Літаратура Вялікабрытаніі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Replacing Jonathan_swift.jpg with File:Jervas-JonathanSwift.jpg (by CommonsDelinker because: Duplicate: Exact or scaled-down duplicate: c::File:Jervas-JonathanSwift.jpg).
Радок 13: Радок 13:


== Англійская літаратура ==
== Англійская літаратура ==
[[Файл:jonathan_swift.jpg|thumb|left |[[Джонатан Свіфт]], аўтар славутых «[[Пададрожжы Гулівера|Падарожжаў Гулівера]]»]]
[[Файл:Jervas-JonathanSwift.jpg|thumb|left |[[Джонатан Свіфт]], аўтар славутых «[[Пададрожжы Гулівера|Падарожжаў Гулівера]]»]]


Анлійскі драматург і паэт [[Уільям Шэкспір]] лічыцца адным з найвялікшых у гісторыі ў сваёй галіне<ref>
Анлійскі драматург і паэт [[Уільям Шэкспір]] лічыцца адным з найвялікшых у гісторыі ў сваёй галіне<ref>

Версія ад 08:31, 3 сакавіка 2021

Чандасаўскі партрэт, на якім, як лічыцца, намаляваны Уільям Шэкспір

Паняцце «Брытанская літаратура» мае дачыненне як да самой Вялікабрытаніі, так і да вострава Мэн, Нармандскіх астравоў, а таксама да літаратуры Англіі, Уэльса, Шатландыі да іх аб’яднання. Асноўная маса брытанскай літаратуры напісана на англійскай мове. У 2005 годзе ў Вялікабрытаніі была надрукавана каля 260 000 кніг, і ў 2006 годзе краіна была лідарам па колькасці апублікаваных назваў кніг[1].

Англійская літаратура

Джонатан Свіфт, аўтар славутых «Падарожжаў Гулівера»

Анлійскі драматург і паэт Уільям Шэкспір лічыцца адным з найвялікшых у гісторыі ў сваёй галіне[2][3][4], аднак яго сучаснікі Крыстафер Марла і Бэн Джонсан таксама добра вядомыя. Пазней з’явіліся такія драматургі, як Алан Эйкбарн, Гаральд Пінтэр, Майкл Фрэйн і Том Стопард. Яны спалучылі ў сваёй творчасці розныя элементы сюррэалізму, рэалізму і іншых культурных плыняў.

Даніэль Дэфо, аўтар сусветна вядомага рамана «Рабінзон Круза»

Сярод выбітных англійскіх аўтараў Сярэднявякоўя: Джэфры Чосэр (XIV стагоддзе), Томас Мэлары (XV стагоддзе), Томас Мор (XVI стагоддзе), Джон Мільтан (XVII стагоддзе). У XVIII Даніэль Дэфо (аўтар «Рабінзона Круза»), Джонанан Свіфт і Самюэль Рычардсан сталі піянерамі сучаснага рамана. У XIX стагоддзі ішло далейшае развіццё, рухавікамі якога былі Джэйн Осцін, гатычная пісьменніка Мэры Шэлі, дзіцячы пісьменнік Льюіс Кэрал, Сёстры Бронтэ, Чарльд Дыкенс, натураліст Джэймс Хардзі, рэаліст Джордж Эліат, паэты Уільям Блэйк і Уільям Уордсварт. Англійскія пісьменнікі XX стагоддзя уключаюць фантаста Гэрберта Уэлса, дзіцячых пісьменнікаў Рэдзьярда Кіплінга, Алана Мілна (аўтара прыгод Віні-Пыха) і Энід Блайтан, супярэчлівага Дэвіда Лоўрэнса, мадэрністку Вірджынію Вулф, прароцкага раманіста Джорджа Оруэла, папулярных Самерсэта Моэма і Грэма Грына, пісьменніцу дэтэктываў Агату Крысці, Яна Флемінга (стваральніка Джэймса Бонда), паэтаў Томаса Эліата, Філіпа Ларкіна і Тэда Хьюза, фэнтэзійных пісьменнікаў Джона Толкіна, Клайва Льюіса і Джоан Роўлінг.

Фатаграфія Віктарыянскай эпохі Чарльза Дыкенса.

Шатландская літаратура

Унёсак Шатландыі ўключае дэтэктыўнага пісьменніка Артура Конана Дойла (стваральніка Шэрлака Холмса), рамантычную літаратуру Вальтэра Скота, дзіцячага пісьменніка Джэймса Бары (стваральніка Пітэра Пэна), прыгодніцкія творы Роберта Льюіса Стывенсана (найперш «Вострай скарбаў») і знакамітага паэта Роберта Бёрнса. Сярод сучасных шатландскіх пісьменнікаў можна вызначыць Іэна Ранкіна і Іэна Бэнкса.

Ірландская літаратура

Пачынальнікамі англа-ірландскай літаратуры ў канцы ХVII — пачатку ХVIII cтагоддзя сталі Рычард Хэд і Джонатан Свіфт. За імі прыйшлі Лорэнс Стэрн, Олівер Голдсміт і Рычард Брынслі Шэрыдан. Сярод выбітных ірландскіх літаратараў ХІХ стагоддзя — Брэм Стокер (стваральнік сусветна вядомага вампіра Дракулы) і Оскар Уайльд. Першая палова ХХ стагоддзя — сапраўдны росквіт англа-ірландскай літаратуры, час з'яўлення мноства зорак першай велічыні на яе небасхіле: Уільям Ейтс, Джэймс Джойс, Сэмюэл Бекет, Клайв Стэйплз Льюіс і Бернард Шоў. Ейтс, Бекет і Шоў сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі.

Валійская літаратура

Да канца XIX стагоддзя валійская літаратура была пераважна на валійскай мове. Менавіта да валійскай культуры належыць верш Y Gododdin  (англ.), які лічыцца найстаражытнейшым вершам у Вялікабрытаніі і створаны каля VI на Старажытнай Поўначы. Ён быў напісаны на кумбрыйскай і старажытнавалійскай мове і мае першую згадку пра караля Артура[5].

Прыкладна з XVII сувязь паміж Уэльсам і Старажытнай Поўначу была страчана, а цэнтр валійскай культуры перамясціўся ў сучасны Уэльс, дзе легенда аб каралі Артуры была развіта Гальфрыдам Монмуцкім[6].

Самым вядомым валійскім паэтам Сярэдневякоўя з’яўляецца Давід ап Гвілім (1320—1370), які пісаў аб прыродзе, рэлігіі і каханні. Яго таксама завуць адным з найвялікшых паэтаў Еўропы таго часу[7].

Зноскі

  1. Goldfarb, Jeffrey (10 мая 2006). "Книжная Британия обходит Америку в качестве главного издателя". RedOrbit [англійская]. Техас. Reuters.
  2. Уильям Шекспир (англ.). Britannica Online encyclopedia. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 26 февраля 2006.
  3. Статья о Шекспире в MSN Encarta Encyclopedia [англійская]. Архівавана з арыгінала 9 февраля 2006. Праверана 26 февраля 2006. {{cite encyclopedia}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |archivedate= (даведка)
  4. Уильям Шекспир [англійская]. Columbia Electronic Encyclopedia. Праверана 26 февраля 2006. {{cite encyclopedia}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  5. Ранняя Валлийская поэзия (англ.). BBC Wales. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 29 декабря 2010.
  6. Lang, Andrew (2003) [1913]. История английской литературы от Беовульфа до Суинберна [англійская]. Holicong, PA: Wildside Press. p. 42. ISBN 9780809532292. Праверана 29 декабря 2010. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  7. Давид ап Гвилим (англ.). Сайт Academi. Academi (2011). — «Dafydd ap Gwilym is widely regarded as one of the greatest Welsh poets of all time, and amongst the leading European poets of the Middle Ages.»  Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 3 студзеня 2011.