Асманы (дынастыя)
Асма́ны (турэцк.: Osmanoğulları) — дынастыя турэцкіх султанаў і халіфаў[1], якая кіравала ў 1299—1924 гадах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана Асманам I Газі[2] (ён кіраваў у 1299/1300—1324 гадах, паводле іншых даных — у 1326). Таксама з прадстаўнікоў дынастыі вядомыя Баязід I Йілдырым «Вокамгненны» — кіраваў у 1389—1402 гадах, Мехмед II Фаціх «Заваёўнік» — кіраваў у 1444 і 1451—1481, Селім I Явуз «Грозны», «Жорсткі» — кіраваў з 1512 па 1520 год, Сулейман I Кануні («Заканадавец», у літаратуры Еўропы — «Цудоўны», кіраваў з 1520 па 1566 год, Селім III (кіраваў у 1789—1807), Махмуд II (1808—1839) і Абдул-Хамід II (1876—1909). Пасля ліквідацыі султанату (29 кастрычніка 1923 года) апошні султан асманаў, Мехмед VI Вахідэдзін (кіраваў у 1918—1922), бег з Турцыі. Халіфам, па абранні Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі, стаў прынц дынастыі асманаў Абдул-Меджыд. Калі 3 сакавіка 1924 года халіфат быў скасаваны, усіх да адзінага членаў Асманскай дынастыі выгналі з краіны[3][4].
Султаны
[правіць | правіць зыходнік]Імя[5] | Гады жыцця[5] | Гады кіравання[5] |
---|---|---|
Мурад I | 1319/1326—1389 | 1362—1389 |
Баязід I Йілдырым | 1360—1403 | 1389—1402 |
Мурад II | чэрвень 1404 — 3 лютага 1451 | 1421—1444 |
Мехмед II Фаціх | 1432—1481 | 1444 |
Баязід II | 1447—1512 | 1481—1512 |
Селім I Явуз | 1470—1520 | 1512—1517 |
Султаны і халіфы
[правіць | правіць зыходнік]Імя[5] | Гады жыцця[5] | Гады кіравання[5] |
---|---|---|
Селім I Явуз | 1470—1520 | 1517—1520 |
Сулейман I Кануні (Цудоўны) | 6 лістапада 1494 — 5/6 верасня 1566 | 1520—1566 |
Селім II Мэст | 28 мая 1524 — 13 снежня 1574 | 1566—1574 |
Мурад III | 4 ліпеня 1546 — 15 студзеня 1595 | 1574—1595 |
Мехмед III | 26 мая 1568 — 22 снежня 1603 | 1595—1603 |
Мурад IV | 16 чэрвеня 1612 — 9 лютага 1640 | 1623—1640 |
Мустафа II | 1664—1703 | 1695—1703 |
Ахмед III | 1673—1736 | 1703—1730 |
Махмуд I Камбур | 1696—1754 | 1730—1754 |
Асман III | 1696—1757 | 1754—1757 |
Мустафа III | 1717—1774 | 1757—1774 |
Абдул-Хамід I | 1725—1789 | 1774—1789 |
Селім III Ільхамі | 1761—1807 | 1789—1807 |
Мустафа IV | 1779—1808 | 1807—1808 |
Махмуд II Адло | 1784—1839 | 1808—1839 |
Абдул-Меджыд I | 1823—1861 | 1839—1861 |
Абдул-Азіз I | 1830—1876 | 1861—1876 |
Мурад V | 1840—1904 | 30 мая — 31 жніўня 1876 |
Абдул-Хамід II | 1842—1918 | 1876—1909 |
Мехмед V Рэшат | 1844—1918 | 1909—1918 |
Мехмед VI Вахідэдзін | 1861—1926 | 1918—1922 |
Халіфы
[правіць | правіць зыходнік]Імя | Гады жыцця | Гады кіравання |
---|---|---|
Мехмед VI Вахідэдзін | 1861—1926 | 1922 |
Абдул-Меджыд II | 1868—1944 | 1922—1924 |
Зноскі
- ↑ К. Рыжов. Справочник. Все монархи мира: Мусульманский Восток. XV-XX вв.
- ↑ Османы // Образовательный мультисловарь // Христианство.
- ↑ Османы (династия турецких султанов) // БСЭ.
- ↑ Османы (династия турецких султанов) — БСЭ(недаступная спасылка) // Яндекс. Словари.
- ↑ а б в г д е Асманы // presidents.h1.ru.