спідометра і маршрут следавання, выдаецца на ветраную шыбу ў фонавым выглядзе, што забяспечвае найбольшую бяспеку, так як кіроўцу не прыходзіцца глядзець на панэль прыбораў.

Сілавой устаноўкай аўтамабіля з’яўляецца гібрыдная сістэма Plug-in hybrid. Сістэма выкарыстоўвае спалучэнне 2-х электрарухавікоў, якія сілкуюцца ад літый-іённых акумулятараў і 1,5-літровага трохцыліндравага бензінавага рухавіка з турбанаддзіманнем B38K15T0(англ.) бел. магутнасцю 170 кВт (231 к. с.). Першы электрарухавік размяшчаецца на пярэдняй восі і выдае пастаянную магутнасць 60 кВт і максімальную 96 кВт. Другі электрарухавік размешчаны паміж асноўным электрарухавіком і бензінавым рухавіком, выдае пастаянную магутнасць 25 кВт і служыць для запуску РУЗ. Трансмісія ўяўляе сабой 6-ступеньчатую рабатызаваную каробку перадач другога пакалення.

У агульнай складанасці аўтамабіль развівае магутнасць 266 кВт (362 к. с.) і максімальны круцільны момант 570 Нм. Разганяецца да 100 км/г за 4,4 секунд і развівае максімальную хуткасць 250 км/г (абмежаваная электронікай). Расход паліва ў змешаным цыкле складае 2,1 літра на 100 км. Запас ходу ад акумулятарных батарэй у сярэднім каля 30 км. Максімальны агульны запас ходу складае 600 км[2].

У кіно[правіць | правіць зыходнік]

  • Місія невыканальная: Пратакол Фантом[3]
  • Духless 2[4][5]

Зноскі

  1. Анастасия Новикова 10 главных новинок Франкфуртского автосалона (руск.) . Forbes. forbes.ru (10 верасня 2013). Праверана 27 красавіка 2015.
  2. BMW i8 : Технические характеристики. www.bmw.ru. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Серийный BMW i8 выехал на дороги (руск.) . За рулём. zr.ru (28 декабря 2011 г.). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2013. Праверана 12 студзеня 2013.
  4. Анна Килимник Захватывает дух (руск.) . Коммерсант. kommersant.ru (16 лютага 2015). Праверана 27 красавіка 2015.
  5. Духless 2: Что предложил герою президент Путин?.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]