Перайсці да зместу

Рэчыцкая акруга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэчыцкая акруга
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Рэчыца
Дата ўтварэння 1926
Дата скасавання 1927
Насельніцтва (1926) 254,8 тыс.
Плошча 8,3 тыс.
Рэчыцкая акруга на карце

Рэчыцкая акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19261927 гг. Утворана 8 снежня 1926 г. Цэнтр — г. Рэчыца. Плошча 8,3 тыс. км2. Насельніцтва 155 тыс. чалавек (1926 г.). Уключала 9 раёнаў: Брагінскі, Васілевіцкі, Горвальскі, Камарынскі, Лоеўскі, Рэчыцкі, Хойніцкі, Холмецкі, Юравіцкі; падзялялася на 242 сельсаветы, 1 горад (Рэчыца) і 2 мястэчкі (Брагін, Хойнікі). 12 красавіка 1927 г. Юравіцкі раён уключаны ў Мазырскую акругу, астатнія — у Гомельскую акругу.