У дзяцінстве ён у якасці закладніка знаходзіўся пры германскім імператарскім двары. У пачатку свайго кіравання падтрымліваў сяброўскія адносіны з кіеўскім князем Уладзімірам І Святаславічам, што дазволіла яму абараняць заходнія межы і стварыць моцную дзяржаву. Аднак пазней ён умяшаўся ў міжусобную барацьбу на Русі. У 1018 г. Баляслаў І здзейсніў паход на Кіеў, падтрымліваючы Святаполка Уладзіміравіча супраць Яраслава Мудрага. Умяшанне ў справы Кіеўскай дзяржавы прыслабілі Польшчу і прывяло да неўдач у знешняй палітыцы (у 1021 г. Чэхія вярнула сабе Маравію).