Браслаўская звязда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Браслаўская звязда»
Тып газета
Галоўны рэдактар Вячаслаў Станіслававіч Каладынскі
Заснавана 1919
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць два разы на тыдзень
Галоўны офіс Браслаў, вул. Садовая, 59
Тыраж 3878
Вэб-сайт braslav-star.by

Браслаўская звязда — раённая газета Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1919 года. Заснавальнікі: Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт і Браслаўскі раённы Савет дэпутатаў. Газета «Браслаўская звязда» друкуецца ў КПУП «Наваполацкая друкарня».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Былы будынак газеты

19 студзеня 1919 года выйшаў першы нумар газеты «Браслаўская камуна».

Пасля аб’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі з’явілася перыядычнае выданне — газета «Звязда». Першы нумар пасля ўз’яднання выйшаў 1 кастрычніка 1939 года. Рэдакцыя і друкарня знаходзіліся ў будынку сучаснага краязнаўчага музея.

У 1963 годзе газета стала называцца «Браслаўская звязда».

Рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

  • А .Ц. Васілеўскі (1939—1940)
  • Хая Навумаўна Мерхасіна (ліпені 1940-?)
  • М. Башлакоў
  • Н. Цярэнцьеў (1980-я-2004)
  • Вячаслаў Станіслававіч Каладынскі[1]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Браслаўская звязда» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / рэд. Л. Д. Мышлёнак. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. — С. 12.
  • Денисов, Н. Д. Браслаўская звязда / Н. Д. Денисов // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 107—108.
  • Панцялеенка, А. Першыя газеты Браслаўшчыны / А. Панцялеенка // Браслаўская газета. — 2000. — 20 верас. — С. 2.
  • Панцялейка, А. «Браслаўская звязда» (1939—1949 гг.): пачатак і гісторыя фармавання раённай газеты / А. Панцялейка // Браслаўскія чытанні : матэрыялы V-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 935-годдзю згадкі Браслава ў пісьмовых крыніцах / склад.: К. Шыдлоўскі [і інш.]. — Браслаў : Браслаўскае музейнае аб’яднанне, 2001. — С. 70-71.
  • Панцялейка, А. Даваенны перыяд / А. Панцялейка // Браслаўская звязда. — 2009. — 14 кастр. — С. 3.
  • Пашкевіч, Т. Разам стваралі летапіс Браслаўшчыны / Т. Пашкевіч // Браслаўская звязда. — 2009. — 14 кастр. — С. 3-4.
  • Пятушка, Т. Галоўны інфарматар браслаўчан / Т. Пятушка // Браслаўская звязда. — 2016. — 3 жн. — С. 4.
  • Раённай газеце 65 гадоў // Браслаўская звязда. — 2004. — 2 кастр. — С. 1-2.
  • Сергіевіч, К. Друкарская справа на Браслаўшчыне / К. Сергіевіч // Браслаўская звязда. — 2007. — 5 мая. — С. 5.
  • Шыдлоўскі, К. Мы можам ганарыцца сваёй мінуўшчынай / К. Шыдлоўскі // Браслаўская звязда. — 2004. — 4 верас. — С. 4.