Перайсці да зместу

Воўпаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Воўпаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ваўкавыскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Воўпа
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 846
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Во́ўпаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Воўпа.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тупічанскага сельсавета, вёскі Дзенькаўцы, Кульшычы, Рыбакі і Старына перададзены ў склад Бялавіцкага сельсавета Мастоўскага раёна[1]. 7 чэрвеня 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Роскага сельсавета, 2 снежня 1961 года — частка скасаванага Дзятлавіцкага сельсавета (вёскі Андрушы, Боблава, Дзятлавічы, Зарачаны, Крываносаўцы, Пасынкі)[2]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе Мастоўскага раёна. З 28 ліпеня 1967 года ў складзе Ваўкавыскага раёна, тады ж у склад Рэплеўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Грыбаўцы, Марцьянаўцы, Навасады і Сугакі)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1090 чалавек[4], з іх 50,0 % — палякі, 46,6 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 846 чалавек[6].

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.