Кніга прарока Навума
Кніга прарока Навума (נַחוּם) | |
---|---|
Прарок Навум. Ікона 18 ст. Кіжы | |
Раздзел: | Кнігі Прарокаў |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Жанр: | прароцкая кніга |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга прарока Міхея |
Наступная: | Кніга прарока Абакума |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кні́га праро́ка Навума (іўр.: נַחוּם; лац.: Prophetia Nahum; стар.-грэч.: Ναούμ) — 34-я кніга кананічнага Старога Запавету, дваццаць першая частка Танаху. Сёмая з кніг г. зв. малых прарокаў.
Аўтар і час напісання
[правіць | правіць зыходнік]Прарок Навум паходзіць з Элкоша (Навум 1:1), але пра гэтае места няма пэўных звестак, як і пра самога Навума. Ягонае імя азначае «суцяшальнік» і, імаверна, з'яўляецца змяншальнай формай імені Неямія («Госпад суцешыць»). Магчыма, імя прарока сімвалічнае.
Пра час напісання кнігі можна сказаць, што яна была напісана ў перыяд паміж падзеннем Фіваў (у кнізе Но-Амон) і падзеннем Ніневіі, гэта значыць паміж 663 і 612 да н.э. Перыяд жыцця прарока прыпадае на VII стагоддзе да н. э. Ён быў сучаснікам прарокаў Сафонія, Абакума і Ераміі.
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Першы раздзел - гэта псалм, які праслаўляе Бога-Суддзю. Тут праслаўляецца мілата Госпада да Свайго народу і вернасць Ягонага запавету.
Другі раздзел распавядае пра падзенне Ніневіі - вялікага горада, сталіцы магутнай імперыі. Ніневія параўноўваецца з ільвіным логавам (леў - сімвал Асірыі).
Трэці раздзел працягвае гэтую тэму, зноў апісвае гібель горада, паказваючы прычыны: храмавая прастытуцыя, пажадлівасць, жорсткасць. Падзенне Ніневіі параўноўваецца з тым, як асірыйцы захоплівалі іншыя краніы і гарады (Фівы ў тым ліку).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Большой библейский словарь / Под ред. У. Элуэлла, Ф. Камфота. — СПб.: Библия для всех, — 2007. — 1504 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кніга прарока Навума
- Кніга Навума ў перакладзе Васіля Сёмухі
- Кніга прарокі Нагума Архівавана 28 чэрвеня 2021. ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- Кніга Навума ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- Кніга Навума ў перакладзе Антонія Бокуна