Перайсці да зместу

Нарутавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Нарутавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 449 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225243
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208854044
Нарутавічы на карце Беларусі ±
Нарутавічы (Беларусь)
Нарутавічы
Нарутавічы (Брэсцкая вобласць)
Нарутавічы

Нару́тавічы[1] (трансліт.: Narutavičy, руск.: Нарутовичи) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 18 км на паўночны захад ад Бярозы, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Вядомыя літоўскія адыменныя прозвішчы Naruta, Narutis (з утваральнікам -ut-), тапонімы Narutiškis, Naručiai.

У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Побач з вёскай знаходзіліся в. Крываблоты 1-я і выселак Нарутавічы (Мільковічы), у якім працаваў піцейны дом. Другі выселак вёскі меў самастойную назву Сендзеўцы. Непадалёку ад вёскі было паселішча Нарутавічы (Гулі), межавала з маёнткам Каты.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Нарутавіцкім сельсавеце. У сельсавеце ў той час дзейнічалі 4 школы, магазін.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пры абароне і вызваленні сельсавета загінулі 2 чал. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну — 44 воіны землякі Нарутавіцкага с/с.

У 1949 годзе ў навакольных вёсках былі арганізаваны 6 малых калгасаў, якія потым зліліся ў калгас «Ніва» з цэнтрам у Нарутавічах. 16 ліпеня 1954 года Нарутавіцкі с/с быў далучаны да Блудзенскага. Паводле перапісу 1959 года дзейнічаў калгас імя Суворава. З 1964 года ў Асавецкім сельсавеце[2], які 21 лістапада 1977 года перайменаваны ў Нарутавіцкі[3].

21 лістапада 1983 года далучана вёска Касілавічы. У 1980-я г. вёска — цэнтр калгаса «Кастрычнік».

У 2008 годзе да вёскі далучана суседняя вёска Крываблоты.

З 17 верасня 2013 года ў складзе Сялецкага сельсавета[4].

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.

  • XIX стагоддзе:
    • 1897 — 17 двароў, 119 жыхароў, у выселку Нарутавічы (Мільковічы) — 14 двароў, 87 жыхароў, у выселку Сендзеўцы — 37 двароў, 42 жыхары, у паселішчы Нарутавічы (Гулі) — 22 двары, 113 жыхароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1905 — 389 жыхароў.
    • 1924 — 13 будынкаў, 74 жыхары.
    • 1940 — 67 двароў, 360 жыхароў.
    • 1959 — 13 гаспадарак, 39 жыхароў.
    • 1970 — 239 жыхароў.
    • 1999 — 204 двары, 550 жыхароў[5].
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 116 двароў, 324 жыхары.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1977 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 3.
  4. Решение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2014. Праверана 7 лістапада 2015.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 193.
  6. Меляшэвіч, Аляксей Уладзіміравіч (доктар медыцынскіх навук ; 1932—2007) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі