Перайсці да зместу

Бэта-размеркаванне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бэта-размеркаванне
Шчыльнасць імавернасці
Шчыльнасць імавернасці бэта-размеркавання
Функцыя размеркавання
Функцыя размеркавання бэта-размеркавання
Абазначэнне Beta(α, β)
Параметры α > 0 параметр формы (рэчаісны лік)
β > 0 параметр формы (рэчаісны лік)
Носьбіт функцыі[en] або
Шчыльнасць імавернасці
дзе , а гама-функцыя.
Функцыя размеркавання

(рэгулярызаваная няпоўная бэта-функцыя)
Матэматычнае спадзяванне





дзе дыгама-функцыя[en]
Медыяна
для
Мода

для α, β > 1

усякае значэнне ў для α, β = 1

{0, 1} (бімадальнае) для α, β < 1

0 для α ≤ 1, β > 1

1 для α > 1, β ≤ 1
Дысперсія

(гл. трыгама-функцыя[en])
Каэфіцыент асіметрыі
Каэфіцыент эксцэсу
Энтрапія[en]
Утваральная функцыя момантаў[en]
Характарыстычная функцыя[en] (гл. канфлюэнтная гіпергеаметрычная функцыя[en])
Інфармацыя Фішэра[en]
Метад момантаў[en]

Бэта-размеркаванне — абсалютна непарыўнае размеркаванне імавернасцей на прамежку [0, 1] або (0, 1) з двума параметрамі: альфа (α) і бэта (β), якія задаюць форму[en] размеркавання.

Бэта-размеркаванне выкарыстоўваецца ў розных навуках для мадэлявання выпадковых велічынь, абмежаваных на пэўным інтэрвале[en] канечнай даўжыні, напрыклад адсоткаў або прапорцый.

У баесаўскім высноўванні[en] бэта-размеркаванне выконвае ролю спалучанага апрыёрнага[en] для размеркавання Бэрнулі, біномнага, адмоўнага біномнага і геаметрычнага размеркаванняў.

Часам называецца бэта-размеркаваннем першага тыпу, каб адрозніць яго ад бэта-размеркавання другога тыпу. Многавымернае абагульненне бэта-размеркавання завецца размеркаваннем Дзірыхле.

Шчыльнасць імавернасці

[правіць | правіць зыходнік]
Анімацыя шчыльнасці бэта-размеркавання для розных значэнняў параметраў.

Шчыльнасць імавернасці бэта-размеркавання для 0 ≤ x ≤ 1 або 0 < x < 1 і параметраў формы α, β > 0 — ступеневая функцыя ад  x і (1 − x):

дзе Γ(z) — гама-функцыя. Бэта-функцыя  — нарміровачны множнік[en], які забяспечвае выкананне аксіёмы нармаванасці.

Калі выпадковая велічыня X мае бэта-размеркаванне з параметрамі α і β, пішуць[1][2]

Часам ужываюць таксама абазначэнні [3] і .[4]

Функцыя размеркавання

[правіць | правіць зыходнік]

Функцыя размеркавання мае выгляд

дзе  — няпоўная бэта-функцыя, а  — рэгулярызаваная няпоўная бэта-функцыя.

Зноскі

  1. Rose, Colin; Smith, Murray D. (2002). Mathematical Statistics with MATHEMATICA. Springer. ISBN 978-0387952345.
  2. Kruschke, John K. (2011). Doing Bayesian data analysis: A tutorial with R and BUGS. Academic Press / Elsevier. p. 83. ISBN 978-0123814852.
  3. Berger, James O. (2010). Statistical Decision Theory and Bayesian Analysis (2nd ed.). Springer. ISBN 978-1441930743.
  4. Feller, William (1971). An Introduction to Probability Theory and Its Applications, Vol. 2. Wiley. ISBN 978-0471257097.