Пальмавае віно
Выгляд
Пальмавае віно | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Тып | напой |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пальмавае віно (Тодзі) — алкагольны напой, які атрымліваюць шляхам закісання соку некаторых відаў пальмаў (какосавая пальма, пальміравая пальма, цукровая пальма, вінная пальма і г. д.). Напой шырока распаўсюджаны ў Азіі і Афрыцы і вядомы пад рознымі назвамі. Для атрымання соку звычайна зразаюць суквецце пальмы і прымацоўваюць да канца пасудзіну. Белая вадкасць, якая першапачаткова ў ёй збіраецца, вельмі салодкая і не ўтрымлівае алкаголю. Праз некаторы час яна пачынае закісаць. У Інданезіі пальмавае віно называецца туак.
Для паляпшэння артыкула пажадана |