Бярозка (часопіс)
«Бярозка» | |
---|---|
| |
Тып | часопіс |
Выдавец | РУП «Дом прэсы» |
Краіна | Беларусь |
Галоўны рэдактар | Яніна Каралева[d] |
Заснавана | снежань 1924 |
Спыненне публікацый | 32 старонкі (2020) |
Тэматыка | грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту) |
Мова | беларуская |
Перыядычнасць | 1/месяц |
Галоўны офіс | вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, Мінск, 220013 |
Тыраж | 552 (студзень, 2020) |
ISSN | 0320-7579 |
Узнагароды | |
Вэб-сайт | сайт час. «Бярозка» |
«Бярозка» — беларускі штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Рэкамендаваны да чытання з 12 гадоў. У шэрагу часопісаў, выдаваных у Беларусі для ўзроставых груп дзяцей і моладзі, паміж часопісамі «Вясёлка» (для дзяцей малодшага школьнага ўзросту) і «Маладосць» (для моладзі). Заснаваны ў 1924 годзе[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Выдаецца са снежня 1924 года. Ад пачатку выходзіў як «Беларускі піянер» (да верасня 1929), у 1927-1929 гадах два разы на месяц. Затым рэдакцыйная калегія падзялілася, пачалося выданне газеты «Піянер Беларусі» і часопіса «Іскры Ільіча», які выходзіў з кастрычніка 1929 да красавік 1941 года. З лета 1941 года, падчас 2-й сусветнай вайны, не выдаваўся.
З чэрвеня 1945 года выдаецца пад назвай «Бярозка»[2], у рэдакцыі гісторыю вядуць ад «Беларускага піянера»[3].
У канцы 1980-х — пачатку 1990-х часопіс быў надзвычай папулярным, тады у ім друкаваліся цікавыя ўзоры мастацкай літаратуры, гістарычныя артыкулы, пераклады, рэгулярныя агляды беларускага року і постары выканаўцаў[1].
Часопіс уваходзіў у склад РВУ «Літаратура і мастацтва». З 2012 года быў дадаткам да часопіса «Маладосць». У студзені 2015 года адноўлена самастойнае выданне часопіса «Бярозка»[1].
У ліпені 2019 года часопіс перайшоў у склад ВВРУП «Дом прэсы».
Змест часопіса
[правіць | правіць зыходнік]Публікуе творы беларускіх і замежных пісьменнікаў, матэрыялы сацыяльнага, культурнага і гістарычнага характару, матэрыялы пра дзейнасць падлеткавых арганізацый і рухаў, мастацкія і журналісцкія творы падлеткаў.
Вядуцца сталыя рубрыкі[4] -- Бел. літ. (літаратурная крытыка), Праектар (кінааналітыка), Level 80 (гульнявая крытыка), Практыкум (літаратурныя майстар-класы), Праект (сацыяльныя майстар-класы), Ініцыятыва (сацыяльныя праекты), Гісторыя поспеху (інтэрв'ю), Школа журналістыкі (журналісцкія матэрыялы падлеткаў), Верасок (празаічныя і паэтычныя творы падлеткаў), Літаратурныя старонкі (творы сучасных беларускіх пісьменнікаў) і інш.
Распаўсюджванне
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: для індывідуальных падпісчыкаў — 74822, для ведамасных — 748222, льготны для ўстаноў адукацыі і культуры — 74879, індывідуальны льготны для членаў БРПА — 74888.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Галоўныя рэдактары
[правіць | правіць зыходнік]- Алесь Якімовіч (1945—1948)
- Усевалад Краўчанка (1953—1961)
- Кастусь Кірэенка (1962—1971)
- Васіль Зуёнак (1972—1978)
- Анатоль Грачанікаў (1978—1981)
- Вячаслаў Адамчык (1982—?)
- Уладзімір Ягоўдзік (1997—2003)
- Алена Масла (2009—2011)
- Рагнед Малахоўскі (в. а. 2011—?)
- Генадзь Аўласенка (з 2014)
- Святлана Дзянісава (Воцінава; 2015—2017)
- Кацярына Каплун (Захарэвіч; з 2017)
- Паліна Каралева (2021)
- Яніна Каралева (з 2023)
Некаторыя аўтары
[правіць | правіць зыходнік]- Алесь Бадак
- Максім Гарэцкі
- Уладзімір Жылка
- Алесь Карлюкевіч
- Кандрат Крапіва
- Уладзімір Мазго
- Янка Маўр
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в Легендарны часопіс «Бярозка» аднаўляе выданне . Наша Ніва (25 лістапада 2014). Праверана 23 студзеня 2020.
- ↑ Ждановіч, І.. Да школьнікаў вяртаецца старэйшы часопіс на беларускай мове . СБ. Беларусь сегодня (9 лютага 2015). Праверана 22 студзеня 2020.
- ↑ Пра нас . час. «Бярозка» (7 чэрвеня 2016). Праверана 23 студзеня 2020.
- ↑ Бадак, А. М. Бярозка // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭН, 1996. — 511 с.: іл. — С. 412. ISBN 985-11-0068-4.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лугоўскі, А. І. «Бярозка» // Слоўнік студэнта-філолага па методыцы выкладання беларускай літаратуры. — Мінск.: БДПУ, 2005. — С. 20. — 106 с. — ISBN 978-985-501-667-1.
- «Бярозка» // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 142. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.