BMW i3 — электрычны (гібрыдны) аўтамабіль В-класа нямецкай кампаніі BMW. BMW i3 з’яўляецца часткай «Праекта i», для рэалізацыі якога створаны новы брэнд BMW i. BMW i3 запусцілі ў масавую вытворчасць у 2013 годзе з пастаўкамі на некалькіх рынках свету пачынаючы з лістапада 2013 года[1]. Канцэпт-кар i3 быў прадстаўлены ў 2011 годзе на Франкфурцкім аўтасалоне[2]. Прататып BMW i3 быў прадэманстраваны спецыялістамі BMW у падчас летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане[3]. Серыйная версія была прадстаўлена ў канцы чэрвеня 2013 адначасова ў трох гарадах — Нью-Ёрку, Лондане і Пекіне.
i3 камплектуецца электрарухавіком магутнасцю 168 к. с. і круцільным момантам 250 Нм, які перадае круцільны момант праз рэдуктар на заднія колы. Максімальная хуткасць аўтамабіля абмежаваная 150 км/г, ад 0 да 100 км/г аўтамабіль разганяецца за 7,2 секунды (7,9 ў версіі i3 RangeExtender). Сярэдні расход энергіі ў цыкле руху складае 12,9 кВт на 100 км. Сярэдні расход паліва ў версіі i3 RangeExtender на 100 км прабегу складае 0,6 літра. Аўтамабіль здольны праехаць прыкладна ад 130 да 160 км, з сістэмай «Eco Pro +» — каля 200 км (У такім рэжыме аўто выключае сістэму кандыцыяніравання і абмяжоўвае максімальную хуткасць на адзначцы 90 км/г.). У версіі i3 RangeExtender прысутнічае 2-х цыліндравы, 650 кубовый рухавік магутнасцю 34 к. с., які зараджае батарэі, тым самым павялічваючы запас ходу ў 300-340 км. прабегу.
Пасажырская капсула аўтамабіля выраблена з вугляпластыку, а ў канструкцыі выкарыстаны лёгкія магніевыя сплавы. Вонкавыя панэлі выраблены з пластыка.
i3 стаў першым серыйным аўтамабілем BMW з нулявым узроўнем выкідаў з электрычнай трансмісіяй. На еўрапейскім рынку яго кошт пачынаўся з €34 950 ($46 400)[4].
Кампанія BMW прапануе 4 варыянты афармлення салона — Atelier, Loft, Lodge і Suite.
Памер колавых дыскаў — 155/70 R19.
Багажнік аб'ёмам у 260 літраў можна павялічыць, склаўшы заднія сядзенні, і пры гэтым атрымаць 1100 літраў.