Перайсці да зместу

Любамль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Любомль)
Горад
Любамль
укр.: Любомль
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1287
Плошча
  • 12 км²
Вышыня цэнтра
187 ± 1 м
Насельніцтва
  • 10 295 чал. (1 студзеня 2022)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
3377
Паштовыя індэксы
44300
КААТУУ
0723310100
Афіцыйны сайт
Любамль на карце Украіны ±
Любамль (Украіна)
Любамль
Любамль (Валынская вобласць)
Любамль

Лю́бамль[2] ці Любо́мль (укр.: Любомль) — горад раённага значэння ў Валынскай вобласці Украіны, раённы цэнтр Любамльскага раёна.

Шлях ад абласнога цэнтра праходзіць па аўтатрасе М19, якая супадае з еўрашляхам E85, і пасля пераходзіць у аўтадарогу М07. Праз паўднёвую ўскраіну горада праходзіць міжнародная аўтамагістраль E373 (супадае з М07) Варшава — Люблін — Ковель — Сарны — Карасцень — Кіеў, а праз цэнтр горада (па вуліцы Брэсцкай і Уладзімірскай) — аўтадарога Уладзімір-Валынскі — Брэст.

Горад размешчаны ў цэнтры Любамльскага раёна, які размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Валынскай вобласці на паўночным захадзе Украіны. Горад знаходзіцца на адлегласці каля 17 км ад мяжы з Польшчай і прыкладна ў 52 км ад мяжы з Беларуссю.

Першае пісьмовае згадванне аб горадзе адносіцца да 1287 г. У 1288 г. у любімым Любамлі памёр князь Уладзімір Васількавіч. За яго княжанне горад стаў вядомым рамесным цэнтрам. У 1280-х гг. князем была пабудавана каменная царква Св. Георгія, якая стаіць і дагэтуль. На той час у горадзе была адна з найбуйнейшых бібліятэк богаслужэбных кніг. Варта адзначыць, што адна з частак Галіцка-Валынскага летапісу пісалася менавіта ў Любамлі.

У сувязі з паглыбленнем працэсу феадальнага драбнення і цяжкімі наступствамі татара-мангольскага нашэсця, Галіцка-Валынскае княства ў канцы XIII — пачатку XIV ст. прыходзіць у заняпад. Яно становіцца прадметам працяглай і жорсткай барацьбы паміж Польшчай і Літвой, у выніку чаго Галіцкую зямлю захопліваюць польскія феадалы, а Валынь з Любамлем у 1340 годзе — літоўскія.

У 1392 годзе ў Любамле знаходзіўся кароль Ягайла. Горад яму так спадабаўся, што на памяць у 1412 годзе ён пабудаваў касцёл Святой Тройцы, які захаваўся да нашых дзён. У 1510 годзе ў горадзе была пабудавана велічная сінагога. Яўрэйская абшчына ў Любамлі была шматлікай і лічылася адной з найстарэйшых ва Украіне.

У 1541 годзе горад атрымаў магдэбургскае права, аднак яно было тут абмежавана, магнаты, гаспадарылі ў горадзе, мала звярталі ўвагу на яго жыхароў. У 1569 годзе Любамль, які быў уласнасцю караля Жыгімонта II Аўгуста, адданы, як частка пасагу яго дачкі. Пасля Люблінскай уніі 1569 года горад, як і ўсё Любамльскае староства, не быў уключаны ў новаўтворанае Валынскае ваяводства, а ўвайшоў у склад Холмскай зямлі Каралеўства Польскага. У 1659 годзе горад разам са староствам атрымаў у валоданне гетман Украіны Іван Выгоўскі, нашчадкі якога потым прадалі яго Любамірскім.

У 1671 годзе па рашэнні сейма Любамльскае староства было перададзена Міхаілу Карыбуту Вішнявецкаму, тады яшчэ вялікаму кароннаму гетману, як кампенсацыя за страты, якія ён панёс у вайне з Хмяльніцкім.

У 1768 г. Любамль становіцца валоданнем буйнога магната, гетмана, графа Францішка Ксаверыя Браніцкага як падарунак за выратаванне на сейме ў 1762 годзе жыцця будучага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1782 годзе граф Браніцкі будуе ў горадзе велізарны палац, але, на жаль, на сённяшні дзень захавалася толькі яго частка.

Пасля падзелаў Рэчы Распалітай Любамль стаў валасным цэнтрам Уладзімір-Валынскага павета Валынскай губерні Расійскай імперыі. У 1849 г. царскі ўрад канфіскаваў уладанні Браніцкіх.

Пасля адмены прыгоннага права — ў канцы XIX ст. — пачатку XX ст. у Любамлі адбываецца паскоранае развіццё прамысловасці і гандлю. У 1874 годзе тут была пракладзена чыгунка Ковель — Любамль і пабудавана станцыя. У гэты ж час акрамя піваварнага завода, чатырох скураных прадпрыемстваў і млыноў пачалі працу тры магутныя млыны, лесапільны і вінакураны заводы. З развіццём капіталізму Любамль стаў значным гандлёвым цэнтрам Заходняй Валыні. Развіццё прамысловасці і гандлю абумовіў хуткі рост насельніцтва горада: у 1860 годзе пражывала 2784 чалавек, у 1896 годзе — ужо 6969.

Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. Любамль апынуўся ў складзе Польшчы. 20 верасня 1939 г. горад занялі немцы, але ўжо 24 верасня ўвайшлі савецкія войскі, і Любамль адышоў да УССР у складзе СССР.

Год Колькасць
2018 10 466 [3]
2021 10 421 [4]
2022 10 295 [1]

Знакамітыя ўраджэнцы

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны Чисельність наявного населення Українина 1 січня 2022Кіеў: Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  3. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2018 рокуКиїв: Державна служба статистики України, 2018. Праверана 15 чэрвеня 2019.
  4. Державна служба статистики України Number of Present Population of Ukraine, as of January 1, 2021Київ: Державна служба статистики України.
  5. http://www.parczew.com/index.php/o-miescie/miasta-partnerskie/luboml-ukraina
  • Любо́мль // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 291. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.