Севастопальскі бульвар (Парыж)
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a3/Boulevard-sebastopol.jpg/200px-Boulevard-sebastopol.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/40/PARIS_SOUTERRAIN_-_Les_%C3%A9gouts%2C_service_de_l%27assainissement_%3B_collecteur_du_Boulevard_S%C3%A9bastopol.jpg/200px-PARIS_SOUTERRAIN_-_Les_%C3%A9gouts%2C_service_de_l%27assainissement_%3B_collecteur_du_Boulevard_S%C3%A9bastopol.jpg)
Севастопальскі бульвар (фр.: Boulevard de Sébastopol) у Парыжы — адна з галоўных транспартных артэрый горада. У пачатку яна раздзяляе 1-ю і 2-ю акругі французскай сталіцы, а затым 3-ю і 4-ю. Названы ў гонар перамогі Францыі пры аблозе Севастопаля ў рамках Крымскай вайны.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Даўжыня бульвара складае 1332 метры, а шырыня — 30. Ён пачынаецца ад плошчы Шатле, ідзе на поўнач і працягваецца Страсбургскім бульварам. Складаецца з трох аўтамабільных і адной аўтобуснай палос. Хоць тут і размешчана некалькі рэстаранаў і мноства буцікоў, Севастопальскі бульвар не з’яўляецца папулярным месцам для вольнага часу, у адрозненне ад кварталаў Марэ і Ле-Аль, паміж якімі ён знаходзіцца.
Бульвар перасякае наступныя вялікія вуліцы:
- Вуліца Рывалі (Rue de Rivoli)
- Вуліца Эцьена Марселя (Rue Étienne Marcel) і вуліца Ру оз Урс (Rue aux Ours)
- Вуліца Цюрбіго (Rue de Turbigo)
- Вуліца Рэамюра (Rue Réaumur)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Marquis Félix de Rochegude (Marie Joseph Edouard Félix de Robert d'Aquéria, Marquis de Rochegude). Promenades dans toutes les rues de Paris par arrondissements. Librairie Hachette et Cie, Paris, 1910.