Вялікі палац (Парыж)
Вялікі палац | |
---|---|
Заснаваны | 1900 |
Адкрыты | 1900 |
Месцазнаходжанне | Avenue Winston Churchill 75008, Парыж |
Наведвальнікі |
|
Адрас | 3, avenue du Général-Eisenhower, 75008 Paris |
grandpalais.fr (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вялікі палац (фр.: Grand Palais) — велічнае архітэктурнае збудаванне ў стылі боз-ар, размешчанае злева ад Елісейскіх Палёў у 8-й акрузе Парыжа. Вядомы як буйны культурны і выставачны цэнтр.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]«Вялікі Палац Вытанчаных Мастацтваў» быў узведзены ў Парыжы ў 1897 годзе, для Сусветнай выставы, якая праходзіла з 15 красавіка па 12 лістапада 1900, на месцы разабранага Палаца індустрыі. «Будынак, прысвечаны Рэспублікай славе французскага мастацтва», што можна прачытаць на адным з яго франтонаў, першапачаткова прызначаўся для прыняцця афіцыйных культурных мерапрыемстваў сталіцы.
У 1925 годзе Вялікі палац быў адной з пляцовак правядзення Міжнароднай выставы сучасных дэкаратыўных і прамысловых мастацтваў.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Медныя квадрыгі працы Жоржа Рэсіпона вянчаюць два ўваходы: паўночна-ўсходні і паўднёва-ўсходні. Гэтыя алегарычныя статуі прадстаўляюць: з боку Елісейскіх Палёў: «L’Immortalité devançant le Temps» (Бессмяротнасць, якая апярэджвае час), з боку Сены: «L’Harmonie triomphant de la Discorde» (Гармонія, якая трыумфуе над разладам).
Музеі
[правіць | правіць зыходнік]Частка паўночнага крыла палаца займае Мастацкая галерэя, заходняе крыло адведзена Музею адкрыццяў і вынаходніцтваў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Gran Palacio de París(ісп.) |