Віно: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.6.4) (робат Дадаем: kbd:Санэ |
др r2.6.4) (робат Дадаем: lad:Vino |
||
Радок 93: | Радок 93: | ||
[[ku:Şerab]] |
[[ku:Şerab]] |
||
[[la:Vinum]] |
[[la:Vinum]] |
||
[[lad:Vino]] |
|||
[[lb:Wäin]] |
[[lb:Wäin]] |
||
[[li:Wien]] |
[[li:Wien]] |
Версія ад 01:44, 2 мая 2011
Віно́ (лац.: vinum) — алкагольны напой (мацунак 9—20 % аб.), атрыманы поўным або частковым спіртавым закісаннем вінаграднага або пладова-ягаднага соку (часам з дадаваннем спірту і іншых рэчываў).
Утрыманне спірту і цукру
Паводле беларускіх стандартаў, па ўтрыманні эцілавага спірту і цукру віно падзяляюць на:
- Натуральнае:
- Сухое віно — віно, прыгатаванае праз поўнае збражэнне сусла з астаткавым утрыманнем цукру не больш 1 %. (спірт — 9-13 % аб., цукар — да 3 г/л)
- Сухое асаблівае (спірт — 14-16 % аб., цукар — да 3 г/л)
- Паўсухое (спірт — 9-13 % об., цукар — 5-30 г/л)
- Паўсалодкае (спірт — 9-12 % аб., цукар — 30-80 г/л)
- Спецыяльнае (г.зн. моцнае):
- Вадарызаванае (спірт — 16-18 % об., цукар — да 6-16 %)
Віно, насычанае ў працэсе другаснага бражэння ўглекіслым газам, завецца ігрыстым віном. Самае вядомае ў свеце ігрыстае віно — шампанскае (вырабляецца ў французскай правінцыі Шампань).
Да спецыяльнага віна магчыма аднесці натуральнае мядовае віно натуральнага бражэння. Гэта дэсертнае ўмеранна салодкае віно з выяўленымі мядовымі і кветкавымі ноткамі.