Мытны саюз ЕАЭС
Мытны саюз ЕАЭС | |
---|---|
руск.: Таможенный союз ЕАЭС | |
Абрэвіятура | МС ЕАЭС |
Адміністрацыйны цэнтр | Расія |
Адрас | Масква, Цэнтральная адміністрацыйная акруга, раён Замаскварэчча, вул. Летнікоўская, д. 2 |
Юрыдычны статус | міжнародная арганізацыя |
Тып арганізацыі | міжурадавая |
Афіцыйныя мовы | руская |
Кіраўнікі | |
Старшыня Камісіі | Тыгран Саркісян |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 6 ліпеня 2010 (14 гадоў таму) |
Колішняя назва | Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі (да 1 студзеня 2015 г.) |
Кіроўны орган | Савет |
Матчыная арганізацыя | Еўразійскі эканамічны саюз |
Член у | Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія |
eurasiancommission.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мытны саюз Еўразійскага эканамічнага саюза — адзіная мытная прастора, створаная 6 ліпеня 2010 года ў выніку падпісання Мінскага дагавора аб Мытным кодэксе ад 27 лістапада 2009 года[1]. Гэты міждзяржаўны дагавор аб стварэнні адзінай мытнай прасторы быў падпісаны Расіяй, Беларуссю і Казахстанам.
Расія ад стварэння Мытнага саюза можа атрымаць прыбытак у памеры каля $ 400 млрд, а Беларусь і Казахстан — па $ 16 млрд да 2015 годзе. Поўнае выкарыстанне патэнцыялу Мытнага саюза можа прывесці да скарачэння тэрмінаў перавозкі грузаў з Кітая ў Еўропу прыкладна ў 4 разы.
Установы
[правіць | правіць зыходнік]- Савет. Складаецца з намеснікаў старшыняў урадаў. Правамоцная пры ўдзеле ўсіх членаў. Ухваляе пастановы агульнай згодай. Зацвярджае бюджэт, заробкі і колькасць супрацоўнікаў. Дае даручэнні Калегіі.
- Калегія. Складаецца з 9 прызначаных на 4 гады прадстаўнікоў (па 3 ад кожнай дзяржавы). Збіраецца штотыдзень. Ухваляе пастановы 2/3 галасоў. Наглядае за выкананнем дагавораў[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пагадненне аб мытным саюзе тры дзяржавы перападпісвалі 4 разы (у 1995, 1999, 2002, 2008 гадах), з-пад дзеяння якога Расія штораз выключала энерганосьбіты[3].
У 2012 годзе ўзаемны таваразварот Беларусі, Казахстана і Расіі склаў 12 % ад агульнага знешняга гандлю краін. Пагатоў для Беларусі гэты паказчык дасягаў 48 %, для Казахстана — 18 %, для Расіі — 7 %[4]. 1 студзеня 2015 года Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі пераўтварылі ў Еўразійскі эканамічны саюз, да якога 2 студзеня 2015 года далучылася Арменія. 12 жніўня 2015 года ўдзельнікам Мытнага саюза ЕАЭС стаў Кыргызстан.
Пашырэнне Мытнага саюза
[правіць | правіць зыходнік]З часам да Мытнага саюза могуць далучыцца іншыя члены ЕўрАзЭС — Кыргызстан і Таджыкістан. На саміце ЕўрАзЭС-2010, які адбыўся ў Астане, прэзідэнты Кіргізіі і Таджыкістана заявілі, што іх краіны вывучаюць магчымасць уваходжання ў Мытны саюз[5].
26 ліпеня 2010 года Прэзідэнт Сірыі Башар Асад выказаў цікавасць Сірыі пра стварэнне зоны свабоднага гандлю з Мытным саюзам Расіі, Казахстана і Беларусі[6].
8 жніўня 2011 года Прэзідэнт Кыргызстана Роза Атунбаева заявіла пра ўваходжанне ў Мытны саюз[7].
Таксама, перспектывы ўваходжання ў Мытны Саюз разглядаюць Новая Зеландыя і В’етнам[8].
Зноскі
- ↑ А. Лукашэнка, Н. Назарбаеў, Дз. Мядзведзеў (16 красавіка 2010). "Дагавор аб Мытным кодэксе мытнага саюза"(руск.). Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 16 жніўня 2013.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ "Дагавор аб Еўразійскай эканамічнай камісіі. Масква, 18 лістапада 2011 г."(руск.). НЦПІ Беларусі. 13 снежня 2011. Праверана 16 жніўня 2013.
- ↑ Аляксей Мацэвіла (6 кастрычніка 2010). "У чым сэнс «бессэнсоўнай паласы напружання»". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 16 жніўня 2013.
- ↑ Аляксандр Сінкевіч. Што тармозіць еўразійскую інтэграцыю // Звязда : газета. — 16 кастрычніка 2013. — № 195 (27560). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Д. Медведев заявил о запуске Таможенного союза :: Экономика :: Top.rbc.ru
- ↑ Сірыя прапануе стварыць зону свабоднага гандлю з Мытным саюзам Расіі, Беларусі і Казахстана (руск.). Агентство Стратегічних Досліджень (26 ліпеня 2010). Праверана 27 ліпеня 2010.
- ↑ Кіраўніца Кыргызстана анансавала ўваходжанне ў Мытны саюз — Навіны Кыргызстана(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 27 верасня 2011.
- ↑ Новая Зеландыя просіць уключыць яе ў склад Мытнага Саюза Архівавана 5 снежня 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- "Адзіны мытны тарыф Еўразійскага эканамічнага саюза"(руск.). Еўразійская эканамічная камісія. 16 лютага 2018. Праверана 23 мая 2018.