International Championship 2012 (снукер)
International Championship 2012 | |
Сезон | 2012/2013 |
---|---|
Тэрміны | 28 кастрычніка — 4 лістапада 2012 |
Арэна | Sichuan International Tennis Center |
Горад | Чэнду |
Краіна | Кітай |
Арганізацыя | WPBSA |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £600,000 |
Прызавыя пераможцы | £125,000 |
Фінал | |
Пераможца | Джад Трамп |
Фіналіст | Ніл Робертсан |
Лік | 10:8 |
Статыстыка турніру | |
Найвышэйшая серыя | 142 (Ніл Робертсан) (кваліфікацыя: 143 (Эндру Хігінсан)) |
● International Championship ● 2013→ | |
Снукерны сезон 2012/2013 | |
←Адкрыты чэмпіянат Антверпена | АPTC3→ |
International Championship 2012 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 28 кастрычніка па 4 лістапада 2012 года на арэне Sichuan International Tennis Center, у Чэнду, Кітай. Турнір стаў першым розыгрышам International Championship. Прызавы фонд турніру склаў £600,000, з якіх £125,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Джад Трамп, які саступаў Нілу Робертсану ў фінальным матчы з лікам 6:8, але выйграў чатыры партыі запар і перамог апанента з лікам 10:8. На сваім шляху да тытула Трамп перайграў Фергала О'Браена (6:3), Адыт'ю Мехту з Індыі (6:0), Марка Алена (6:5), Пітэра Эбдана ў паўфінальным матчы (9:1) і Ніла Робертсана ў фінальным паядынку (10:8). Гэтая перамога стала восьмым прафесійным і трэцім рэйтынгавым тытулам у кар'еры англічаніна і першым спаборніцтвам рэйтынгавага ўзроўню, выйграным Трампам пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2011 года, а таксама яна паспрыяла яго ўздыму на першую пазіцыю сусветнага рэйтынгу ўпершыню ў кар'еры.
Турнір
[правіць | правіць зыходнік]International Championship 2012 года стаў першым розыгрышам турніру International Championship, які быў заснаваны ў якасці найбуйнейшага снукернага турніру ў Кітаі і праходзіў у міжнародным тэнісным цэнтры Сычуаня, у Чэнду, Кітай.
International Championship 2012 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся чацвёртым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2012/2013.
Матчы асноўнай стадыі турніру (37 паядынкаў) гуляліся за чатырма сталамі на арэне ў міжнародным тэнісным цэнтры Сычуаня, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла больш чым за два месяцы да гэтага ў акадэміі сусветнага снукера ў Шэфілдзе, Англія.
Прызавыя грошы
[правіць | правіць зыходнік]Прызавы фонд турніру склаў £600,000, стаўшы рэкордным прызавым фондам для турніраў, якія праходзілі за межамі Вялікабрытаніі. Першы прыз, які атрымаў пераможца спаборніцтва, склаў £125,000.
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | |
Фіналіст | |
Паўфіналісты | |
Чвэрцьфіналісты | |
1/8 фіналу | |
1/16 фіналу | |
1/24 фіналу (квал.) | |
1/32 фіналу (квал.) | |
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі | |
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі | |
Агульны прызавы фонд |
Рэйтынгавыя ачкі
[правіць | правіць зыходнік]International Championship 2012 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і другі па значнасці рэйтынгавы турнір — чэмпіянат Вялікабрытаніі. На абодвух спаборніцтвах пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў. Больш каштоўным турнірам (у плане рэйтынгу) з'яўляўся толькі чэмпіянат свету, пераможца якога атрымаў 10000 балаў.
Дасягненне | Ачкі | Ачкі (СГ)[ра 1] |
---|---|---|
Пераможца | ||
Фіналіст | ||
Паўфіналісты | ||
Чвэрцьфіналісты | ||
1/8 фіналу | ||
1/16 фіналу | ||
1/24 фіналу (квал.) | ||
1/32 фіналу (квал.) | ||
1/40 фіналу (квал.) | ||
1/48 фіналу (квал.) |
- ↑ Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.
Фармат турніру
[правіць | правіць зыходнік]На International Championship 2012 прыняло ўдзел 104 снукерысты, з якіх 94 — удзельнікі мэйн-тура і 10 — аматары. 32 удзельнікі — ігракі з нумарамі пасеву з 65 па 93, Махамед Хайры, які не меў рэйтынгавых ачкоў і нумару пасеву, а таксама 2 аматары — пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (16 гульняў), які праходзіў 19 жніўня 2012 года (больш чым за два месяцы да асноўнай стадыі). У ім ігракі з нумарамі пасеву з 65 па 80 гулялі супраць астатніх снукерыстаў. 16 пераможцаў матчаў першага раўнда выходзілі ў другі кваліфікацыйны раўнд, у якім гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 49 па 64 (16 гульняў). Другі круг праходзіў 20 жніўня 2012 года. 16 пераможцаў матчаў другога раўнда выходзілі ў трэціі кваліфікацыйны раўнд, у якім гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 33 па 48 (16 гульняў). Трэці круг праходзіў 21 жніўня 2012 года. Затым 16 пераможцаў матчаў трэцяга раўнда выходзілі ў заключны чацвёрты кваліфікацыйны раўнд, дзе гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 17 па 32 (16 гульняў). Чацвёрты круг кваліфікацыі праходзіў 22 жніўня 2012 года. Кваліфікацыя чэмпіянату свету праходзіла ў Акадэміі Сусветнага снукера ў Шэфілдзе, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва свету выйшлі 16 ігракоў, якія далучыліся да 16 снукерыстаў з нумарамі пасеву з 1 па 16 і 8 уладальнікаў уайлдкард. Васьмёра ўладальнікаў уайлдкард гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць васьмярых гульцоў з самымі нізкімі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыю.
Такім чынам, 8 пераможцаў чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, якія не гулялі ў уайлдкард раўндзе, 8 пераможцаў матчаў уайлдкард раўнда і 16 ігракоў, якія трапілі на чэмпіянат без кваліфікацыі, гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу, дзе топ-16 сеяных гульцоў сустракаліся з астатнімі гульцамі. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, ігракоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, ігракоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу Шанхай Мастэрс. Пяць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу васьмі дзён (гульні ўайлдкард раўнда і 1/16 фіналу былі расцягнутыя на тры дні, а паўфінальнай стадыя праходзіла на працягу двух дзён) ў міжнародным тэнісным цэнтры Січуаня ў Чэнду, Кітай.
Стадыя | Тэрміны | КФ | НДП |
---|---|---|---|
Першы кваліфікацыйны раўнд | 19 жніўня | 11 | 6 |
Другі кваліфікацыйны раўнд | 20 жніўня | 11 | 6 |
Трэці кваліфікацыйны раўнд | 21 жніўня | 11 | 6 |
Чацвёрты кваліфікацыйны раўнд | 22 жніўня | 11 | 6 |
Уайлдкард раўнд | 28—29 кастрычніка | 11 | 6 |
1/16 фіналу | 28—30 кастрычніка | 11 | 6 |
1/8 фіналу | 31 кастрычніка | 11 | 6 |
1/4 фіналу | 1 лістапада | 11 | 6 |
1/2 фіналу | 2—3 лістапада | 17 | 9 |
Фінал | 4 лістапада | 19 | 10 |
Кваліфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Кваліфікацыйная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Соценныя серыі
[правіць | правіць зыходнік]У 63 матчах кваліфікацыйнай стадыі было выканана 32 соценныя серыі. 71-ы сеяны Панкай Адвані з Індыі здзейсніў чатыры сэнчуры. У матчы заключнага кваліфікацыйнага раўнда супраць Дэвіда Гілберта 21-ы сеяны Эндру Хігінсан выканаў найвышэйшы брэйк кваліфікацыі ў 142 ачкі і, такім чынам, атрымаў узнагароду ў £500 за найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец | 100+ | Усе серыі 100+ |
---|---|---|
Эндру Хігінсан | 2 | 143, 108 |
Дамінік Дэйл | 1 | 136 |
Дэвід Гілберт | 2 | 134, 102 |
Бары Хокінс | 1 | 132 |
Адыт'я Мехта | 2 | 130, 121 |
Цянь Пэнфэй | 1 | 129 |
Бары Пінчэс | 1 | 125 |
Дэчават Пумджаенг | 1 | 123 |
Дэніэл Уэлс | 1 | 121 |
Алан Мак-Манус | 2 | 120, 114 |
Джэймі Бёрнэт | 1 | 119 |
Марка Фу | 1 | 119 |
Панкай Адвані | 4 | 117, 115, 113, 105 |
Лі Янь | 1 | 117 |
Скот Дональдсан | 1 | 113 |
Эндзі Хікс | 1 | 112 |
Ян Бэрнс | 1 | 109 |
Пасакорн Суванават | 1 | 108 |
Род Лоўлер | 1 | 104 |
Чжан Аньда | 1 | 104 |
Пол Дэвісан | 1 | 103 |
Майкл Уайт | 2 | 102, 102 |
Ліам Хайфілд | 1 | 101 |
Джэймі Джонс | 1 | 101 |
Увогуле | 32 | Найвышэйшы брэйк: 143 (Эндру Хігінсан) |
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]У асноўнай стадыі International Championship 2012 прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 8 уладальнікаў уайлдкард.
8 кітайскіх аматараў атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў турніру: Лю Хаацянь, Чжаа Сіньтун, Чжоу Юэлун, Чэнь Фэйлун, Чжу Інхуэй, Ван Юйчэнь, Ню Чжуан і Лу Нін.
Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі International Championship 2012 года стаў 43-гадовы Кен Доэрці. Бары Пінчэсу і Пітэру Эбдану падчас турніру было па 42 гады, а Дамініку Дэйлу, Фергалу О'Браену і Марку Дэвісу — па 40.
Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.
Чэмпіён свету |
Дэбютант турніру |
Рэферы
[правіць | правіць зыходнік]Матчы асноўнай стадыі International Championship 2012 абслугоўвалі 10 рэферы, з якіх 8 былі кітайскімі[1].
Рэферы | Матчы, якія абслугоўваў |
---|---|
Леа Скальян | Фінал, паўфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 2 матчы 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда |
Чжу Ін | Паўфінал, чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу |
Аліўе Мартэл | Чвэрцьфінал, 2 матчы 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу |
Лю Канмін | Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 2 матчы 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда |
Чжэн Вэйлі | Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 2 матчы 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда |
Дэн Шыхаа | 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу |
Шэн Чуню | 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда |
Ван Чааху | 1 матч 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда |
Цянь Міньхуэй | 1 матч уайлдкард раўнда |
Дэн Юэюань | 1 матч уайлдкард раўнда |
Уайлдкард раўнд
[правіць | правіць зыходнік]Восем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Лю Хаацянь, Чжаа Сіньтун, Чжоу Юэлун, Чэнь Фэйлун, Чжу Інхуэй, Ван Юйчэнь, Ню Чжуан і Лу Нін. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Майкла Уайта, Кена Доэрці, Панкая Адвані, Фергала О'Браена, Адыт'і Мехты, Цаа Юйпэна, Джэймі Бёрнэта і Бары Пінчэса.
Першы гулец | Лік | Другі гулец |
---|---|---|
Майкл Уайт (43) | 5:6 | Лю Хаацянь |
Кен Доэрці (30) | 5:6 | Чжаа Сіньтун |
Панкай Адвані (71) | А:П | Чжоу Юэлун |
Фергал О'Браен (32) | 6:3 | Чэнь Фэйлун |
Адыт'я Мехта (72) | 6:5 | Чжу Інхуэй |
Цаа Юйпэн (64) | 6:5 | Ван Юйчэнь |
Джэймі Бёрнэт (35) | 6:0 | Ню Чжуан |
Бары Пінчэс (61) | 5:6 | Лу Нін |
Асноўная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Фінал
[правіць | правіць зыходнік]Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Леа Скальян. Міжнародны тэнісны цэнтр правінцыі Сычуань, Чэнду, Кітай, 4 лістапада 2012. | ||
Ніл Робертсан (7) Аўстралія |
8-10 | Джад Трамп (3) Англія |
Статыстыка гульцоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
Дзённая сесія: 21–72 (61), 41–84, 99–25 (77), 83–14 (68), 82–20 (59), 92–0 (51), 0–102 (67), 59–67, 73–23 (50) Вячэрняя сесія: 12–70 (65), 17–68, 71–37 (68), 88–42 (88), 88–1 (73), 13–66, 0–96 (96), 3–119 (119), 12–95 | ||
88 | Найвышэйшая серыя | 119 |
0 | Соценныя серыі | 1 |
8 | Серыі 50+ | 5 |
Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў
[правіць | правіць зыходнік]У 36 матчах International Championship гульцы аформілі 27 соценных серый[2]. Колькасць серый, большых за 50 ачкоў, дасягнула 191 брэйка, што ў сярэднім азначае больш за 5 паўсоценных серый у матчы[3].
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец | 50+ | 100+ | 50-100 | Усе серыі 50+ |
---|---|---|---|---|
Ніл Робертсан | 24 | 5 | 19 | 142, 137, 118, 115, 100; 91, 88, 87, 85, 79, 77, 76, 75, 73, 70, 69, 68, 68, 68, 63, 60, 59, 51, 50 |
Марк Дэвіс | 5 | 1 | 4 | 138; 67, 62, 51, 50 |
Лу Нін | 3 | 1 | 2 | 134; 67, 60 |
Роберт Мілкінс | 2 | 1 | 1 | 132; 73 |
Шон Мёрфі | 18 | 3 | 15 | 129, 108, 103; 96, 87, 86, 83, 78, 75, 73, 67, 61, 59, 55, 54, 52, 51, 50 |
Адыт'я Мехта | 4 | 1 | 3 | 129; 56, 54, 51 |
Дзін Цзюньхуэй | 6 | 2 | 4 | 128, 103; 91, 66, 63, 53 |
Марк Ален | 11 | 3 | 8 | 124, 121, 104; 98, 90, 84, 83, 72, 59, 54, 51 |
Джад Трамп | 24 | 3 | 21 | 119, 118, 107; 98, 96, 96, 80, 75, 70, 68, 67, 65, 65, 65, 64, 63, 62, 61, 61, 60, 55, 53, 53, 51 |
Стывен Магуайр | 5 | 2 | 3 | 118, 102; 93, 73, 61 |
Рыкі Уолдэн | 8 | 1 | 7 | 113; 82, 78, 67, 66, 63, 60, 52 |
Чжаа Сіньтун | 4 | 1 | 3 | 111; 79, 70, 66 |
Цаа Юйпэн | 8 | 1 | 7 | 110; 86, 78, 71, 70, 56, 51, 50 |
Дамінік Дэйл | 5 | 1 | 4 | 108; 74, 61, 59, 50 |
Пітэр Эбдан | 5 | 1 | 4 | 106; 89, 81, 61, 52 |
Лю Хаацянь | 5 | 0 | 5 | 99, 86, 77, 74, 50 |
Марк Сэлбі | 6 | 0 | 6 | 94, 63, 59, 58, 51, 50 |
Мартын Гоўлд | 3 | 0 | 3 | 87, 64, 60 |
Фергал О'Браен | 5 | 0 | 5 | 86, 74, 65, 60, 59 |
Раян Дэй | 3 | 0 | 3 | 85, 64, 50 |
Марк Уільямс | 3 | 0 | 3 | 80, 74, 57 |
Джон Хігінс | 3 | 0 | 3 | 80, 73, 71 |
Марка Фу | 6 | 0 | 6 | 79, 64, 60, 59, 55, 53 |
Бары Пінчэс | 3 | 0 | 3 | 76, 66, 65 |
Чэнь Фэйлун | 3 | 0 | 3 | 74, 68, 62 |
Кен Доэрці | 2 | 0 | 2 | 68, 50 |
Алістэр Картэр | 1 | 0 | 1 | 65 |
Мэцью Стывенс | 2 | 0 | 2 | 63, 50 |
Грэм Дот | 4 | 0 | 4 | 62, 61, 50, 50 |
Ван Юйчэнь | 3 | 0 | 3 | 62, 55, 51 |
Чжу Інхуэй | 2 | 0 | 2 | 59, 57 |
Сцюарт Бінэм | 1 | 0 | 1 | 57 |
Майкл Уайт | 2 | 0 | 2 | 54, 50 |
Джэймі Бёрнэт | 1 | 0 | 1 | 53 |
Эндру Хігінсан | 1 | 0 | 1 | 50 |
Увогуле | 191 | 27 | 164 | Найвышэйшы брэйк: 142 (Ніл Робертсан) |
Статыстыка турніру
[правіць | правіць зыходнік]Статыстыка гульцоў
[правіць | правіць зыходнік]Гулец | Апошні матч | М | В | П | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+ | 100+ | НС | Ф/50+ | Ф/100+ | ПГ (£) | РА |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Джад Трамп | Фінал: Ніл Робертсан 10:8 | 5 | 5 | 0 | 54 | 37 | 17 | 68,5% | 24 | 3 | 119 | 2,25 | 18 | 125000 | 8000 |
Ніл Робертсан | Фінал: Джад Трамп 8:10 | 5 | 4 | 1 | 57 | 35 | 22 | 61,4% | 24 | 5 | 142 | 2,38 | 11,4 | 62500 | 6400 |
Шон Мёрфі | 1/2 фіналу: Ніл Робертсан 5:9 | 4 | 3 | 1 | 40 | 23 | 17 | 57,5% | 18 | 3 | 129 | 2,22 | 13,33 | 30000 | 5120 |
Пітэр Эбдан | 1/2 фіналу: Джад Трамп 1:9 | 3 | 2 | 1 | 23 | 13 | 10 | 56,5% | 5 | 1 | 106 | 4,6 | 23 | 30000 | 5120 |
Марк Ален | 1/4 фіналу: Джад Трамп 5:6 | 3 | 2 | 1 | 27 | 17 | 10 | 63% | 11 | 3 | 124 | 2,45 | 9 | 17500 | 4000 |
Марка Фу | 1/4 фіналу: Шон Мёрфі 4:6 | 3 | 2 | 1 | 31 | 16 | 15 | 51,6% | 6 | 0 | 79 | 5,17 | — | 17500 | 4000 |
Рыкі Уолдэн | 1/4 фіналу: Пітэр Эбдан 0:6 | 3 | 2 | 1 | 25 | 12 | 13 | 48% | 8 | 1 | 113 | 3,13 | 25 | 17500 | 4000 |
Лю Хаацянь | 1/4 фіналу: Ніл Робертсан 2:6 | 3 | 2 | 1 | 30 | 14 | 16 | 46,7% | 5 | 0 | 99 | 6 | — | 0 | 0 |
Дзін Цзюньхуэй | 1/8 фіналу: Шон Мёрфі 4:6 | 2 | 1 | 1 | 17 | 10 | 7 | 58,8% | 6 | 2 | 128 | 2,83 | 8,5 | 12000 | 3040 |
Дамінік Дэйл | 1/8 фіналу: Лю Хаацянь 5:6 | 2 | 1 | 1 | 20 | 11 | 9 | 55% | 5 | 1 | 108 | 4 | 20 | 12000 | 3040 |
Цаа Юйпэн | 1/8 фіналу: Марк Ален 2:6 | 3 | 2 | 1 | 28 | 14 | 14 | 50% | 8 | 1 | 110 | 3,5 | 28 | 12000 | 3040 |
Марк Дэвіс | 1/8 фіналу: Марка Фу 4:6 | 2 | 1 | 1 | 20 | 10 | 10 | 50% | 5 | 1 | 138 | 4 | 20 | 12000 | 3040 |
Марк Сэлбі | 1/8 фіналу: Рыкі Уолдэн 3:6 | 2 | 1 | 1 | 18 | 9 | 9 | 50% | 6 | 0 | 94 | 3 | — | 12000 | 3040 |
Адыт'я Мехта | 1/8 фіналу: Джад Трамп 0:6 | 3 | 2 | 1 | 27 | 12 | 15 | 44,4% | 4 | 1 | 129 | 6,75 | 27 | 12000 | 3040 |
Стывен Магуайр | 1/8 фіналу: Пітэр Эбдан 1:6 | 2 | 1 | 1 | 16 | 7 | 9 | 43,8% | 5 | 2 | 118 | 5,6 | 14 | 12000 | 3040 |
Мэцью Стывенс | 1/8 фіналу: Ніл Робертсан 2:6 | 2 | 1 | 1 | 19 | 8 | 11 | 42,1% | 2 | 0 | 63 | 9,5 | — | 12000 | 3040 |
Джэймі Бёрнэт | 1/16 фіналу: Стывен Магуайр 3:6 | 2 | 1 | 1 | 15 | 9 | 6 | 60% | 1 | 0 | 53 | 15 | — | 7000 | 2240 |
Чжаа Сіньтун | 1/16 фіналу: Мэцью Стывенс 3:6 | 2 | 1 | 1 | 22 | 11 | 11 | 50% | 4 | 1 | 111 | 5,5 | 22 | 0 | 0 |
Фергал О'Браен | 1/16 фіналу: Джад Трамп 3:6 | 2 | 1 | 1 | 18 | 9 | 9 | 50% | 5 | 0 | 86 | 3,6 | — | 7000 | 2240 |
Лу Нін | 1/16 фіналу: Рыкі Уолдэн 4:6 | 2 | 1 | 1 | 21 | 10 | 11 | 47,6% | 3 | 1 | 134 | 7 | 21 | 0 | 0 |
Мартын Гоўлд | 1/16 фіналу: Марка Фу 5:6 | 1 | 0 | 1 | 11 | 5 | 6 | 45,5% | 3 | 0 | 87 | 3,67 | — | 7000 | 1120 |
Марк Уільямс | 1/16 фіналу: Марк Дэвіс 4:6 | 1 | 0 | 1 | 10 | 4 | 6 | 40% | 3 | 0 | 80 | 3,33 | — | 7000 | 1120 |
Сцюарт Бінэм | 1/16 фіналу: Адыт'я Мехта 4:6 | 1 | 0 | 1 | 10 | 4 | 6 | 40% | 1 | 0 | 57 | 10 | — | 7000 | 1120 |
Грэм Дот | 1/16 фіналу: Дамінік Дэйл 3:6 | 1 | 0 | 1 | 9 | 3 | 6 | 33,3% | 4 | 0 | 62 | 2,25 | — | 7000 | 1120 |
Раян Дэй | 1/16 фіналу: Ніл Робертсан 3:6 | 1 | 0 | 1 | 9 | 3 | 6 | 33,3% | 3 | 0 | 85 | 3 | — | 7000 | 2240 |
Джон Хігінс | 1/16 фіналу: Цаа Юйпэн 3:6 | 1 | 0 | 1 | 9 | 3 | 6 | 33,3% | 3 | 0 | 80 | 3 | — | 7000 | 1120 |
Алістэр Картэр | 1/16 фіналу: Марк Сэлбі 3:6 | 1 | 0 | 1 | 9 | 3 | 6 | 33,3% | 1 | 0 | 65 | 9 | — | 7000 | 2240 |
Роберт Мілкінс | 1/16 фіналу: Марк Ален 2:6 | 1 | 0 | 1 | 8 | 2 | 6 | 25% | 2 | 1 | 132 | 4 | 8 | 7000 | 2240 |
Чжоу Юэлун | 1/16 фіналу: Дзін Цзюньхуэй 1:6 | 1 | 0 | 1 | 7 | 1 | 6 | 14,3% | 0 | 0 | <50 | — | — | 0 | 0 |
Эндру Хігінсан | 1/16 фіналу: Шон Мёрфі 0:6 | 1 | 0 | 1 | 6 | 0 | 6 | 0% | 1 | 0 | 50 | 6 | — | 7000 | 2240 |
Бары Пінчэс | Уайлдкард раўнд: Лу Нін 5:6 | 1 | 0 | 1 | 11 | 5 | 6 | 45,5% | 3 | 0 | 76 | 3,67 | — | 7000 | 2240 |
Ван Юйчэнь | Уайлдкард раўнд: Цаа Юйпэн 5:6 | 1 | 0 | 1 | 11 | 5 | 6 | 45,5% | 3 | 0 | 62 | 3,67 | — | 0 | 0 |
Кен Доэрці | Уайлдкард раўнд: Чжаа Сіньтун 5:6 | 1 | 0 | 1 | 11 | 5 | 6 | 45,5% | 2 | 0 | 68 | 5,5 | — | 7000 | 2240 |
Чжу Інхуэй | Уайлдкард раўнд: Адыт'я Мехта 5:6 | 1 | 0 | 1 | 11 | 5 | 6 | 45,5% | 2 | 0 | 59 | 5,5 | — | 0 | 0 |
Майкл Уайт | Уайлдкард раўнд: Лю Хаацянь 5:6 | 1 | 0 | 1 | 11 | 5 | 6 | 45,5% | 2 | 0 | 54 | 5,5 | — | 7000 | 2240 |
Чэнь Фэйлун | Уайлдкард раўнд: Фергал О'Браен 3:6 | 1 | 0 | 1 | 9 | 3 | 6 | 33,3% | 3 | 0 | 74 | 3 | — | 0 | 0 |
Ню Чжуан | Уайлдкард раўнд: Джэймі Бёрнэт 0:6 | 1 | 0 | 1 | 6 | 0 | 6 | 0% | 0 | 0 | <50 | — | — | 0 | 0 |
Статыстыка па краінах
[правіць | правіць зыходнік]Краіна | 1/16 фіналу | 1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | |||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
КУ | %У | КУ | %У | КУ | %У | КУ | %У | КУ | %У | |
Англія | 13 | 40,63 | 6 | 37,5 | 4 | 50 | 3 | 75 | 1 | 50 |
Аўстралія | 1 | 3,13 | 1 | 6,25 | 1 | 12,5 | 1 | 25 | 1 | 50 |
Кітай | 6 | 18,75 | 3 | 18,75 | 1 | 12,5 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Паўночная Ірландыя | 1 | 3,13 | 1 | 6,25 | 1 | 12,5 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Ганконг | 1 | 3,13 | 1 | 6,25 | 1 | 12,5 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Уэльс | 4 | 12,5 | 2 | 12,5 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Шатландыя | 4 | 12,5 | 1 | 6,25 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Індыя | 1 | 3,13 | 1 | 6,25 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Ірландыя | 1 | 3,13 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Агульная статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Кваліфікацыя | УК раўнд | 1/16 фіналу | 1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | Увогуле | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Колькасць гульцоў | 80 | 16 | 32 | 16 | 8 | 4 | 2 | 40 |
Колькасць матчаў | 63 | 7 | 14 | 8 | 4 | 2 | 1 | 36 |
Колькасць фрэймаў | 588 (693) | 70 (77) | 127 (154) | 69 (88) | 35 (44) | 24 (34) | 18 (19) | 343 (416) |
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы | 9,33 | 10 | 9,07 | 8,63 | 8,75 | 12 | 18 | — |
Самая буйная перамога | 6:0 (1) | 6:0 (1) | 6:0 (1) | 6:0 (1) | 6:0 (1) | 9:1 (1) | 10:8 (1) | 9:1 (1) |
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі | 14 | 5 | 2 | 1 | 1 | 0 | 0 | 9 |
Колькасць серый 50+ | 304 | 31 | 76 | 33 | 22 | 16 | 13 | 191 |
Колькасць соценных серый | 32 | 3 | 14 | 3 | 4 | 2 | 1 | 27 |
Найвышэйшая серыя | 143 (Д.Дэйл) | 129 (А.Мехта) | 138 (М.Дэвіс) | 108 (Ш.Мёрфі) | 129 (Ш.Мёрфі) | 142 (Н.Робертсан) | 119 (Дж.Трамп) | 142 (Н.Робертсан) |
Сярэдняя колькасць паўсоценных серый у матчы | 4,83 | 4,43 | 5,43 | 4,13 | 5,5 | 8 | 13 | 5,31 |
Сярэдняя колькасць соценных серый у матчы | 0,51 | 0,43 | 1 | 0,38 | 1 | 1 | 1 | 0,75 |
Ф/50+ | 1,93 | 2,26 | 1,67 | 2,09 | 1,59 | 1,5 | 1,38 | 1,8 |
Ф/100+ | 18,38 | 23,33 | 9,07 | 23 | 8,75 | 12 | 18 | 12,7 |
Відэа
[правіць | правіць зыходнік]- Матч 1/16 фіналу International Championship 2012 (Шон Мёрфі - Эндру Хігінсан)
- Матч уайлдкард раўнда International Championship 2012 (Цаа Юйпэн - Ван Юйчэнь)
- Матч 1/16 фіналу International Championship 2012 (Джон Хігінс - Цаа Юйпэн) Другая частка
- Матч 1/16 фіналу International Championship 2012 (Мэцью Стывенс - Чжаа Сіньтун)
- Другая сесія матча 1/16 фіналу International Championship 2012 (Дзін Цзюньхуэй - Чжоу Юэлун)
- Матч 1/8 фіналу International Championship 2012 (Марка Фу - Марк Дэвіс)
- Апошнія фрэймы матча 1/8 фіналу International Championship 2012 (Шон Мёрфі - Дзін Цзюньхуэй)
- Другая сесія чвэрцьфінальнага матча International Championship 2012 (Джад Трамп - Марк Ален)
- Чвэрцьфінальны матч International Championship 2012 (Лю Хаацянь - Ніл Робертсан)
- Чвэрцьфінальны матч International Championship 2012 (Шон Мёрфі - Марка Фу)
- Паўфінальны матч International Championship 2012 (Джад Трамп - Пітэр Эбдан)
- Паўфінальны матч International Championship 2012 (Шон Мёрфі - Марка Фу) Другая частка
- Фінальны матч International Championship 2012 (Ніл Робертсан - Джад Трамп)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 2012 International Championship (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2015. Праверана 18 кастрычніка 2015.
- ↑ International Championship – Centuries(недаступная спасылка). worldsnookerdata.com. Сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2012. Праверана 19 кастрычніка 2015.
- ↑ International Championship . Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2015. Праверана 18 кастрычніка 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- International Championship 2012 на Snooker.org (англ.)
- Статыстыка International Championship 2012 на CueTracker.net (англ.)
- Фатаздымкі з International Championship 2012 на my147.com Архівавана 3 кастрычніка 2013. (кіт.)