Перайсці да зместу

Генрых Гейнэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генрых Гейнэ
ням.: Heinrich Heine
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні ням.: Heinrich Heine
Дата нараджэння 13 снежня 1797(1797-12-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 1856(1856-02-17)[4][1][…] (58 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Samson Heine[d]
Маці Betty Heine[d]
Жонка Mathilde Heine[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, журналіст, літаратурны крытык, паэт-адвакат, іміджмейкер, эсэіст
Кірунак рамантызм
Мова твораў французская і нямецкая
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хрысціян Ёган Ге́нрых Ге́йнэ, больш правільна Га́йнрых Га́йнэ (ням.: Christian Johann Heinrich Heine; 13 снежня 1797, Дзюсельдорф — 17 лютага 1856, Парыж) — нямецкі паэт, публіцыст і крытык. Сінтэзаваў дасягненні нямецкага рамантызму, вызначыў тэндэнцыі развіцця рэалізму.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

У 1819—1825 гадах вучыўся ў Бонскім, Гётынгенскім і Берлінскім універсітэтах; слухаў лекцыі Георга Гегеля. У 1825 прыняў лютэранства, што дазволіла яму атрымаць ступень доктара права. 3 1831 года ў эміграцыі ў Парыжы. 3 1848 прыкаваны да ложка, паступова страчваючы зрок і слых.

Друкаваўся з 1817 года. Найбольш значныя творы ранняга перыяду (1816—1831) — зборнік лірычных вершаў «Кніга песень» (1827) і кнігі нарысаў «Дарожныя малюнкі» (т. 1—4, 1826—1831). «Кніга песень» (цыклы «Юнацкія пакуты», «Лірычнае інтэрмецца», «Вяртанне на радзіму», «Паўночнае мора») перадае асабістую драму паэта, малюе карціну духоўнага сталення маладога чалавека, праз лірычнае «я» дае шырокую панараму эпохі. Асэнсаванне трагічнага разрыву паміж ідэалам і рэальнасцю, рамантычна-ўзнёслы настрой і іронія вызначаюць змест і асаблівасці гэтага зборніка. У «Дарожных малюнках» стварыў рэзка сатырычны вобраз феадальна-манархічнай Германіі. 3 пачатку 1830-х гадоў у яго творчасці пераважаюць палітычныя, грамадскія, філасофска-эстэтычныя праблемы (кнігі «Французскія справы», 1832; «Людвіг Бёрнэ», 1840; «Лютэцыя», 1840—1847; «Рамантычная школа», 1833; «Да гісторыі рэлігіі і філасофіі ў Германіі», 1834). У творах палітычнай і сатырычнай тэматыкі (зборнікі «Сучасныя вершы», 1844; паэмы «Ата Троль. Сон у летнюю ноч», 1841—1847; «Германія. Зімовая казка», 1844) Г. Гейнэ выкрываў дух шавінізму і пангерманізму, з болем і любоўю разважаў пра мінулае і будучае радзімы. Трагічнаму лёсу яўрэйскага народа, яго духоўнай спадчыне прысвяціў цыкл «Яўрэйскія мелодыі» (1849), уключаны ў зборнік «Рамансера» (1851), у якім шырока выкарыстаў фальклор, апрацаваў гістарычныя, міфалагічныя, біблейскія сюжэты. Яго паэзіі ўласцівыя эмацыянальнасць, узнёсласць і скептыцызм, песеннасць ладу, вольныя рытмы і яркая вобразнасць, палітычная надзённасць і глыбіня філасофскіх абагульненняў.

Даследаваннямі па творчасці Гейнэ займаліся беларускія літаратуразнаўцы Віталь Вольскі, Ю. Дворкін, Аляксей Зарыцкі, Уладзімір Некляеў, Сямён Вальфсон, Г. В. Сініла.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

Да творчасці Гейнэ звярталіся беларускія літаратары і перакладчыкі Максім Багдановіч, А. Вяржбоўскі, Марыя Васілеўская, Юлій Таўбін, Алесь Дудар, Аркадзь Мардвілка, Сцяпан Ліхадзіеўскі, Аляксей Зарыцкі, Іосіф Сіманоўскі, Янка Лучына, Язэп Семяжон, Юрка Гаўрук, Хведар Ільяшэвіч, Васіль Сёмуха, Фелікс Баторын, Лявон Баршчэўскі, Яўген Бяласін, Юрый Кісялеўскі, Рыгор Барадулін, Ігар Крэбс і іншыя.

  • Паэма «Германія. Зімняя казка» — адзін з найлепшых сатырычных твораў Гейнэ -- пераклалі беларускую Марыя Васілеўская і Юрка Гаўрук.
  • Выбраныя творы. Мн., 1959.
  • Выбраныя вершы. Мн., 2016.
  • Габрэйскія мелодыі. 2023.

Зноскі

  1. а б в г Берковский Н. Я. Гейне // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
  2. а б J. W. F., J. G. R. Heine, Heinrich // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 13.
  3. П. Вейнберг Гейне, Генрих // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 254–257.
  4. а б в J. Mähly Heine, Heinrich // Allgemeine Deutsche BiographieL: 1880. — Т. 11. — S. 338–351.
  5. https://odysseo.generiques.org/ark:/naan/a0114424969760tfHY3
  • Сініла Г. Гейнэ // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.