Распаўсюджванне COVID-19 у Рэспубліцы Косава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта муніцыпалітэтаў з пацверджанымі выпадкамі захворвання COVID-19 (чырвоны) па стане на красавік 2020.

Па стане на 9 сакавіка 2023 года ў часткова прызнанай Рэспубліцы Косава зафіксавана 273 312 выпадкаў заражэння COVID-19, з іх 3211 загінулі[1].

16 сакавіка 2020 года дзяржава была пераведзена ў надзвычайнае становішча ў галіне грамадскай аховы здароўя[2]. Быў створаны афіцыйны сайт распаўсюджвання COVID-19 у рэспубліцы на албанскай, сербскай i англійскай мовах, які атрымаў назву COVID-19 Kosova Архівавана 8 красавіка 2020.[3].

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

13 сакавіка 2020 году былі пацверджаны першыя два выпадкі: у 77-гадовага мужчыны з Віціны і італьянскай дзяўчыны ва ўзросце 20 гадоў, якая працавала ў Кліне[4][5].

14 сакавіка пацвердзіўся трэці выпадак, член сям’і 77-гадовага з Віціны даў станоўчы вынік[6]. У той жа дзень былі пацверджаны два новыя выпадкі: заражанымі апынуліся 42-гадовы мужчына з Віціны і 37-гадовая жанчына з Малішава[7].

15 сакавіка было пацверджана 4 новыя выпадкі захворвання COVID-19, тры з Малішава і адзін з Падуева[8]. Пасля новых выпадкаў Міністэрства аховы здароўя выдала пастанову ўрада Косава аб пераводзе дзяржавы ў надзвычайнае становішча ў галіне грамадскай аховы здароўя[2].

16 сакавіка чацвёра блізкіх членаў сям’і 77-гадовага пацыента з Віціны атрымалі станоўчы вынік, прайшоўшы COVID-19 тэставанне[9]. У гэты ж дзень пацверджана яшчэ два выпадкі заражэння COVID-19: SARS-CoV-2 быў выяўлены ў пары, якая прыляцела з Лондана ў Прышціну, мужчыны і жанчыны 26 гадоў, адпаведна, з Прызрэна і Абіліча[10].

17 сакавіка быў пацверджаны новы выпадак. 39-гадовая жанчына са сталіцы Рэспублікі Косава Прышціны, якая прыехала туды напярэдадні з Лондана, атрымала станоўчы вынік, прайшоўшы тэст на COVID-19[11][12]. Яшчэ тры новыя выпадкі захворвання былі пацверджаны ў той жа дзень, калі член сям’і інфікаванага чалавека з вёскі Думніца каля Падуева[13] і 54-гадовы мужчына і 49-гадовая жанчына, якія прыляцелі з Дзюсельдорфа ў Джаковіцу, атрымалі станоўчы вынік пасля праходжання тэставання[14].

18 сакавіка было паведамлена пра дваццаты выпадак захворвання COVID-19 у Рэспубліцы Косава. 55-гадовая жанчына з Падуева атрымала станоўчы вынік пасля праходжання COVID-19 тэставання[15].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Dong E., Du H., Gardner L. An interactive web-based dashboard to track COVID-19 in real time (англ.) // The Lancet Infectious Diseases — Elsevier BV, 2020. — Vol. 20, Iss. 5. — P. 533—534. — ISSN 1473-3099; 1474-4457 — doi:10.1016/S1473-3099(20)30120-1 — PMID:32087114
  2. а б "Qeveria shpall gjendje emergjente të shëndetit publik". Telegrafi [албанская]. 15.03.2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  3. CODID-19 Kosova (алб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2020. Праверана 22 сакавіка 2020.
  4. "Konfirmohet, dy raste me koronavirus në Kosovë". Gazeta Express [албанская]. 13.03.2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  5. "77 vjeçari me koronavirus është nga ky fshat i Vitisë". Korrespodenti [албанская]. 13.03.2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  6. "Shkon në tre numri i personave të prekur me coronavirus në Kosovë". Telegrafi [албанская]. 14.03.2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  7. "Edhe dy raste të reja të konfirmuara me coronavirus – shkon në pesë numri i të prekurve në Kosovë". Telegrafi [албанская]. 14.03.2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  8. Adelina Ahmeti (15.03.2020). "Konfirmohen 4 rastet e reja me coronavirus, 3 nga Malisheva dhe një nga Podujeva". Kallxo [албанская]. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  9. "Edhe katër raste të reja me coronavirus, shkon në 13 numri i të infektuarve". Telegrafi [албанская]. 16.03.2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  10. "Konfirmohen edhe dy raste të reja me coronavirus, shkon në 15 numri i të prekurve". Telegrafi [албанская]. 16.03.2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  11. "Edhe një rast me coronavirus në Kosovë, duke çuar në 16 numrin e të prekurve". Telegrafi [албанская]. 17.03.2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  12. "E infektuara e fundit me Coronavirus është nga Prishtina". Ekonomia Online [албанская]. 17.03.2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 22 сакавіка 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 22 сакавіка 2020.
  13. "Personi i 17-të i konfirmuar me coronavirus është nga Dumnica e Podujevës". Telegrafi [албанская]. 17.03.2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  14. "Konfirmohen edhe dy raste, arrin në 19 numri i të infektuarve me coronavirus në Kosovë, të infektuarit janë nga Gjakova". Telegrafi [албанская]. 17.03.2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  15. "Shkon në 20 numri i personave të prekur me coronavirus në Kosovë". Telegrafi [албанская]. 18.03.2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)