Вікіпедыя:Накід
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Накід, стаб, пачатак артыкула — малы аб’ёмам або дужа няпоўны артыкул, часта з аднаго-двух сказаў.
Змест
[правіць зыходнік]Нягледзячы на памер, накід можа даваць даволі поўныя звесткі пра аб’ект артыкула. Каб накід не прапанавалі да выдалення, пажадана:
- дададзены і запоўнены шаблон-картка;
- дададзены карысныя тэматычныя вонкавыя спасылкі і бібліяграфія (літаратура);
- раскрыта сутнасць, дадзена апісанне аб’екта артыкула, чым ён вылучаецца з сукупнасці падобных.
Пазначэнне накідаў
[правіць зыходнік]Раней для таго, каб пазначыць артыкул як накід, трэба было дадаць у яго шаблон {{пачатак артыкула}} або тэматычны шаблон, вытворны ад {{Stub-meta}} (у канцы артыкула пасля раздзела Гл. таксама або Спасылкі). Аднак абмеркаванне адмовы ад сістэмы шаблонаў накідаў не выявіла патрэбы ў прастаноўцы такіх шаблонаў і было вырашана, што шаблоны можна свабодна выдаляць з артыкулаў. Гэта было зроблена ў 2019 годзе, а шаблоны накідаў выдалены.
У цяперашні час у кароткія артыкулы, якія відавочна патрабуюць дапаўнення і не адпавядаюць патрабаванняў да зместу вышэй, можна ставіць шаблон-папярэджанне {{Дапісаць}}.
Альтэрнатывы
[правіць зыходнік]Для пазначэння відавочных недахопаў можна ўжываць шаблоны-папярэджанні, такія як {{Няма крыніц}}, {{Перапісаць}}, {{Арфаграфія}}, {{Вікіфікацыя}}, {{Нейтральнасць}}. Калі заўваг да артыкула некалькі, іх можна аб’яднаць у {{Rq}}.
Для пазначэння планаванага раздзела або яго пачатку можна ўжываць шаблон {{У планах}}.