Холмеч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др (GR) File renamed: File:Chołmieč. Холмеч (XX).jpg → File:Chołmieč. Холмеч (1901-18).jpg name unification by uploader |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др вікіфікацыя, перанесена: Рэчыцкі павет| → Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB |
||
Радок 67: | Радок 67: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
=== Вялікае Княства Літоўскае === |
=== Вялікае Княства Літоўскае === |
||
Выяўленыя археолагамі курганы [[XI стагоддзе|XI ст.]] сведчаць пра засяленне гэтай мясцовасці з даўніх часоў. Упершыню Холмеч упамінаецца ў [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] як паселішча [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павета]] [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]]. Паводле попісу войска літоўскага за [[1567]] мясцовасць знаходзілася ў валоданні [[Халецкія|Халецкіх]]. Пад [[1583]] Холмеч упамінаецца як прыватнае мястэчка на гасцінцы [[Бабруйск]] — [[Чарнігаў]]. Паселішча значыцца ў архіўных матэрыялах пад [[1598]] і на карце [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] ([[1613]]). |
Выяўленыя археолагамі курганы [[XI стагоддзе|XI ст.]] сведчаць пра засяленне гэтай мясцовасці з даўніх часоў. Упершыню Холмеч упамінаецца ў [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] як паселішча [[Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Рэчыцкага павета]] [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]]. Паводле попісу войска літоўскага за [[1567]] мясцовасць знаходзілася ў валоданні [[Халецкія|Халецкіх]]. Пад [[1583]] Холмеч упамінаецца як прыватнае мястэчка на гасцінцы [[Бабруйск]] — [[Чарнігаў]]. Паселішча значыцца ў архіўных матэрыялах пад [[1598]] і на карце [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] ([[1613]]). |
||
[[Файл:Chołmieč. Холмеч (1901-18).jpg|thumb|У мястэчку]] |
[[Файл:Chołmieč. Холмеч (1901-18).jpg|thumb|У мястэчку]] |
||
Радок 74: | Радок 74: | ||
=== Пад уладай Расійскай імперыі === |
=== Пад уладай Расійскай імперыі === |
||
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Холмеч апынулася ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], у Рэчыцкім павеце [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. На [[1795]] у мястэчку быў 31 двор, 2 цэрквы. На мяжы [[XVIII стагоддзе|XVIII]]—[[XIX стагоддзе|XIX]] стст. тут штогод збіралася 4 кірмашы<ref>{{Крыніцы/Мястэчкі Беларусі, 2010|к}} С. 121.</ref>. У [[1811]] Холмеч згарэла, з вёскі [[Вятхінь]] сюды перанеслі драўляную Пакроўскую царкву. У [[1855]] граф Ракіцкі валодаў у Холмечы і ваколіцах 6204 дзесяцінамі зямлі, броварам і 2 корчмамі. На [[1859]] у мястэчку было 127 двароў<ref>{{Крыніцы/Мястэчкі Беларусі, 2010|к}} С. 379.</ref>. |
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Холмеч апынулася ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], у Рэчыцкім павеце [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. На [[1795]] у мястэчку быў 31 двор, 2 цэрквы. На мяжы [[XVIII стагоддзе|XVIII]]—[[XIX стагоддзе|XIX]] стст. тут штогод збіралася 4 кірмашы<ref>{{Крыніцы/Мястэчкі Беларусі, 2010|к}} С. 121.</ref>. У [[1811]] Холмеч згарэла, з вёскі [[Вятхінь]] сюды перанеслі драўляную Пакроўскую царкву. У [[1855]] граф Ракіцкі валодаў у Холмечы і ваколіцах 6204 дзесяцінамі зямлі, броварам і 2 корчмамі. На [[1859]] у мястэчку было 127 двароў<ref>{{Крыніцы/Мястэчкі Беларусі, 2010|к}} С. 379.</ref>. |
||
[[Файл:Chołmieč, Dniapro. Холмеч, Дняпро (1901-18).jpg|thumb|Дняпро]] |
[[Файл:Chołmieč, Dniapro. Холмеч, Дняпро (1901-18).jpg|thumb|Дняпро]] |
||
Радок 113: | Радок 113: | ||
* {{Крыніцы/Гарады і вёскі Беларусі|1-1}} |
* {{Крыніцы/Гарады і вёскі Беларусі|1-1}} |
||
* {{Крыніцы/Мястэчкі Беларусі (2010)}} |
* {{Крыніцы/Мястэчкі Беларусі (2010)}} |
||
* {{Крыніцы/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|1}} |
* {{Крыніцы/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|1}} |
||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
Версія ад 01:06, 24 лістапада 2018
Аграгарадок
Холмеч
| ||||||||||||||||||||
Хо́лмеч[1] (трансліт.: Cholmieč, руск.: Холмеч) — аграгарадок у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Холмецкага сельсавета. Насельніцтва 1232 чал. (2004). Знаходзіцца за 29 км на паўднёвы ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Рэчыца (лінія Гомель — Калінкавічы), за 2 км на ўсход ад шашы Р32 (Лоеў — Рэчыца).
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Выяўленыя археолагамі курганы XI ст. сведчаць пра засяленне гэтай мясцовасці з даўніх часоў. Упершыню Холмеч упамінаецца ў XVI ст. як паселішча Рэчыцкага павета Менскага ваяводства. Паводле попісу войска літоўскага за 1567 мясцовасць знаходзілася ў валоданні Халецкіх. Пад 1583 Холмеч упамінаецца як прыватнае мястэчка на гасцінцы Бабруйск — Чарнігаў. Паселішча значыцца ў архіўных матэрыялах пад 1598 і на карце Вялікага Княства Літоўскага (1613).
У XVI—XVII стст. Холмеч знаходзілася ў валоданні Валовічаў. Тут існавалі ўмацаванні, пра якія згадваецца ў сувязі з падзеямі 1649 і бітвай загонаў казакоў Падабайлы і Крычэўскага з войскамі гетмана Януша Радзівіла. 4 ліпеня 1775 у мястэчку падпісалі акт размежавання земляў па першым падзеле Рэчы Паспалітай.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Холмеч апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. На 1795 у мястэчку быў 31 двор, 2 цэрквы. На мяжы XVIII—XIX стст. тут штогод збіралася 4 кірмашы[2]. У 1811 Холмеч згарэла, з вёскі Вятхінь сюды перанеслі драўляную Пакроўскую царкву. У 1855 граф Ракіцкі валодаў у Холмечы і ваколіцах 6204 дзесяцінамі зямлі, броварам і 2 корчмамі. На 1859 у мястэчку было 127 двароў[3].
Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1864 адкрылася народнае вучылішча. Дзейнічалі прыстань і паромная пераправа праз раку Дняпро. На 1885 — 95 двароў, 2 крамы. З 1888 працавала паштова-тэлеграфная кантора. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 284 двары, 2 цэрквы, капліца, 3 іўдзейскія малітоўныя дамы, народнае вучылішча, паштовая станцыя, прыстань, хлебазапасны магазін, 60 крамаў, 3 гандлёвыя рады, 2 заезныя дамы, 3 харчэўні, карчма. Побач існавала сядзіба Холмеч (яна ж Дубровіна); меліся пільня (паравы рухавік, 18 рабочых) і аптэка.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Холмеч абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 Холмеч вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавета. У 1930 у вёсцы працавалі пачатковая школа, хата-чытальня, бальніца, аддзяленне спажывецкай кааперацыі, сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства, паравы млын і цагельня. На 1930 тут было 293 двары, на 2004 — 500 гаспадарак.
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагоддзе: 1858 — 962 чал.; 1880 — 700 чал.[4]; 1897 — 2304 чал.
- XX стагоддзе: 1959 — 641 чал.
- XXI стагоддзе: 2003 — 1263 чал., 502 двары[5]; 2004 — 1232 чал.[6]
Інфраструктура
У Холмечы працуюць участак раённага водаканала, сярэдняя і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, дом культуры і бібліятэка, бальніца, амбулаторыя, аптэка і аддзяленне сувязі
Забудова
План складаецца з 3 простых, паралельных паміж сабой вуліц, блізкіх да шыротнай арыентацыі; іх перасякаюць 2 кароткія вуліцы. Забудова пераважна драўляная сядзібнага тыпу. У 1987—1991 збудавалі 348 цагляных дамоў, катэджнага тыпу, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў па катастрофе на Чарнобыльскай АЭС.
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
- Шпіталь (пач. XX ст.)
Страчаная спадчына
- Капліца
- Касцёл
- Царква
Вядомыя асобы
- Саламон Міхлін (1908—1990) — савецкі матэматык
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 121.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 379.
- ↑ Jelski A. Chołmecz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 624.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 45.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Холмеч
- Прагноз надвор'я ў в. Холмеч
- Холмеч на Globus.tut.by