Перайсці да зместу

BMW X4

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW X4
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 2014—цяперашні час
Зборка:  ЗША
Тып(ы) кузавы: 5‑дзв. красовер (5‑месн.)
20d xDrive AT
20d xDrive
MT 20i xDrive AT
28i xDrive AT
35i xDrive AT
M40i xDrive AT
30d xDrive AT
35d xDrive AT
35i xDrive AT
6-хутк. МКПП
8-хутк. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4671 мм
Шырыня: 1881 мм
Вышыня: 1624 мм
Колавая база: 2810 мм
Каляіна пярэдняя: 1616 мм
Каляіна задняя: 1632 мм
Маса: 1815 кг
Поўная маса: 2405 кг
На рынку
Іншае
Аб'ём бака: 67 л
Дызайнер: Крыстафер Вэйл

BMW X4 (код кузава F26) — люксавы кампактны красовер Баварскага аўтамабільнага завода. Быў прадстаўлены 28 сакавіка 2014 года на Нью-Ёркскім аўтасалоне. У продаж паступіў вясной 2014 года.

Канцэпт-кар BMW X4 Concept быў прадстаўлены на Шанхайскім аўтасалоне ў 2013 годзе.

BMW X4 заснаваны на BMW X3, але толькі трохі яго нагадвае. Ад BMW X3 пярэдняя частка X4 адрозніваецца фарамі і больш буйнымі паветразаборнікамі.

Інтэр’ер і абсталяванне

[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр’еры многае засталося ад X3, але ёсць і адрозненні, напрыклад, у вадзіцельскім і заднім сядзеннях. X4 абсталяваны радыё, кантролерам iDrive, цэнтральным дысплеем, спартыўным рулявым колам, апцыянальна даступныя святлодыёдныя фары, навігацыйная сістэма, праекцыйны дысплей. Таксама, да опцый для BMW X4 адносяцца сістэма маніторынгу сляпых зон, функцыі падагрэву пярэдніх, задніх сядзенняў і руля. Акустычная сістэма Harman Kardon стандартная для мадэляў M40i і, платная — для xDrive28i.

Вытворца прапануе магчымасць індывідуалізацыі BMW X4 з дапамогай пакетаў M Sport або xLine. Першы прадстаўляе: выбар спецыяльнага колеру, вялікія колы, спартыўныя сядзенні і руль спартыўнага тыпу. XLine прадугледжвае таксама візуальныя змены і дадае: 19-цалёвыя колы і глянцавыя выгібы. Аб'ём багажнага аддзялення - 500 л, што на 50 л менш, чым у Х3. Склаўшы заднія сядзенні, можна атрымаць 1400 л вольнай прасторы для багажу.[1]

  1. Как мы тестировали BMW X4 2017