Падбярэжжа (Пухавіцкі сельсавет)
Вёска
Падбярэжжа
|
Падбярэ́жжа[1] (трансліт.: Padbiarežža, руск.: Подбережье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 13 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 59 км ад Мінска, каля ракі Свіслач.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упамінаецца ў другой палове XIX стагоддзя як хутар у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, таксама пад назвай Падбярэззе. У 1885 годзе фальварак. У 1889 годзе 30 дзесяцінамі зямлі ва ўрочышчы Падбярэжжа Пухавіцкай воласці валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Іван Восіпавіч Дзятко[2]. Паводле перапісу 1897 года ўрочышча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Паблізу Падбярэжжа на хутары селяніна Асіеўскага ўлетку 1936 года адпачываў Якуб Колас[3].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 4 двары, 27 жыхароў
- 1908 год — 5 двароў, 23 жыхары
- 1917 год — урочышча, 5 двароў, 17 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 19 жыхароў
- 1960 год — 127 жыхароў
- 2002 год — 25 двароў, 57 жыхароў
- 2009 год — 33 жыхары
- 2019 год — 33 жыхары[4]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Памяць 2003, с. 83.
- ↑ Памяць 2003, с. 711.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Падбярэжжа // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 166. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- У Пухавіцкім раёне прайшлі Каласавіны Архівавана 28 красавіка 2016. — http://www.gorka.by Архівавана 21 студзеня 2021.
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх