Падскарбі надворны літоўскі
Выгляд
Падскарбі надворны літоўскі, да Люблінскай уніі 1569 года падскарбі дворны літоўскі — дзяржаўны урад у Вялікім Княстве Літоўскім. Спачатку быў намеснікам падскарбія земскага і, відаць, адказваў за забеспячэнне асабістых матэрыяльных патрэбаў вялікага князя.
Пасля стварэння сталовых маёнткаў, або эканомій (1588) быў іх фінансавым і эканамічным кіраўніком.
У адрозненне ад вялікага падскарбія не меў месца ў Сенаце Рэчы Паспалітай, уведзены туды толькі ў 1775 годзе.
Спіс надворных падскарбіяў літоўскіх
[правіць | правіць зыходнік]Год прыняцця пасады |
Год складання пасады альбо смерці |
Асоба | Выява | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
Дворныя падскарбіі літоўскія | ||||
да 28.2.1476 | 1482 | Солтан Аляксандравіч | паступіў на намесніка слонімскага і маршалка гаспадарскага | |
1482 | 1493 | Іван (Ян) Літавор Храптовіч (Jan Litawor Chreptowicz) |
пляменнік папярэдняга, саступіў урад брату | |
1493 | 1501 | Фёдар (Федзька, Тэадор) Храптовіч (Храбтовіч) (Teodor Bohdanowicz Chreptowicz) |
брат папярэдняга, паступіў на вялікага падскарбія літоўскага | |
1502 | 1504 | Марцін Храптовіч (Храбтовіч) (Marcin Chrebtowicz) |
брат папярэдняга, паступіў на лоўчага вялікага літоўскага | |
1505 | 1554 | Іван Андрэевіч Солтан (Iwan Andrejewicz Sołtan) |
пляменнік першага, стрыечны брат другога, трэцяга і чацвёртага, памёр | |
1557 | 1568 | Станіслаў Улошак (Stanisław Zachariasiewicz Włoszek) |
Памёр | |
Надворныя падскарбіі літоўскія | ||||
1569 | 1576 | Лаўрын Война (Ławryn Wojna) |
Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага | |
1576 | 1586 | Фёдар (Тэадор) Скумін-Тышкевіч (Teodor Tyszkiewicz) |
Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага | |
1588 | 1590 | Дзмітрый Халецкі (Dymitr Chalecki) |
Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага | |
1590 | 1598 | Пётр Весялоўскі (Piotr Wiesiołowski) |
Паступіў на надворнага маршалка літоўскага | |
1600 | 1605 | Геранім Валовіч (Hieronim Wołłowicz) |
Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага | |
1605 | 1607 | Мацей Война (Maciej Woyna) |
Памёр | |
1607 | 1611 | Ян Яўстах Тышкевіч (Eustachy Jan Tyszkiewicz) |
Паступіў на мсціслаўскага ваяводу | |
1615 | 1618 | Крыштаф Нарушэвіч (Krzysztof Naruszewicz) |
Адначасова вялікі лоўчы літоўскі. Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага | |
1618 | 1630 | Павел Валовіч (Paweł Wołłowicz) |
Памёр | |
1630 | Стэфан Пац (Stefan Pac) |
Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага | ||
1631 | 1635 | Ян Войцех Ракоўскі (Jan Wojciech Rakowski) |
Паступіў на берасцейскага ваяводу | |
1635 | 1640 | Пётр Пац (Piotr Pac) |
Паступіў на троцкага ваяводу | |
1640 | 1645 | Антоні Ян Тышкевіч (Antoni Jan Tyszkiewicz) |
Паступіў на надворнага маршалка літоўскага | |
1645 | 1658 | Багуслаў Юрый Слушка (Bogusław Jerzy Słuszka) |
Памёр | |
1658 | 1661 | Тэадор Дэнгаф (Teodor Denhoff) |
Паступіў на вялікага падкаморага кароннага | |
1661 | 1663 | Ян Нарушэвіч (Jan Naruszewicz) |
Памёр | |
1663 | 1670 | Казімір Ян Сапега (Kazimierz Jan Sapieha) |
Паступіў на полацкага ваяводу | |
1670 | 1676 | Бенедыкт Павел Сапега (Benedykt Paweł Sapieha) |
Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага | |
1676 | 1681 | Дамінік Мікалай Радзівіл (Dominik Mikołaj Radziwiłł) |
Паступіў на падканцлера літоўскага | |
1681 | 1686 | Леў Васіль (Леан Базылі) Сапега (Leon Bazyli Sapieha) |
Памёр | |
1686 | 1689 | Казімір Уладзіслаў Сапега (Kazimierz Władysław Sapieha) |
Паступіў на троцкага кашталяна | |
1689 | 1693 | Казімір Францкевіч-Радзімінскі (Kazimierz Frąckiewicz Radzimiński) |
Памёр | |
1693 | 1694 | Жыгімонт Віктар Дэнгаф (Zygmunt Wiktor Denhoff) |
Памёр | |
1695 | 1711 | Мікалай Францішак Агінскі (Mikołaj Franciszek Ogiński) |
Паступіў на троцкага кашталяна | |
1711 | 1713 | Павел Караль Сангушка (Paweł Karol Sanguszko) |
Паступіў на надворнага маршалка літоўскага | |
1713 | 1744 | Юзаф Францішак Сапега (Józef Franciszek Sapieha) |
Памёр | |
1744 | 1750 | Ігнацы Сапега (Ignacy Sapieha) |
Паступіў на мсціслаўскага ваяводу | |
1750 | 1754 | Аляксандр Міхал Сапега (Aleksander Michał Sapieha) |
Паступіў на полацкага ваяводу | |
1754 | 1765 | Юзаф Адрыян Масальскі (Józef Adrian Massalski) |
Памёр | |
1765 | 1785 | Антоні Тызенгаўз (Antoni Tyzenhauz) |
Памёр | |
1785 | 1795 | Антоні Дзяконскі (Antoni Dziekoński) |
Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай |
Глядзі таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Boniecki A. Poczet rodów w wielkim Księnstwie Litewskim w XV i XVI wieku. — Warszawa, 1883.
- Wolff J. Senatorowie i Dygnitarza wielkiiego Księstwa Litewskiego: 1385-1795. Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1-31. - Poznań, 1879-1908.