Перайсці да зместу

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
скарочана — Мінюст Беларусі
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Беларусь
Дата стварэння 1992
Папярэдняе ведамства Міністэрства юстыцыі БССР
Штаб-кватэра 220004, г. Мінск, вул. Калектарная, 10
Міністр Яўген Каваленка
Сайт minjust.gov.by

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (Мінюст Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне справаводства. Міністр юстыцыі прызначаецца і здымаецца з пасады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. 22 красавіка 2024 года на пасаду міністра прызначаны Яўген Іосіфавіч Каваленка.

  1. Цэнтральны апарат — 2 галоўныя ўпраўлення, 11 упраўленняў, 1 дэпартаменце і 1 аддзел[1];
  2. управы юстыцыі абласцей і Мінска;
  3. натарыяльныя канторы і архівы;
  4. Рэспубліканскі працоўны арбітраж.
  1. парадкаванне калектыўных рабочых спрэчак, архіўнай справы і справаводства;
  2. удзел у прававым забеспячэнні заканадаўчай дзейнасці прэзідэнта, Нацыянальнага сходу і ўраду;
  3. праўная ацэнка пастаноў Нацыянальнага банка, Акадэміі навук, ведамстваў ураду, Радаў і выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінску;
  4. узгадненне праўных ацэнак і праверак правамоцнасці абласнымі ўправамі юстыцыі пастановаў мясцовых Радаў і выканаўчых камітэтаў;
  5. наладжанне атрымання, захоўвання і распаўсюджвання судамі і падпарадкаванымі ўстановамі поўных, праўдзівых і своечасовых праўных звестак;
  6. кіраванне і нагляд за натарыятам;
  7. кіраванне і нагляд за ўлікам актаў грамадзянскага стану;
  8. улік і нагляд за выкананнем устаноўчых дакументаў палітычных партый, прафесійных саюзаў, грамадскіх аб’яднанняў, міжнародных фондаў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Беларускай натарыяльнай палаты і міжнародных трацейскіх судоў;
  9. узгадненне і нагляд за ўлікам і касаваннем прадпрыемстваў, негандлёвых устаноў і індывідуальных прадпрымальнікаў;
  10. вядзенне адзінага ўліку юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;
  11. забеспячэнне і перанавучанне супрацоўнікаў абласных, гарадскіх і раённых судоў, а таксама Беларускага ваеннага і міжгарнізонных судоў;
  12. нагляд за даследаваннямі ў галіне крыміналістыкі, дакументазнаўства, архівазнаўства, археаграфіі і судовай экспертызы, а таксама забеспячэнне ўкаранення сваіх парадаў у дзейнасць судоў і ўстаноў Дзяржаўнай архіўнай службы;
  13. наладжанне юрыдычных паслуг.
  1. запыт ва ўстановах звестак аб справаводстве;
  2. стварэнне з ліку дзяржаўных спецыялістаў нарадаў для распрацоўкі заканадаўства, пастановаў ураду і міжнародных дамоў;
  3. перадача паўнамоцтваў падначаленым установам;
  4. устанаўленне наўпроставых сувязяў з адпаведнымі ўстановамі іншых дзяржаў і міжнароднымі арганізацыямі;
  5. ухваленне загадаў аб касаванні дапушчаных Нацыянальным банкам, Акадэміяй навук, ведамствамі ўраду, Радамі і выканаўчымі камітэтамі абласцей і Мінску парушэнняў парадку падрыхтоўкі, ухвалення, уліку і ацэнкі заканадаўства;
  6. падача прапаноў ва ўрад аб касаванні пастаноў яго ведамстваў, прэзідэнту аб прыпыненні пастаноў мясцовых Радаў або касаванні пастаноў мясцовых органаў выканаўчай улады, у Савет Рэспублікі аб касаванні пастановаў мясцовых Радаў;
  7. падача ва ўрад прапаноў аб звальненні падначаленых яму чыноўнікаў за невыкананне ведамасных загадаў;
  8. стварэнне, пераўтварэнне і касаванне падпарадкаваных устаноў;
  9. праверка ва ўстановах справаводсства і архіўнай справы[2].

Зноскі

  1. Будова цэнтральнага апарату (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (10 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2015. Праверана 29 студзеня 2011.
  2. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1605 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (10 верасня 2010).(недаступная спасылка)