Перайсці да зместу

BMW E70

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW X5 (E70)
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 20072013
Зборка:  ЗША
Тып(ы) кузавы: 5‑дзв. красовер (5‑месн.)
6-хутк. АКПП
8-хутк. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4854 мм
Шырыня: 1933 мм
Вышыня: 1766 мм
Клірэнс: 212 мм
Колавая база: 2933 мм
Каляіна пярэдняя: 1645 мм
Каляіна задняя: 1650 мм
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Падобныя мадэлі: Mercedes-Benz M-Клас, Lexus RX, Cadillac SRX
Сегмент: J-сегмент

BMW Х5 E70 — другое пакаленне баварскага красовера X5. Аўтамабіль быў прадстаўлены ў жніўні 2006 года на аўтасалоне ў Парыжы. Продаж стартаваў у лістападзе 2006 года ў Паўночнай Амерыцы і на пачатку 2007 года ў Еўропе, якія скончыліся ў канцы 2013 . Як і папярэднік E53, другое пакаленне збіралася на заводзе ў ЗША.

Аўтамабіль аснашчаўся разнастайнымі электроннымі сістэмамі. У базавае абсталяванне машыны ўваходзілі:

  • Сістэма поўнага прывада xDrive з пераменным круцільным момантам.
  • Сістэма дынамічнага кантролю ўстойлівасці DSC.
  • Антыблакіровачная сістэма ABS.
  • Сістэма дыферэнцыяльнага тармажэння ADB-X.
  • Сістэма аўтаматычнага кантролю ўстойлівасці ASC-X.
  • Сістэма кантролю ўстойлівасці пры праходжанні паваротаў CBC.
  • Сістэма дынамічнага кантролю за тармажэннем DBC.
  • Сістэма абмежаванні хуткасці спуску HDC.
  • 6 падушак бяспекі.

Аўтамабіль прайшоў тэст NHTSA ў 2013 годзе[1]:

  • Удар спераду па вадзіцелю: 3 з 5 зорак
  • Удар спераду па пасажыру: 3 з 5 зорак
  • Удар ускраем вадзіцелю: 5 з 5 зорак
  • Удар ускраем пасажыру: 5 з 5 зорак
  • Удар па бакавым стойкам: 5 з 5 зорак
  • Перакульванне: 17,4%

У 2010 годзе мадэль была падвергнутая рэстайлінгу. Змены закранулі пярэднюю і заднюю святлатэхніку, пярэдні бампер і крылы. Атмасферныя маторы — 3 л. (3.0i) і 4,8 л (4.8i) замянілі на турбіраваныя аналагі — 3 л. (3.5i) і 4,4 л. (5.0i). Зменам не падвергнуўся толькі матор ад зараджанай версіі М 4,4 л.

6-ці ступеньчатая каробка перадач была заменена на 8-мі ступеньчатую.

Больш таго, пры змене выхлапной сістэмы на Hamann, змяняецца блок (серыйны нумар f269h31) які знаходзіцца каля педалі. Блок таксама здымае абмежаванні аўтамабіля, г. зн. аўтамабіль зможа разагнацца да адзнакі ў 299 км/г. Гэтак жа заводам вытворцам быў усталяваны чып на блоку выхлапной сістэме які дае аўтамабілю дадатковыя 87 конскіх сіл.

Дызельныя рухавікі памянялі магутнасць — 30d — 245 к. с., 40d — 306 к.с.

Мадэль 3.0 si 4.4 i 4.4 i (M) 4.8 i 3.0 d 3.0 sd
Аб'ём, см3 2996 4395 4395 4799 2993 2993
Размяшчэнне цыліндраў Р6 V8 V8 V8 Р6 Р6
Максімальная магутнасць

кВт (к.с.) пры аб./хв

200(272)/6650 298(407)/5500 408(555)/6000 261(355)/6300 173(235)/4000 210(286)/4400
Максімальны круцільны момант

Н·м пры аб./хв

315/2750 600/1750-4500 680/1500-5650 475/3400-3800 520/2000-2750 580/1750-2250
Максімальная хуткасць, км/г 225 240 250 (275 з пакетам M driver’s Package) 240 210 235
Разгон 0—100 км/г, сек 8.1 5.5 4.7 6.5 8.1 7.0
Расход паліва, л/100 км

у горадзе
за горадам
змяшаны цыкл


13.7
8.2
10.2


17.5
9.6
12.5


19.3
10.8
13.9


16.9
9.2
12.0


10.2
6.9
8.1


10.3
7.0
8.2

Выкід CO2, г/км 244 292 325 286 214 216

Зноскі

X5 на афіцыйным сайце BMW