Перайсці да зместу

Адміністрацыйны падзел Казахстана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адміністрацы́йна-тэрытарыя́льны падзе́л Казахста́на — сукупнасьць падзелу краіны на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якая прадстаўляе з сябе 14 абласцей і гарады рэспубліканскай значнасці. Варта зазначыць, што апрача гэтага горад Байканур мае статус горада федэральнага значэння Расійскай Федэрацыі[1].

Узроўнямі (далей у пералічэнні гэтага абзацу — паводле змяншэння) адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Казахстана з’яўляюцца:

У склад Казахстана ўваходзяць 14 абласцей і 3 гарады рэспубліканскага падпарадкавання.

Па развале СССР і абвяшчэнні незалежнасці Казахстана адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел краіны зазнаў шэраг істотных змяненняў. Былі скасаваныя вызначаныя вобласці (Жэзказганская, Какшэтаўская, Сяміпалацінская, Талдыкарганская, Тургайская), шэраг абласцей былі пераназваныя. Змянілася ўнутрыабласная раённая сетка. Сталіца краіны была перанесеная ў Акмолу (пазней перайменавая ў Астану). Некалькі раёнаў Паўночна-Казахстанскай вобласці былі перададзеныя Акмолінскай вобласці, яе адміністрацыйным цэнтрам стаў горад Какшэтаў, абласны цэнтр Алмацінскай вобласці быў перанесены ў Талдыкарган. У 2018 годзе Шымкент быў выведзены са складу Паўднёва-Казахстанскай вобласці і атрымаў статус горада рэспубліканскага значэння, цэнтр Паўднёва-Казахстанскай вобласці быў пераведзены ў Туркестан, а сама вобласць перайменавана ў Туркестанскую.

Назва Адміністрацыйны цэнтр Карта
Акмолінская Какшэтаў
Акцюбінская Актабэ
Алмацінская Талдыкарган
Атыраўская Атыраў
Жамбылская Тараз
Заходне-Казахстанская Уральск
Карагандзінская Караганда
Кастанайская Кастанай
Кызылардзінская Кызыларда
Мангістаўская Актаў
Туркестанская Туркестан
Паўладарская Паўладар
Паўночна-Казахстанская Петрапаўлаўск
Усходне-Казахстанская Усць-Каменагорск
Байканур (Байканыр) Байканур (Байканыр)
Алматы Алматы
Нур-Султан Нур-Султан
Шымкент Шымкент

Зноскі

  1. Арандуецца Расіяй разам з аднайменным касмадромам. Не з’яўляецца суб’ектам Расійскай Федэрацыі, аднак пры гэтым мае статус горада федэральнага значэння Расійскай Федэрацыі. Сістэма гарадскога кіравання вызначаецца артыкулам 5 Пагаднення між Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Казахстан пра статус горада Байканур, парадак фармавання і статус яго органаў выканаўчай улады ад 23 снежня 2005 года.
  2. Па сваёй сутнасці з’яўляюцца блізкімі да сельскага ці пасялковага саветаў.