Жупранскі сельсавет
Жупранскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ашмянскі раён |
Уключае | 54 (49 вёсак і 5 хутароў)[1] |
Адміністрацыйны цэнтр | аграгарадок Жупраны |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 3 450 |
Плошча | 104[1] |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Афіцыйны сайт |
Жупра́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Жупраны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Павяжынскага сельсавета (18 населеных пунктаў: вёскі Ажалеі, Альгецішкі, Багданішкі, Бартэлі, Бярвенцы, Валынішкі, Дукойні, Кракоўка, Латавічы, Людзвінова, Лэйлубка, Міхалконі, Навашышкі, Пятрулі, хутары Відзеткі, Пасека, Ройста і Чорны Луг)[2]. 17 студзеня 1969 года ў склад Куцавіцкага сельсавета перададзены вёскі Багданішкі і Міхалконі[3]. 20 чэрвеня 1988 года да сельсавета далучана частка скасаванага Палянскага сельсавета (16 населеных пунктаў: вёскі Ажалеі, Бярвенцы, Грынцы, Дукойні, Жвірблішкі, Кракоўка, Лэйлубка, Люгоўшчына, Навашышкі, Палянкі, Паляны, Пятрулі, Цантэлі, Ягелаўшчына, хутары Бартэлі і Латавічы)[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4126 чалавек[5], з іх 88,6 % — беларусы, 7,0 % — палякі, 3,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 3450 чалавек[7].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (1854—1875) у аг. Жупраны
- Могілкі яўрэйскія ў аг. Жупраны
- Плябанія (кан. XIX — пач. XX стст.) у аг. Жупраны
- Помнік Францішку Багушэвічу (1958) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр у аг. Жупраны
Зноскі
- ↑ а б Жупранский сельсовет
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.