Перайсці да зместу

Мурад I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мурад I
асман. مُراد اوَّل
султан Асманскай імперыі[d]
1362 — 1389
Папярэднік Архан I
Пераемнік Баязід I

Нараджэнне 29 чэрвеня 1326(1326-06-29)
Смерць 28 чэрвеня 1389 (62 гады)
Месца пахавання
Род Асманы
Бацька Архан I
Маці Нілюфер Хатун[d]
Жонка Гульчычэк Хатун[d] і Кера Тамара[d]
Дзеці Баязід I, Саўчы Бег[d] і Нефісэ Хатун[d]
Веравызнанне іслам
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мурад I, таксама Мурад Праведны (1319 (або 1326) — 15 чэрвеня 1389) — султан Асманскай імперыі (13591389).

Нарадзіўся ад шлюбу асманскага султана Архана І і візантыйскай прынцэсы Хірафіры. Ступіў на пасад пасля смерці бацькі ў 1359 г. Ён быў першым асманскім заваёўнікам на еўрапейскай зямлі. У 1362 па яго прыказу быў створаны першы корпус янычар (аснова асманскага войска).

Мурад захапіў заходнюю Фракію, усе гарады ў даліне ракі Морыца. Падпарадкаваў усю Малую Азію, акупіраваў Заходнюю Балгарыю, зрабіў візантыйскага імператара (Іаан V Палеолаг) сваім васалам. Каля 1385 г., былі захоплены Сафія і Ніш. У той жа час права на гандаль на турэцкай тэрыторыі атрымліваюць Італьянскія Рэспублікі Генуя і Венецыя, якія склалі з Мурадам гандлёвыя дамовы.

Султан Мурад, з сваімі сынамі, камандаваў войскам у бітве супраць Сербскай імперыі, на Косавым Полі. Падчас бою, Султан Мурад быў забіты, але яго войска атрымала перамогу. Пахаваны, як і папярэднікі Асман I і Архан I у горадзе Бурсе. Падчас кіравання Мурада, усе падпарадкаваныя хрысціяне мелі права захаваць сваю веру, традыцыі і царкоўныя суды.

Пераемнікам пасада стаў яго сын Баязід I.

Зноскі