Перайсці да зместу

Дубраўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дубраўскі раён
Дубровский район
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна  Расія
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Дубраўка
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва 22 000
Плошча 1 030 км²
Дубраўскі раён на карце
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +7 48332
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ду́браўскі раён (руск.: Дубровский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Дубраўка.

Плошча раёна — 1030 км². Мяжуе на поўначы з Рагнедзінскім раёнам, на поўдні — з Клетнянскім раёнам, на ўсходзе — з Жукаўскім раёнам, на захадзе — са Смаленскай вобласцю.

Асноўныя рэкі — Сешча, Белізна, Дзясна.

Дубраўскі раён быў утвораны ў 1929 годзе на аснове Дубраўскай воласці Бежыцкага павета Бранскай губерні і частцы Сешчанскай воласці Рослаўскага павета Смаленскай губерні. Спачатку раён уваходзіў у склад Рослаўльскай акругі Заходняй вобласці.

У 1937 годзе была ўтворана Арлоўская вобласць, у якую разам з іншымі раёнамі цяперашняй Бранскай вобласці ўвайшоў і Дубраўскі раён.

5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой быў уключаны і Дубраўскі раён.

У 1963—1972 гадах у склад раёна ўваходзіла тэрыторыя часова скасаванага Рагнедзінскага раёна.

Насельніцтва раёна складае 22,0 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 127 сельскіх населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 6 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы:

Сельскія паселішчы:

Праз раён праходзяць чыгунка і аўтадарога, якія злучаюць Бранск і Смаленск.

  • Царква Св. Тройцы ў в. Галубея.
  • Царква Нараджэння Божай Маці ў в. Давыдчычы.
  • Царква Праабражэння Гасподняга ў Рэкавічы.
  • Парк «Трохбрацкае».

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]