Гарадзілаўскі сельсавет
Гарадзілаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Маладзечанскі раён |
Уключае | 27 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Беразінскае |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 400 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222313 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Гарадзі́лаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Беразінскае (да 2008 г. вёска Гарадзілава).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гарадзілава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Літвенскага сельсавета[1]. 11 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пякарскага сельсавета[2]. 10 чэрвеня 1965 года ў склад Палачанскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Баркі, Канюхі, Літва, Мамоны, Рабінавая, Рачкава і Схоліна)[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. У 2004 годзе скасаваны вёска Сенькаўшчына і хутар Кучукі. 18 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Бярэзінскае[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3191 чалавек[5], з іх 96,2 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 2400 чалавек[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- ↑ Решение Молодечненского районного Совета депутатов от 18 марта 2008 г. № 61 О преобразовании сельских населенных пунктов в агрогородки
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.