Перайсці да зместу

Ляхаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ляхаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Любанскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ляхаўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 084
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Ля́хаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Ляхаўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Туроцкі сельсавет у складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Турок (потым Песчанец 1). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Турок. 16 жніўня 1973 года сельсавет перайменаваны ў Ляхаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Ляхаўка[1].

28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Рачэнскага (вёскі Асавец, Барок, Дубілаўка, Жораўка, Ляхаўка, Песчанец 1, Песчанец 2, Слабодка, Турок, Фёдараўка) і Сароцкага (вёскі Аляксандраўка, Горбач, Запалле, Лісцёнка, Новыя Юрковічы, Сялец, Старыя Юрковічы) сельсаветаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1084 чалавекі[3], з іх 98,2 % — беларусы, 1,1 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 жніўня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.