Прыродазнаўчы ўніверсітэт ва Уроцлаве
Прыродазнаўчы ўніверсітэт ва Уроцлаве | |
---|---|
польск.: Uniwersytet Przyrodniczy wе Wrocławiu | |
Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet Przyrodniczy wе Wrocławiu |
Міжнародная назва | Wroclaw University of Environmental and Life Sciences |
Заснаваны | 1951 |
Тып | універсітэт прыкладных навук |
Рэктар | Яраслаў Босы |
Рэктар | Tadeusz Trziszka[d] і Jarosław Bosy[d][1] |
Студэнты | 8 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Уроцлаў |
Юрыдычны адрас |
вул. Норвіда 25, 50-375 г. Уроцлаў, Польшча |
Сайт | upwr.edu.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прыродазнаўчы ўніверсітэт ва Уроцлаве (польск.: Uniwersytet Przyrodniczy wе Wrocławiu) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы тэхнічных і прыродазнаўчых навук, якая знаходзіцца ва Уроцлаве.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны як самастойная вышэйшая навучальная ўстанова ў 1951 годзе як Вышэйшая сельскагаспадарчая школа, у 1972-2006 гадах функцыянаваў як сельскагаспадарчая акадэмія.
Сёння гэта адзін з лепшых спецыялізаваных універсітэтаў у Польшчы, займае другое месца ў краіне па колькасці атрыманых патэнтаў. У рэйтынгу польскіх дзяржаўных універсітэтаў, які праводзіцца штогод выданнямі "Рэч Паспалітая" і "Перспектыва", універсітэт знаходзіцца на другім месцы ў групе прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых ВНУ.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Біялогіі і жывёлагадоўлі
- Інжынерыі навакольнага асяроддзя і геадэзіі
- Ветэрынарнай медыцыны
- Біятэхналогій і навук аб харчаванні
- Прыродазнаўча-тэхналагічны
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прыродазнаўчы ўніверсітэт ва Уроцлаве
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/70161bb7-629d-46ab-9c91-cc91851ed886 Праверана 17 верасня 2022.