Перайсці да зместу

Гомельскі абласны драматычны тэатр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будынак Гомельскага абласнога драмтэатра

Гомельскі абласны драматычны тэатр — драматычны тэатр у Гомелі.

У 1939—1941 і 1945—1946 гадах існаваў Гомельскі абласны рускі драматычны тэатр. У 1946 годзе з-за адсутнасці памяшкання ён быў пераведзены ў Магілёў і пераўтвораны ў Магілёўскі абласны рускі драматычны тэатр (расфарміраваны ў 1949-м).

У другі раз тэатр у Гомелі быў створаны ў 1954 годзе (як Гомельскі абласны драматычны тэатр). У 1999 годзе тэатру прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».

На базе тэатра раз у тры гады праходзіць Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва «Славянскія тэатральныя сустрэчы»[1]. Гастрольная дзейнасць ахоплівае ў асноўным Беларусь і Бранскую вобласць Расіі.

Будынак тэатра адкрыўся ў 1956 годзе (праект 1941 года, архітэктар А. Тарасенка, кансультант І. Жалтоўскі). Прамавугольны ў плане аб’ём мае сіметрычную кампазіцыю. Па галоўнай восі размешчаны цэнтральны ўваход, вестыбюльная група памяшканняў, глядзельная зала партэрна-яруснага тыпу на 800 месцаў, развітая сцэнічная каробка. На галоўным фасадзе шасцікалонны порцік з франтонам, багата дэкарыраваны скульптурай, шматлікімі элементамі класічнай архітэктуры (складанапрафіляваны карніз, цягі, паяскі, ляпныя ўстаноўкі). Калонам карынфскага ордэру адпавядаюць пілястры па перыметры будынку. Інтэр’еры асноўных памяшканняў аздобленыя ляпнінай[2].

Рэканструяваны ў 20042005 гадах. Выкананы капітальны рамонт сістэмы ацяплення будынка, ганка і фасадаў, заменены мікшарны пульт[3]. Размешчаны па адрасе: плошча Леніна, д. 1.

Мастацкія кіраўнікі і галоўныя рэжысёры

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі