Мінскае партызанскае злучэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінскае партызанскае злучэнне
Гады існавання 1941 — 1944
Краіна  СССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Савецкі партызанскі рух у Беларусі
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць больш за за 40 000 партызан (чэрвень-ліпень 1944)
Дыслакацыя паўднёвыя раёны Мінскай вобласці
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Мінскае партызанскае злучэнне было створана ў лістападзе 1941 — лютым 1942 гадоў пад кіраўніцтвам Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б у паўднёвых раёнах Мінскай вобласці. Адначасова ў паўночных раёнах Палескай вобласці сфарміравалася злучэнне партызанскіх атрадаў (камандзір Фёдар Іларыёнавіч Паўлоўскі). У красавіку 1942 года яны аб’ядналіся ў злучэнне атрадаў Мінскай і Палескай абласцей. З утварэннем Палескага партызанскага злучэння (у сакавіку 1943) рэарганізавана ў Мінскае партызанскае злучэнне.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры:

Начальнікі штаба:

  • П. М. Канавалаў (чэрвень 1942 — студзень 1943)
  • К. М. Бакун (студзень—сакавік 1943)
  • М. П. Куксаў (сакавік-жнівень 1943)
  • Р. В. Гнусаў (жнівень 1943 — ліпень 1944)

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад злучэння ўваходзілі:

Таксама ў склад Мінскага партызанскага злучэння ўваходзілі і асобна дзейныя атрады.

На тэрыторыі Мінскай вобласці таксама дзейнічалі партызанскія злучэнні Слуцкай і Барысаўска-Бягомльскай зон. У кастрычніку 1942 года ў Мінскай (Чэрвеньскай) зоне дзейнічалі брыгады 1-я Мінская, «Разгром», «За Савецкую Беларусь», «За Радзіму», «Полымя», імя П. К. Панамарэнкі, імя В. І. Чапаева, «Чырвоны Сцяг», імя С. М. Кірава імя газеты «Правда», імя М. А Шчорса (не ўвесь час), некалькі асобна дзейных атрадаў (каля 12 000 партызан). Апрача таго на тэрыторыі Мінскай вобласці дзейнічалі партызанская брыгада М. М. Нікіціна і партызанская брыгада «Стары». Усяго на тэрыторыі Мінскай вобласці дзейнічала 45 брыгад (больш за 55 000 партызан). Частка брыгад была перабазіравана ў іншыя вобласці. У чэрвені—ліпені 1944 года з Чырвонай Арміяй злучыліся 37 брыгад і 7 асобна дзейных атрадаў (больш за 40 000 партызан).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]