BMW Z4

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
BMW Z4
Агульныя даныя
На рынку
Папярэднік
Infobox-jv-flechesg.png
Папярэднік
Пераемнік
Infobox-jv-flechesd.png
Пераемнік
Падобныя мадэлі: Porsche Boxster, Infiniti G37, Jaguar F, Mercedes-Benz SLK, Audi TT
Сегмент: S-сегмент

BMW Z4 — двухмесны родстэр, выпускаўся нямецкай кампаніяй BMW. З адкрытым кузавам і мяккім складваючымся верхам (E85) выпускаўся з 2002 да 2008 года. У 2006 годзе з’явілася версія купэ з жорсткім, не складваючымся дахам (E86). У 2009 годзе аўтамабіль прайшоў мадэрнізацыю, і з тых часоў выпускаўся ў адным варыянце — з жорсткім складным дахам (E89), гэта першы аўтамабіль такога тыпу ў гісторыі BMW.

Першае пакаленне (E85; 2003–2009)[правіць | правіць зыходнік]

BMW Z4 (E85)
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: з 1 верасня 2002 па 28 жніўня 2008 года: 180 856 роадстэраў і 17 094 купэ
Зборка: Flag of the United States.svg ЗША
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. купэ (2‑месн.)
2‑дзв. родстар (2‑месн.)
5/6-хутк. МКПП
5/6-хутк. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4090 мм
Шырыня: 1780 мм
Вышыня: роадстэр — 1300 мм
купэ — 1285 мм
Клірэнс: 110 мм
Колавая база: 2495 мм
Каляіна пярэдняя: 1473 мм
Каляіна задняя: 1523 мм
Маса: 1295 - 1485 кг
Іншае
Аб'ём бака: 55 л
Дызайнер: Андэрс Вармінг(англ.) бел.

Выпуск аўтамабіляў пачаўся 22 кастрычніка 2002 года на зборачным заводзе BMW у невялікім амерыканскім гарадку Грыр (Greer), размешчаным на мяжы акругаў Грынвіл і Спартанберг ў Паўднёвай Караліне[1]. Дызайн адкрытага двухмеснага кузава тыпу родстэр (E85) быў распрацаваны маладым датчанінам, стылістам каліфарнійскай студыі «Designworks USA» Андэрсам Вармінгам пад кіраўніцтвам шэф-дызайнера BMW Крыса Бэнгла. Мяккі верх складваўся ўручную, але за даплату мог быць аснашчаны гідрапрывадам і тады працэс трансфармацыі кузава станавіўся цалкам аўтаматычным. Цікава, што пры адкрыцці дзверы бакавое шкло трохі апускалася, каб потым, пры закрыцці дзверы дакладна ўстаць на ўшчыльняльнікі[2]. Кузаў з высокатрывалай сталі меў высокую калянасць на скрут (14 500 Нм/град), для палягчэння вагі капот быў зроблены з алюмінія. Ёмістасць багажніка — 240 л пры складзеным даху і 260 л пры паднятым. Абарону пры перакульванні забяспечвалі ўзмоцненыя стойкі лабавога шкла і дугі за спінкамі сядзенняў. Аўтамабіль абсталёўваўся чатырма падушкамі бяспекі[3]. У стандартнае аснашчэнне аўтамабіляў уваходзілі клімат-кантроль і аўдыё сістэма з дзесяціканальным узмацняльнікам і сабвуферам. За асобную плату аўтамабілі маглі аснашчацца сядзеннямі з падагрэвам, электрапрывадамі і памяццю настроек, бартавым камп’ютарам, сігналізацыяй, бі-ксенонавымі фарамі і супрацьтуманымі ліхтарамі[4].

Спачатку прапаноўваліся толькі дзве мадэлі: 2.5 i і 3.0 i з ряднымі шасціцыліндравымі рухавікамі рабочым аб'ёмам 2,5 і 3 літра і магутнасцю 192 і 231 к. с. адпаведна. У кастрычніку 2003 года з’явіўся рухавік аб'ёмам 2,2 л і магутнасцю 170 к. с. Рухавікі мелі блок і галоўку цыліндраў з алюмініевага сплаву, два верхніх размерквала з ланцужным прывадам, чатыры клапана з гідракампенсатарамі на цыліндр, сістэму змены фаз VANOS, кіраваныя электронікай сістэму сілкавання і ахладжэння рухавіка[5].

Трохлітровыя аўтамабілі аснашчаліся механічнай шасціступеньчатай каробкай перадач, а двух-  з паловай літровыя — пяціступеньчатай. Па замове на ўсе мадэлі можна было ўсталяваць пяціступеневую аўтаматычную каробку перадач Steptronic. Гэтую каробку можна было абсталяваць прыладай аўтаматызаванага пераключэння перадач SMG (Sequential Mechanical Gearbox), які дазваляе пераключаць перадачы ўручную[3].

Аўтамабілі мелі рэечнае рулявое кіраванне з электраўзмацняльнікам (перадаткавае стаўленне — 14,2), упершыню ў гісторыі аўтамабіляў BMW[3], стойкі Макферсан спераду з каванымі алюмініевымі рычагамі і стабілізатарам папярочнай устойлівасці і незалежную спружынную шматрычажную падвеску ззаду. Кожнае задняе кола ўтрымлівалася двума доўгімі папярочнымі рычагамі і адным падоўжным З-вобразнай формы, кропка мацавання якога да кузава размяшчалася перад заднім колам. Ззаду таксама меўся стабілізатар папярочнай устойлівасці. Тармазная сістэма з АБС, тармазныя механізмы ўсіх колаў былі дыскавымі: на мадэлі 2.5 i спераду з вентыляванымі дыскамі дыяметрам 286 мм, ззаду з суцэльнымі дыскамі дыяметрам 280 мм, на мадэлі 3.0 i спераду з вентыляванымі дыскамі дыяметрам 300 мм, ззаду з вентыляванымі дыскамі дыяметрам 294 мм. Адключаемая сістэма стабілізацыі DSC кантралявала рух аўтамабіля, прычым пры аднаразовым націску на кнопку DSC уключалася сістэма DTC (Dynamic Traction Control), якая дапускае некаторую прабуксоўку вядучых колаў. Колы памерам 16 цаляў, шыны 225/50 R16. Запаснога кола няма, аўтамабілі аснашчаліся сістэмай, якая дазваляе рухацца са спушчанай шынай RFC (Run-Flat Combination). Сістэма ўключала ў сябе шыны з узмоцненай бакавінай, кола з вобадам спецыяльнай формы і датчыкі кантролю ціску ў шынах[5].

Усе аўтамабілі выпускаліся ў двух выкананнях: звычайным і спартыўным. У апошнім варыянце аўтамабіль быў на 15 мм ніжэй за кошт больш кароткіх і жорсткіх спружын і меў амартызатары з іншымі характарыстыкамі. У спартыўным варыянце ўсе аўтамабілі мелі асобна уключаемы спартыўны рэжым DDC (Dynamic Drive Control). У гэтым рэжыме мяняліся характарыстыкі працы электраўзмацняльніка руля, педалі газу і працы аўтаматычнай каробкі перадач, калі такая была ўсталяваная. Колы — 17-ці цалёвыя, шыны 225/45 R17[6].

Аўтамабіль атрымаўся ўдалым і добра прадаваўся, ужо 8 лістапада 2004 года быў выпушчаны 100-тысячны аўтамабіль[1].

Версія купэ (E86) была прадстаўлена ў 2005 годзе на Франкфурцкім аўтасалоне, вытворчасць яе пачалася ў красавіку 2006 года. Знешні выгляд купэ, які быў запатэнтаваны BMW, стварыў малады мюнхенскі дызайнер польскага паходжання Томас Пітэр Сыча (Peter Thomas Sycha)[7]. Аўтамабіль меў закрыты кузаў, дзве дзверы збоку і адну, як у хэтчбэка вялікую, ззаду. За кошт больш высокай калянасці кузава на скрут (32 000 Нм/град) і іншых настроек падвескі аўтамабіль валодаў лепшымі хадавымі ўласцівасцямі[8].

2006 BMW Z4

У 2006 годзе ўвесь шэраг мадэляў быў абноўлены. Трохі змянілася знешнасць аўтамабіля: павялічыліся паветразаборнікі ў пярэднім бамперы, з’явіўся іншы задні бампер і ліхтары. Аўтамабілі атрымалі новую лінейку 2,5 і 3 літровых рухавікоў, з’явіўся самы «маленькі» чатырохцыліндравы матор аб'ёмам 2,0 л магутнасцю 150 к с., стандартна стала ўсталёўвацца толькі шасціступеньчатая механічная каробка перадач. Па замове на мадэлі з 2,5 і 3-х літровымі рухавікамі ставілася новая шасціступеньчатая аўтаматычная каробка перадач. Сістэма стабілізацыі (DSC) і антыблакіровачнай сістэма тармазоў (АБС) былі абноўленыя. На мадэлі 3.0 si з’явіліся павялічаныя да 325 мм пярэднія тармазныя дыскі. Новыя 17-ці цалёвыя колы сталі ўсталёўваць стандартна. У апошні год вытворчасці (2008) аўтамабіль атрымаў сертыфікат THX на сваю высакаякасную аўдыёсістэму, першым сярод еўрапейскіх аўтамабіляў[9].

2008 BMW Z4 M

У 2006 годзе на Жэнеўскім аўтасалоне былі паказаны «зараджаныя» версіі аўтамабіляў — Z4 M з 3,2 літровым рухавіком магутнасцю 343 к. с. Гэты рухавік у 2001 гады быў прызнаны «Рухавіком года». У красавіку пачалася серыйная вытворчасць аўтамабіляў. Z4 M мелі новы, больш агрэсіўны пярэдні бампер, падоўжныя выштампоўкі на капоце, рулявое кіраванне з гідраўзмацняльнікам, узмоцненую падвеску са стабілізатарамі папярочнай устойлівасці павялічанага дыяметра, больш магутныя тормазы з перфараванымі састаўнымі тармазнымі дыскамі дыяметрам 345 мм спераду і 328 мм ззаду і 18-ці цалёвыя колы[10].

28 жніўня 2008 года вытворчасць усіх мадэляў Z4 першага пакалення была спынена. Усяго было выпушчана 197 950 аўтамабіляў, з іх — 17 094 купэ[11].

Другое пакаленне (E89; 2009–2016)[правіць | правіць зыходнік]

BMW Z4 (E89)
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: з 2009 па 2016: 113 012 экз.
Зборка: Flag of Germany.svg Германія
6-хутк. МКПП
6-хутк. АКПП
7-хутк. АКПП
8-хутк. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4239 мм
Шырыня: 1790 мм
Вышыня: 1291 мм
Клірэнс: 110 мм
Колавая база: 2496 мм
Каляіна пярэдняя: 1511 мм
Каляіна задняя: 1559 мм
Маса: 1480 — 1600 кг
Поўная маса: 1735 — 1855 кг
Іншае
Грузападымальнасць: 330 кг
Аб'ём бака: 55 л
Дызайнер: Джуліяна Блазі (кузаў) і Надзя Арнаут (салон)

Упершыню аўтамабіль быў паказаны шырокай публіцы ў студзені 2009 года на Дэтройцкім аўтасалоне. Вытворчасць аўтамабіляў новага пакалення (E89) стартавала ў пачатку лютага 2009 года на заводзе BMW у горадзе Рэгенсбург, Баварыя. Перанос вытворчасці з ЗША ў Германію быў выкліканы неабходнасцю прымянення спецыяльнага абсталявання для вырабу алюмініевых дэталяў, якія шырока прымяняліся ў новым аўтамабілі. Акрамя таго, складаная канструкцыя жорсткага складнога даху таксама патрабавала асаблівых тэхналогій. На мадэрнізацыю заводу канцэрн BMW выдаткаваў 130 млн еўра. У продаж аўтамабіль паступіў 9 мая 2009[13] года.

Асноўныя памеры і тэхнічнае «начынне» аўтамабіля засталіся ранейшымі, але кузаў быў новым. Яго знешні выгляд распрацавала нямецкі дызайнер Джуліяна Блазі (Juliane Blasi). Новы кузаў меў жорсткі дах, зроблены з двух алюмініевых частак, які складваўся ў багажнік. Усяго за 20 секунд, цалкам аўтаматычна, аўтамабіль ператвараўся з адкрытага родстэра ў закрытае купэ і назад. «Ваш стыль больш не будзе пакутаваць ад дрэннага надвор’я» — так напісана на афіцыйным сайце BMW. Вялікае задняе шкло забяспечвала добрую агляднасць, усе чатыры бакавых шкла маглі апускацца па-асобнасці. Калянасць на скрут новага кузава складала 18 000 Нм/град з паднятым дахам[14].

Салон BMW Z4 2009 года

Дызайн салона спраектаваны немкай Надзя Арнаут (Nadya Arnaout) з каліфарнійскай студыі «Designworks USA». За кошт больш высокга даху ў ім стала больш вольнага прасторы, спартыўныя сядзення з электрарэгулироўкай і памяццю настроек, абцягнутыя скурай, якая мае спецыяльнае пакрыццё, адлюстроўваючае сонечныя прамяні. Аўдыёсістэма HiFi Professional магутнасцю 650 Вт мела чатырнаццаць дынамікаў, у тым ліку тры нізкачастотных пад сядзеннямі і была дакладна адкалібравана пад архітэктуру салона. Мелася магчымасць падлучэння USB і Bluetooth прыстасаванняў. Навігацыйная сістэма з 8,8-цалеёвым экранам высокага дазволу мела шматмоўны інтэрфейс і ўбудаваны жорсткі дыск для захоўвання карт і іншай мультымедыйнай інфармацыі. Сістэма BMW ConnectedDrive дазваляла выходзіць у інтэрнэт, вызначаць сваё месцазнаходжанне, звязвацца са службай рамонту[15].

У гаме выкарыстоўваючыхся рухавікоў з’явіліся турбанаддзімальныя маторы, спачатку шасціцыліндравыя (N54), а пачынаючы з 2011 года і чатырохцыліндравыя (N20). Яны мелі дзве турбіны з прамежкавым астуджэннем паветра. Кожная з турбін абслугоўвала палову цыліндраў рухавіка. У гэтых рухавіках ужывалася спецыяльная высокадакладная сістэма непасрэднага ўпырску паліва (High Precision Injection). П'езаэлектрычная фарсунка падавала паліва пад ціскам 200 бар прама на іскру свечкі запальвання. За кошт малога часу спрацоўвання, усяго 0,14 мілісекунд, вельмі дакладна дазіравалася колькасць падаванага паліва. Усё гэта дазваляла рабіць рухавікі магутнымі, з гнуткай характарыстыкай і малым расходам паліва[15].

Навінкай аўтамабіляў другога пакалення была прэселекціўная рабатызаваная каробка перадач DKG. Кожны з двух валаў шасцерняў каробкі, для цотных і няцотных перадач, меў уласнае счапленне. У момант пераключэння перадачы ад рухавіка аддзяляўся толькі адзін з валаў, што дазваляла пераключаць перадачы вельмі хутка, практычна без разрыву патоку магутнасці. Каробка магла працаваць як у аўтаматычным, так і ў ручным рэжымах. У апошнім выпадку пераключэнні ажыццяўляліся альбо з дапамогай рычага паміж сядзеннямі, альбо з дапамогай падрулявых пераключальнікаў[15]. З 2011 года ў дадатак да шасціступеньчатай аўтаматычнай каробкі перадач Steptronic на аўтамабілі стала ўсталёўвацца васьміступеньчатая аўтаматычная каробка перадач[16].

Самым цікавым новаўвядзеннем у хадавой часткі аўтамабіля была ўсталёўваючаяся за даплату адаптыўная «М» падвеска. Датчыкі вымяралі параметры руху аўтамабіля, а электроніка за долі секунды рэгулявала калянасць кожнага амартызатара. У рамках праграмы эканоміі энергіі і абароны навакольнага асяроддзя, BMW EfficientDynamics, на аўтамабілі была ўсталяваная рэкупераціўная сістэма тармажэння. Пры звычайным руху аўтамабіля генератар быў адключаны ад прывада і не працаваў, але пры тармажэнні ён падключаўся і, ствараючы пэўны тармазны момант, выпрацоўваў энергію, які зараджаў акумулятар. Антыблакіровачнай сістэма тармазоў (ABS) і сістэма курсавой устойлівасці (DSC) абзавяліся новымі дадатковымі функцыямі:

  • дынамічнае тармажэнне (DBC), якое дапамагае скараціць тармазны шлях пры экстраным тармажэнні;
  • падрыхтоўка да экстранага тармажэння, калі калодкі падводзяцца да дыскаў для памяншэння часу спрацоўвання;
  • асушванне мокрых тармазоў за кошт невялікіх аўтаматычных падтармажванняў;
  • дапамога пры крананні на ўздыме, калі тормазы адпускаюцца праз секунду пасля націску на педаль газу;
  • кампенсацыя падзення эфектыўнасці тармазоў з нагрэвам.

Колы — 17 або 18-ці (sDrive35is) цалёвыя.

6 снежня 2010 года быў выпушчаны 50-ці тысячны аўтамабіль новага пакалення. Гэта быў малінавы BMW Z4 sDrive 23i адпраўлены ў Кітай. Усяго ж каля чвэрці выпускаючыхся аўтамабіляў прадавалася ў Германіі, 16% экспартавалася ў ЗША, па 11% у Англію і Кітай[17].

У ліпені 2016 года стала вядома, што выпуск мадэлі спыніцца ў жніўні таго ж года.[18]

Стандартная камплектацыя BMW Z4 мела: 8-пазіцыйныя электрапрывадныя сядзенні, кнопка запальвання, безключавы доступ, сэнсарныя дворнікі, адаптыўныя ксенонавыя фары. Стандартныя сістэмы бяспекі ўключаюць у сябе: шэсць падушак бяспекі, сэрвіс аўтаматычнай абвесткі пра аварыю і сістэму разумных тармазоў ад BMW. Таксама, кожны Z4 2016 года камплектуецца Ultimate Service. Пачынаючы з 2016 года, спартыўныя сядзенні ўваходзяць у стандартную камплектацыю аўтамабіля, таму кошты на пакеты опцый былі крыху зніжаны. У цэлым, для мадэлі даступны чатыры апцыянальных пакеты: Ivory White Burnt Sienna, Sport, Hyper Orange і M Sport. Апошні з іх уключае ў сябе: адаптыўную падвеску, новае рулявое кола і аэрадынамічныя элементы кузава[19].

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2015 годзе:

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2015[20] Crashtest-Stern 3.svg
Балы %
Euro NCAP4.svg Бяспека дарослых пасажыраў 26,4 69%
Euro NCAP1.svg Бяспека пасажыраў-дзяцей 13 61%
Euro NCAP2.svg Бяспека пешаходаў 33,1 91%
Euro NCAP3.svg Актыўная бяспека 6 46%
Пратэставаны аўтамабіль — BMW Z4 sDrive 18i

BMW Z4 GT3[правіць | правіць зыходнік]

Таксама на базе звычайнай версіі быў пабудаваны гоначны аўтамабіль аддзялення BMW Motorsport. Запушчаны ў продаж у сакавіку 2010 года, ён быў прызначаны для ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах, такіх як Еўрапейскі чэмпіянат FIA GT3 (FIA GT3 European Championship), International GT Open, ADAC GT Masters, Dubai 24 Hour. Аснашчаны 4,0 літровым бензінавым рухавіком V8, запазычаным у мадэлі M3, магутнасцю 480 к. с., і 6-ступеньчатай секвентальнай каробкай перадач. Вага аўтамабіля была зніжана да 1190 кілаграмаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Аўтамабілі BMW Z

Зноскі

  1. 1,0 1,1 100,000th Z4 rolls off the line (англ.) . BMW Manufacturing Co. (10 лістапада 2004). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 11 лістапада 2012.
  2. New Features (англ.) . USautoparts. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 11 лістапада 2012.
  3. 3,0 3,1 3,2 Авторевю №21 2002 г.
  4. Options and Packages (англ.) . USautoparts. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 11 лістапада 2012.
  5. 5,0 5,1 5,2 2002 BMW Z4 (англ.) . conceptcarz. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 11 лістапада 2012.
  6. Suspension & Steering (англ.) . USautoparts. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 11 лістапада 2012.
  7. BMW Car Designers throughout history (англ.) . bmwism.com...for a non-boring life. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 11 лістапада 2012.
  8. Авторевю №12 2006 г.
  9. 2007 BMW Z4 (англ.) . conceptcarz. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 11 лістапада 2012.
  10. E86 M Coupe (англ.) . BMW M REGISTRY. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 11 лістапада 2012.
  11. US: BMW ends Z4 production (англ.) . Automotive World (3 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 11 лістапада 2012.
  12. BMW Z4 E85-E86 versions & types (англ.) . the complete catalog of cars since 1945. Праверана 11 лістапада 2012.
  13. Ein Jahr Roadster-FREUDE aus Regensburg.
  14. Авторевю №8 (425) 2009 г.
  15. 15,0 15,1 15,2 Все факты (руск.) . BMW в России. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 11 лістапада 2012.
  16. BMW Z4 E89 versions & types. www.automobile-catalog.com. Праверана 11 лістапада 2012.
  17. BMW Werk Regensburg feiert 50.000sten BMW Z4.
  18. Производство BMW Z4 прекратится в августе
  19. Как мы тестировали BMW Z4 2016
  20. https://www.euroncap.com/en/results/bmw/z4/22022

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]