Пасёлкі гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці
У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь»[1].
Пасёлкі гарадскога тыпу падзяляюцца на наступныя катэгорыі:
- гарадскія пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва больш за 2 тысячы чалавек, у якіх ёсць вытворчыя і камунальныя прадпрыемствы, сацыяльна-культурныя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання;
- курортныя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 2 тысячы чалавек, на тэрыторыі якіх размешчаны санаторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, іншыя аздараўленчыя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, культурна-асветныя ўстановы;
- рабочыя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 500 чалавек, размешчаныя пры вытворчых прадпрыемствах, электрастанцыях, будоўлях, чыгуначных станцыях і іншых аб'ектах.
Карта размяшчэння пасёлкаў гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці
[правіць | правіць зыходнік]Пасёлкі гарадскога тыпу з насельніцтвам:
— 5 000 і больш | ||
— ад 2 000 да 4 999 | ||
— ад 1 000 да 1 999 | ||
— 999 і менш |
Зялёным колерам пазначаны пасёлкі гарадскога тыпу, насельніцтва якіх павялічваецца, чырвоным — змяншаецца.
Колькасць пасёлкаў гарадскога тыпу і іх жыхароў
[правіць | правіць зыходнік]На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Гродзенскай вобласці Беларусі было 17 пасёлкаў гарадскога тыпу, прытым усе яны адносіліся да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў[2], у тым ліку:
Насельніцтва | Паселішчаў | Паселішчаў у працэнтах |
Жыхароў | Жыхароў у працэнтах |
---|---|---|---|---|
5 000 і больш | 7 | 41,18 % | 46 863 | 71,99 % |
ад 2 000 да 4 999 | 4 | 23,53 % | 10 088 | 15,50 % |
1 999 і менш | 6 | 35,29 % | 8 145 | 12,51 % |
Сума | 17 | 100,00 % | 65 096 | 100,00 % |
На 1 студзеня 2017 года заставалася 16 пасёлкаў гарадскога тыпу (усе — гарадскія пасёлкі)[3].
Спіс пасёлкаў гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці
[правіць | правіць зыходнік]Назвы лацінкай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі[4][5].
№ | Герб | Назва кірыліцай | Назва лацінкай | Статус | Раён | Колькасць жыхароў (перапіс, 2009) | Колькасць жыхароў (ацэнка, 2017) | Змена (2017 да 2009) |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Зэльва | Zeĺva | гарадскі пасёлак | Зэльвенскі | 7 396 | 6 795 | −8,13 % | |
2 | Краснасельскі | Krasnasieĺski | гарадскі пасёлак | Ваўкавыскі | 6 885 | 6 683 | −2,93 % | |
3 | Карэлічы | Kareličy | гарадскі пасёлак | Карэліцкі | 6 854 | 6 518 | −4,90 % | |
4 | Воранава | Voranava | гарадскі пасёлак | Воранаўскі | 6 332 | 6 427 | +1,50 % | |
5 | Вялікая Бераставіца | Vialikaja Bierastavica | гарадскі пасёлак | Бераставіцкі | 5 720 | 5 545 | −3,06 % | |
6 | Рось | Roś | гарадскі пасёлак | Ваўкавыскі | 5 391 | 4 711 | −12,61 % | |
7 | Наваельня | Navajeĺnia | гарадскі пасёлак | Дзятлаўскі | 3 041 | 2 678 | −11,94 % | |
8 | Мір | Mir | гарадскі пасёлак | Карэліцкі | 2 310 | 2 305 | −0,22 % | |
9 | Радунь | Raduń | гарадскі пасёлак | Воранаўскі | 2 673 | 2 299 | −13,99 % | |
10 | Астрына | Astryna | гарадскі пасёлак | Шчучынскі | 2 064 | 1 731 | −16,13 % | |
11 | Казлоўшчына | Kazloŭščyna | гарадскі пасёлак | Дзятлаўскі | 1 847 | 1 656 | −10,34 % | |
12 | Юрацішкі | Juraciški | гарадскі пасёлак | Іўеўскі | 1 501 | 1 328 | −11,53 % | |
13 | Любча | Liubča | гарадскі пасёлак | Навагрудскі | 1 157 | 1 081 | −6,57 % | |
14 | Жалудок | Žaludok | гарадскі пасёлак | Шчучынскі | 1 290 | 1 002 | −22,33 % | |
15 | Сапоцкін | Sapockin | гарадскі пасёлак | Гродзенскі | 1 231 | 983 | −20,15 % | |
16 | Поразава | Porazava | гарадскі пасёлак | Свіслацкі | 1 119 | 900 | −19,57 % | |
− | Астравец | Astraviec | гарадскі пасёлак (да 2012) | Астравецкі | 8 285 | 10 253 | +23,75 % |
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Закон Республики Беларусь от 5 мая 1998 года № 154-З «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь». (руск.)
- ↑ Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Гродненская область. (руск.)
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. (руск.)
- ↑ Постановление Государственного комитета по земельным ресурсам, геодезии и картографии Республики Беларусь от 23 ноября 2000 г. № 15 «Об утверждении Инструкции по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». (руск.)
- ↑ Tenth United Nations Conference on the Standardization of Geographical Names. The Roman alphabet transliteration of Belarusian geographical names. (англ.)