Перайсці да зместу

Вендэлін Вернер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вендэлін Вернер
фр.: Wendelin Werner
Дата нараджэння 23 верасня 1968(1968-09-23)[1][2][…] (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Мішэль Вернер[d]
Род дзейнасці матэматык, прафесар універсітэта
Навуковая сфера тэорыя імавернасцей і выпадковае блуканне[d]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Жан-Франсуа Ле Галь[3][4]
Вядомыя вучні Ралан Фрыдрых[d][5]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вендэлін Вернер (ням.: Wendelin Werner; нар. 23 верасня 1968) — французскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі 2006 года. У 2008 годзе абраны членам Французскай акадэміі навук, замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (2020).

Нарадзіўся ў 1968 годзе ў Кёльне. У 1977 годзе атрымаў францускае грамадзянства. У 1993 годзе ва Універсітэце імя П’ера і Марыі Кюры абараніў доктарскую дысертацыю. З 1991 па 1997 гады працаваў навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў Францыі.

Філдсаўскай прэміяй адзначаны ўклад у вывучэнне стахастычнай эвалюцыі Лёўнера, геаметрыі двухмернага броўнаўскага руху і канформнай тэорыі поля.

У 1982 годзе зняўся ў мастацкім фільме «Прахожая з Сан-Сусі» з удзелам Ромі Шнайдэр.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  4. Agence bibliographique de l'enseignement supérieur (France) Système universitaire de documentationMontpellier: ABES, 2001. Праверана 14 верасня 2017.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997.
  6. https://www.leopoldina.org/fileadmin/redaktion/Mitglieder/CV_Werner_Wendelin_D.pdf
  7. https://www.ae-info.org/ae/User/Werner_Wendelin
  8. https://royalsociety.org/news/2020/04/outstanding-scientists-elected-as-fellows-and-foreign-members-of-the-royal-society/ Праверана 30 красавіка 2022.