Левелін Фрэдэрык Уільям Джуіт
Левелін Фрэдэрык Уільям Джуіт | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 лістапада 1816[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 чэрвеня 1886[1] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Arthur Jewitt[d] |
Род дзейнасці | антраполаг, археолаг, пісьменнік, мастак-гравёр |
Жанр | ілюстратар, гравёр, прыродазнавец |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Левелін Фрэдэрык Уільям Джуіт (англ.: Llewellyn Jewitt; 24 лістапада 1816 — 5 чэрвеня 1886) — выбітны ілюстратар, гравёр, прыродазнавец і аўтар фундаментальнай працы «Гісторыя керамікі Вялікабрытаніі» (англ.: The Ceramic Art of Great Britain; 1878).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Левелін Джуіт нарадзіўся ў Кімбэрворце, Ротэрхэм, і быў апошнім, сямнаццатым дзіцём тапографа і школьнага настаўніка Артура Джуіта і яго жонкі Марты. Адукацыя Левеліна, збольшага з-за яго бацькі, які быў настаўнікам Кімбервортскай дабрачыннай школы, пачалася ў Дафілдзе, графства Дэрбішыр.
У калядны дзень у 1838 годзе ажаніўся з Элізабэт Сейдж, дачкой Ісаака Сейджа з Дэрбі, але быў вымушаны тэрмінова вярнуцца ў Лондан, каб не затрымліваць сваю працу.
З 1839 па 1845 гады быў найманы гравёрам Фрэдэрыкам Уільямам Фейрхолтам для ілюстравання казак Чарлза Найта. У 1845 годзе працаваў у Букінгемскім палацы, замалёўваючы яго пакоі для кнігі «London Interiors», якая тады рыхтавалася.
Паміж 1849 і 1853 гадамі быў галоўным бібліятэкарам Плімутскай публічнай бібліятэкі, пасля працы ў якой вярнуўся ў Дэрбішыр да рэдакцыі часопіса «Derby Telegraph». У 1857 годзе Левелін Джуіт стаў сакратаром Музея і мастацкай галерэі Дэрбі і Таварыства натуральных навук, памяшканні якога былі адкрыты для шырокай грамадскасці па раніцах субот. У 1858 годзе Філасофскае таварыства Дэрбі злілося з музейным таварыствам, і яны перанеслі сваю штаб-кватэру ў Вардвік[2]. Джуіт заснаваў часопіс па антыкварыяту «The Reliquary», рэдактарам якога ён быў да сваёй смерці ў 1886 годзе. Памёр у Дафілдзе.
Джуіт належаў да Брытанскай археалагічнай асацыяцыі і ў 1878 годзе спрыяў стварэнню Археалагічнага таварыства Дэрбішыра[3]. Быў членам Таварыства антыкварыяту, пісаў артыкулы на тэмы англійскай антычнасці і тапаграфіі і адрэдагаваў даведнік «Black's Guide to Derbyshire» (1872)[4].
Зноскі
- ↑ а б Llewellyn Frederick William Jewitt // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Newsletter of the Geological Curators Club Архівавана 16 ліпеня 2011., Vol 1, No. 8, 1976. Retrieved 26 February 2011.
- ↑ Llewellyn Jewitt — Derbyshire Genius (Tom Bates Derbyshire Peak District Author, Writer, Poet) Архівавана 27 ліпеня 2011.
- ↑ Derbyshire Artists — Artists with Derbyshire connections
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- The Stately Homes of England Jewitt, L. and Hall, S. C. (Philadelphia 1878) 2 vols.
- The Ceramic Art of Great Britain (1878) by Llewellyn Jewitt.
- other book by Llewellyn Jewitt
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Jewitt, Llewellynn Frederick William». Dictionary of National Biography. London: Smith, Elder & Co. 1885—1900.
- Winster Local History Group newsletter 12
- Winster Local History Group newsletter 21