Сталіца (радыё)
Сталіца | |
---|---|
Дырэкцыя радыёстанцыі "Сталіца" Беларускага радыё | |
Горад | Мінск |
Краіна | Беларусь (з 21 верасня 1998) |
Слоган | «Слухай любімае!» |
Частата |
105.1 FM, 72.89 УКХ (у Мінску) 72.47 УКХ (у Брэсце) 72.26 УКХ (у Віцебску) 66.20 УКХ (у Гомелі) 68.90 УКХ (у Гродне) 71.18 УКХ (у Магілёве) |
Замяніў | «Аўтарадыё»[1] |
Уладальнік | НДТРК РБ |
Кіраўнікі | Алег Міхалевіч — дырэктар |
Сайт | radiostalica.by |
Радыё «Сталіца» — структурнае падраздзяленне Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь[2]. Утворана 21 верасня 1998.
Дзяржаўная беларускамоўная FM-радыёстанцыя. Штодзённа Радыё «Сталіца» выходзіць на ўльтракароткіх хвалях, рэтранслюецца перадатчыкамі і радыёвузламі абласцей. У рэжыме рэальнага часу ідзе трансляцыя ў інтэрнэце. З 15 красавіка 2012 года распачата вяшчанне на 105,1 FM, частаце, на якой працавала «Аўтарадыё», якую пазбавілі ліцэнзіі, у Мінску і Мінскім раёне[1].
Кожны будні дзень з 18.00 да 19.00 інфармацыйна-аналітычная праграма «Сёння і заўтра» выходзіць на хвалях Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё. У музычным фармаце прыярытэт аддаецца беларускай музыцы, жанравае напаўненне — пераважна рок-музыка. Па пятніцах выходзіць хіт-парад «Сталіца топ-10», у праграмах «З месца падзей», «Ультрамузыка» і «Аднойчы з песняй» робіцца агляд музычных падзей Беларусі, выхад новых альбомаў, сінглаў беларускіх выканаўцаў.
З студзеня 2013 года плануецца пераход на кругласутачнае вяшчанне.
17 жніўня 2020 года супрацоўнікі радыё падтрымалі забастоўку, пра што паведамілі на сваёй старонцы ў Facebook. 18 жніўня кіраўніцтва прапанавала працягнуць працу, але не паведамляць навіны пра палітыку. Пасля гэтага большая частка калектыву напісала заявы аб сыходзе[3]. 26 жніўня дырэктар радыё Алег Міхалевіч падтрымаў свой калектыў і забраў працоўную кніжку[4].
Вяшчанне (на УКХ і FM)
[правіць | правіць зыходнік]Мінская вобласць
[правіць | правіць зыходнік]Мінск 105.1; 72.89
Мядзел 66.86
Беразіно 67.07
Салігорск 68.57; 88.4
Крупкі 103.0
Капыль 107.3
Брэсцкая вобласць
[правіць | правіць зыходнік]Брэст 72.47
Пінск 67.88; 94.1
Пружаны 90,3
Драгічын 69.80
Баранавічы 71.18; 93.2
Сiнкевiчы 107.8
Вiцебская вобласць
[правіць | правіць зыходнік]Ушачы 70.94; 92.0
Віцебск 72.26
Орша 73.82
Браслаў 91.1
Бягомль 100.8
Горы 104.3
Гомельская вобласць
[правіць | правіць зыходнік]Гомель 66.20
Брагін 69.11
Жлобін 71.81; 90.4
Жыткавічы 107.2
Iванава Слабада 100.4
Смятанiчы 88.6
Ворнаука 106.9
Гродзенская вобласць
[правіць | правіць зыходнік]Гродна 68.90
Смаргонь 66.38; 94.4
Свіслач 68.72 ; 94.2
Геранёны 69.26 ; 92.5
Масты 70.76
Любча 70.85
Слонім 93.8
Магілёўская вобласць
[правіць | правіць зыходнік]Магілёў 71.18
Касцюковічы 69.38
Асіповічы 72.47; 97.7
Мсціслаў 73.73
Слаўгарад 101.5
Крычаў 107.9
Зноскі
- ↑ а б Mass Media Week in Belarus (англ.) 3–4. Беларуская асацыяцыя журналістаў (2012). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2012. Праверана 11 снежня 2012.
- ↑ Жаўняровіч, П. П. (2019). "Медыятэкст пастоў радыё і тэлеканалаў у сацыяльнай сетцы Facebook" (PDF). Журнал Белорусского государственного университета. Журналистика. Педагогика = Journal of the Belarusian State University. Journalism and pedagogics. (2): 40–48. ISSN 2521-6783. Архівавана (PDF) з арыгінала 2021-01-07. Праверана 2021-01-07.
{{cite journal}}
: soft hyphen character у|title=
на пазіцыі 24 (даведка) - ↑ В знак протеста увольняется коллектив радио «Сталіца» (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (19 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2021. Праверана 1 кастрычніка 2020.
- ↑ Мартинович, Денис. Директор радио «Сталіца» уволился со своим коллективом (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (26 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2021. Праверана 1 кастрычніка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 24 снежня 2018.